Свет66

«Газпрам» не патрэбны: ЕС завяршыў ацяпляльны сезон з рэкорднымі запасамі газу

З самага вострага моманту энергетычнага крызісу газ у ЕС патаннеў амаль у 14 разоў.

Ілюстрацыйнае фота «Наша Ніва»

Краіны ЕС ужо другі год запар завяршаюць ацяпляльны сезон з рэкорднымі запасамі газу. Між тым, пастаўкі «Газпрама» ў Еўропу ўпалі больш чым у пяць разоў у параўнанні з даваенным узроўнем, піша The Moscow Times.

Ацяпляльны сезон у ЕС скончыўся 31 сакавіка, і запасы ў сховішчах склалі, па звестках Gas Infrastructure Europe, 58,7%. Гэта максімальны аб'ём у гісторыі — вышэй, чым год таму, калі еўрапейцы, напалоханыя адключэннем расійскага газу, рэзка скарацілі яго выкарыстанне як у прамысловасці, так і на спажывецкім узроўні.

Справіцца з магчымым дэфіцытам дапамаглі дзве цёплыя зімы і радыкальная перабудова сістэмы забеспячэння.

Звадкаваны прыродны газ стаў галоўнай крыніцай прапановы, абагнаўшы трубаправодны, а галоўным пастаўшчыком, які змяніў Расію, — ЗША: цяпер яны забяспечваюць амаль палову еўрапейскага імпарту ЗПГ супраць прыкладна чвэрці да пачатку вайны.

Пастаўкі ж у Еўропу ў «Газпрама» склалі ў мінулым годзе 28 млрд куб (на ўзроўні другой паловы 1970-х гг.) супраць больш за 150 млрд кубаметраў у даваенным 2021 г.

З пяці трубаправодаў газ у Еўропу зараз пампуецца толькі па двух.

Пры гэтым у лютым міністр энергетыкі Аўстрыі Леанор Гевеслер заявіла, што краіна, чый газавы імпарт больш як на тры чвэрці забяспечвае Расія, разглядае магчымасць разрыву кантракта з «Газпрамам». А ў выпадку рэалізацыі намеру Украіны адмовіцца ад падаўжэння з 2025 г. дамовы на транзіт пакіне «Газпром» з адной працуючай трубой — у паўднёвую Еўропу праз Турцыю.

З самага вострага моманту энергетычнага крызісу газ у ЕС патаннеў амаль у 14 разоў.

Кошт ф'ючарса Dutch TTF, які ў жніўні 2022 г. на піку перавысіў 340 еўра/МВт.г (больш за $3600 за 1000 кубаметраў), з пачатку лютага гэтага года вагаецца вакол адзнакі 25 еўра ($285).

Каментары6

  • 2020
    04.04.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Вось i ладушкi
    04.04.2024
    А далей лепей будзе. 0% расейскай нафты ды газу!!!
  • Шуба качанавай
    04.04.2024
    Ахаха, яшчэ і лепей стала)

Цяпер чытаюць

Жалезная заслона ў дзеянні: як зменшылася колькасць перасячэнняў мяжы Беларусі і Еўрасаюза за апошнія гады18

Жалезная заслона ў дзеянні: як зменшылася колькасць перасячэнняў мяжы Беларусі і Еўрасаюза за апошнія гады

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка: Усе хочуць купіць адзенне ад «Гучы» і «Версачэ». Але навошта траціце грошы на такую драбязу22

У БДУІР выбіраюць студэнта года. Інтэрнаўты масава галасуюць за Паліну Шаболду14

Як выглядае дрон кантрабандыстаў, які ўчора бразнуўся па той бок польскай мяжы ФОТАФАКТ9

Мінск адмовіў Вільні ў вяртанні з Беларусі літоўскіх фур18

«Не атрымлівалі дывідэндаў». Падобна, што «Санта» адказала на абвінавачванні «Белпола»8

Да прэзідэнткі Мексікі на вуліцы прычапіўся мужчына і паклаў ёй рукі на грудзі ВІДЭА12

Ціханоўская сустрэлася з прэм'ерам Аўстраліі. Той быў з мілым дзіцячым бранзалетам на руце, а сышоў яшчэ і з БЧБ9

ЗША могуць размясціць вайскоўцаў на авіябазе ў Дамаску2

Лукашэнка прапануе зрабіць платным лячэнне для беларусаў, якія прыязджаюць з-за мяжы15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жалезная заслона ў дзеянні: як зменшылася колькасць перасячэнняў мяжы Беларусі і Еўрасаюза за апошнія гады18

Жалезная заслона ў дзеянні: як зменшылася колькасць перасячэнняў мяжы Беларусі і Еўрасаюза за апошнія гады

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць