Грамадства

У Гродне ліквідуюць аб’яднанне былых малалетніх вязняў фашысцкіх канцлагераў

У Гродзенскім абласным судзе пачалі працэс ліквідацыі дзвюх грамадскіх арганізацый. Гэта абласны спартыўна-патрыятычны клуб «Гонар Радзімы» і Гродзенскае абласное грамадскае аб’яднанне былых малалетніх вязняў фашысцкіх канцлагераў, паведамляе hrodna.life.

Пасяджэнні па абодвух працэсах пачаліся 17 мая. «Гонар Радзімы» ліквідуе суддзя Жанна Краўчанка, аб’яднанне былых малалетніх вязняў фашысцкіх канцлагераў — Юрый Карэцкі. Абедзве ліквідацыі пачаліся па іску ўпраўлення юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама.

«Гонар Радзімы» зарэгістравалі 20 чэрвеня 2017 года. Больш пра гэтую арганізацыю нічога не вядома.

Гродзенскае абласное грамадскае аб’яднанне былых малалетніх вязняў фашысцкіх канцлагераў заснаванае ў 1995 годзе. Яго мэта — узмацненне грамадскай увагі да былых вязняў фашызму. Больш за 30 гадоў узначальвае арганізацыю Захар Тарасевіч. Яго з сям’ёй падчас вайны павезлі ў канцлагер у Віцебску, а адтуль у верасні 1943 года даставілі ў канцлагер «Аўшвіц» (каля горада Асвенцім у Польшчы). «Там дарослым і дзецям на левай руцэ выкалалі лагерныя нумары. Мой нумар 149 801. І сёння, праз дзесяцігоддзі, ён выразна бачны, не дае забыць перажытае», — расказваў Тарасевіч «СБ — Беларусь Сегодня». З яго сям'і выжылі толькі ён і яго бацька.

Не першая ліквідацыя ў 2022 годзе

У 2022 годзе ў Гродне ўжо ліквідавалі Гродзенскае грамадскае аб’яднанне «Краязнаўчае таварыства — Коматава». Пасяджэнні прайшлі па ліквідацыі яшчэ дзвюх арганізацый: Гродзенскі абласны спартыўны клуб па вольнай барацьбе «Мядзведзь» і сацыяльна-інфармацыйнае грамадскае аб’яднанне «Устойлівае развіццё вёскі». Пакуль у Адзіным дзяржаўным рэестры яны пазначаныя як «дзеючыя». З лета 2021 года больш за 10 арганізацый у Гродне ліквідавалі па рашэнні суда, сем — па рашэнні выканкамаў, некаторыя пачалі працэс ліквідацыі самастойна.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»31

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»

Усе навіны →
Усе навіны

Кушнер раскрыў, пра што ЗША хочуць дамовіцца з Украінай і Расіяй у Абу-Дабі

Перамога дэмакратаў у ЗША напалохала інвестараў у ШІ. Фірмы на біржы Nasdaq страцілі 2,5 трыльёна, кампаніі Маска — 300 мільярдаў9

Трамп анансаваў маштабнае пагадненне, якое закране ўсю Еўропу8

Забарона на цукеркі можа прывесці да пераядання ў дзяцей. Што рабіць бацькам?4

Пасля аварыі на матацыкле звычайны школьны настаўнік стаў музычным геніем. Што здарылася з ягоным мозгам?5

Малдова можа ўвесці для беларусаў візы1

У канцы лістапада над Беларуссю ўзыдзе Бабровы Месяц

Італьянскага кухара звольнілі з аўстралійскага рэстарана за адмову гатаваць піцу з ананасамі2

У Наваполацку паставяць 68‑метровы флагшток больш чым за 3 мільёны рублёў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»31

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць