Паведамляюць пра выбухі ў Марозаўску Растоўскай вобласці, Ейску Краснадарскага краю і Энгельсе Саратаўскай вобласці. У гэтых гарадах размешчаныя вайсковыя аэрадромы.

У Энгельсе прагрымелі выбухі
У першым горадзе назіраюцца праблемы з электрычнасцю.
Губернатар Растоўскай вобласці паведаміў пра збіццё больш за 40 беспілотнікаў, у Ейску, па афіцыйнай інфармацыі, збілі адзін дрон-камікадзэ.
Кіраўнік Ейскага раёна напісаў, што «спроба тэрарыстычнага нападу па тэрыторыі рэгіёна спынена на вялікай адлегласці ад раёна». Чыноўнік сцвярджае, што ніякіх разбурэнняў няма.
Цяпер чытаюць
Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта
Каментары