Грамадства44

На аўкцыён выставілі нерухомасць кіраўніцтва «Вясны»

Праз электронны аўкцыён «БелЮрЗабеспячэнне» прадаюць нерухомасць, якая належыць двум палітвязням, прадстаўнікам Праваабарончага цэнтра «Вясна» Валянціну Стэфановічу і Уладзіміру Лабковічу.

Кватэра, якая належыць Уладзіміру Лабковічу. Фота: e-auction.by

Як заўважыла «Люстэрка», на таргі выставілі двухпакаёвую кватэру, размешчаную ў доме № 43 па вуліцы Тухачэўскага ў Заводскім раёне Мінска, агульнай плошчай 43,9 кв. м. Нерухомасць арыштаваная па рашэнні следства.

Гэта кватэра належыць юрысту праваабарончага цэнтра «Вясна» і каардынатару кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» Уладзіміру Лабковічу. Пачатковы кошт нерухомасці — 134 000 рублёў. Калі знойдуцца ахвотныя яе набыць, то таргі пройдуць 23 красавіка.

Кватэра, якая належыць Уладзіміру Лабковічу. Фота: e-auction.by

Уладзімір Лабковіч быў затрыманы 14 ліпеня 2021 года, яго асудзілі да 7 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Таксама на аўкцыёне маюць намер прадаць 1/7 долі адміністрацыйнага памяшкання ў Мінску, на вуліцы Ложынскай, 16. Агульная плошча памяшкання — 92,1 кв. м, пачатковы кошт маёмасці — 33 300 рублёў. Таргі таксама прызначаныя на 23 красавіка.

Гэтая плошча лічыцца маёмасцю намесніка старшыні «Вясны», віцэ-прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) Валянціна Стэфановіча. Яго затрымалі 14 ліпеня 2021 года і асудзілі да 9 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Акрамя Стэфановіча, памяшканне на вуліцы Ложынскай належыць яшчэ шасці сябрам праваабарончай арганізацыі. Раней яно выкарыстоўвалася для правядзення бясплатных івэнтаў — лекцый, дыскусій, выстаў.

Адміністрацыйнае памяшканне, 1/7 якога належыць Валянціну Стэфановічу. Фота: e-auction.by

Каментары4

  • хтосьці
    16.04.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Ирпп
    16.04.2024
    Выглядае як марадзерства.
  • хтосьці
    16.04.2024
    Рэд., называць паграбаванае скрадзеным забаронена? Ці перакупшчыкаў крадзенага папярэджваць пра наступствы?

Цяпер чытаюць

На Мінскім паўмарафоне памёр 50‑гадовы бягун. Вось што вядома пра Аляксея Дашыневіча17

На Мінскім паўмарафоне памёр 50‑гадовы бягун. Вось што вядома пра Аляксея Дашыневіча

Усе навіны →
Усе навіны

У аэрапорце Маямі грузавы Boeing выкаціўся за межы ўзлётна-пасадачнай паласы: загінулі як мінімум пяць чалавек

Толькі памылі, а футболка ўжо смярдзіць. Чаму пах цела застаецца на адзенні?4

Хлопец з-пад Талачына стаў агентам Масквы. Жыць яму заставалася тыдзень4

Чаму малако ў пакетах не скісае, а становіцца горкім?1

Трамп заявіў, што Месяц належыць ЗША26

Зяленскі расказаў пра перамовы з пасланцамі Трампа1

На месцы палеалітычнай стаянкі ў вёсцы Юравічы правялі фестываль пра мамантаў і першабытных людзей. Гісторыкі ацэньваюць яго скептычна5

У «Лебядзінай песні Фёдара Озерава» кіно загаварыла той мовай, якой гавораць рэальныя, а не кніжныя беларусы19

«Альтэрнатыва для Германіі» перамагае на выбарах у Саксоніі-Анхальт72

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На Мінскім паўмарафоне памёр 50‑гадовы бягун. Вось што вядома пра Аляксея Дашыневіча17

На Мінскім паўмарафоне памёр 50‑гадовы бягун. Вось што вядома пра Аляксея Дашыневіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць