Чыноўнік расказаў пра папулярнасць у Беларусі «Дзікага палявання»
Генеральны дырэктар прадпрыемства «Белкніга» Уладзімір Матусевіч на прэс-канферэнцыі ў Мінску 11 сакавіка паведаміў, які беларускі твор найбольш прадаецца ў кнігарнях гэтай сеткі ў апошнія гады.

Кадр з фільма «Дзікае паляванне караля Стаха» («Беларусьфільм», 1979 год)
«З літаратуры на беларускай мове (мы не бярэм вучэбную і вучэбна-метадычную, зразумела, што ў яе больш высокія наклады) кнігі Уладзіміра Караткевіча, і яго твор «Дзікае паляванне караля Стаха». Гэта самая прадаваная кніга на працягу двух апошніх гадоў», — сказаў Матусевіч.
Паводле ягоных слоў, кніга вытрымала некалькі перавыданняў.
Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта
Каментары