Вайна1212

Зяленскі: У нас засталося 0 ракет, таму расіяне знішчылі Трыпольскую ЦЭС

Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі расказаў, што расіяне здолелі знішчыць Трыпольскую ЦЭС, паколькі ва Украіны поўнасцю скончыліся ракеты для яе абароны на фоне недахопу дапамогі ад саюзнікаў. Пра гэта Зяленскі сказаў у інтэрвʼю PBS, паведамляе «Еўрапейская праўда».

Уладзімір Зяленскі. Фота: AP

Зяленскі каментаваў сумесную абарону Ізраіля саюзнікамі, якія ў мінулыя выхадныя адбілі іранскую атаку. Па яго словах, Ізраіль сам не змог бы абараніцца ад такога масіраванага ўдару з іранскага боку. 

«Было задзейнічана шмат усяго, чаго не хапае Украіне… Гэта сапраўды дэманстрацыя таго, што такое саюзнікі не на паперы, а ў небе», — сказаў ён, дадаўшы, што Украіна абараняе неба самастойна. 

Ён падкрэсліў, што саюзнікі даюць Украіне тую ці іншую тэхніку, але «з ёй у нас дэфіцыт».

«Я вам прывяду адзін прыклад, вельмі просты: на Трыпольскай станцыі, ад яе залежыць святло ў кіеўскім рэгіёне. Ляцелі 11 ракет. Першыя сем мы знішчылі, чатыры знішчылі Трыполле. Чаму? Таму што было ракет нуль. У нас скончыліся ўсе ракеты, якія абаранялі Трыполле», — распавёў ён.

Напярэдадні Зяленскі пасля паседжання Стаўкі вярхоўнага галоўнакамандуючага заявіў, што заходнія дзяржавы могуць гэтак жа дапамагчы Украіне абараніцца ад расейскіх нападаў, як і Ізраілю — падчас іранскіх удараў.

У Белым доме заявілі, што ЗША адмовіліся ад любога баявога ўдзелу ў вайне ва Украіне, таму не будуць збіваць іранскія дроны, якія запускае Расія, як яны з саюзнікамі зрабілі гэта ў мінулыя выходныя ў Ізраілі.

Каментары12

  • Клара
    16.04.2024
    Больш разбураных ЦЭС = больш кантрактаў на аднаўленне, Карл
  • Пуdzh
    16.04.2024
    Радыёглядач, а галоўнае, гэта тое, што ён усё можа)
    Вырабіць і даць мільярды снарадаў, армію брэдлі, стада леапардаў, сотню ПЭТРЫЁТАЎ, тысячу шторм шэдоў і ТАЎРУСАЎ.
    Таксама адрэмантаваць ДнепраГЭС за тры дні і адкрыць другі фронт на Балтыцы.
     
    Калі ён гэтага не робіць, то, напэўна, проста ня хоча, кепскі захад!
  • Альтаир
    16.04.2024
    Радыёглядач , именно поэтому нужно надеть ошейник и намордник и сесть на московскую цепь. Быть таким, как ты!

Цяпер чытаюць

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак22

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

20‑гадовага забойцу ўкраінскай дэпутаткі Ірыны Фарыён асудзілі на пажыццёвае зняволенне4

«Магілёўліфтмаш» выпусціць ліфт для хмарачосаў3

Беларус пад Мінскам на чатырох сотках вырасціў тону батату

Скандал на фотаконкурсе мікравыяваў Nikon: пераможцу западозрылі ў выкарыстанні штучнага інтэлекту

За 146 парушэнняў і два ДТЗ — тры месяцы без правоў. У Мінску са скрыпам пакаралі кіроўцу Bentley8

Кубракоў заявіў, што наркадылеры перакідваюць наркотыкі з Польшчы ў Беларусь з дапамогай метэазондаў14

Стала вядома пра смерць доўгажыхаркі Марыі Канановіч з Валожыншчыны, якой па пашпарце быў 121 год7

Маці забітай у Ізраілі Яніны: Яе муж Алі тэлефанаваў мне ў Гомель, абражаў дачку і адчайна яе раўнаваў11

Расія нанесла ўдары па мосце цераз Дняпро ў Кіеве. Ён выстаяў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак22

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць