Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі наведаў Днепр праз некалькі гадзін пасля таго, як па горадзе быў нанесены расійскі ракетны ўдар.

Ён паведаміў, што правёў пасяджэнне ў сувязі з сітуацыяй у рэгіёне і падзякаваў ратавальнікам, якія ліквідуюць наступствы ўдару.
«Вельмі важна, каб кожны, каму зараз патрэбна дапамога, яе атрымліваў. І максімальна актыўна працуем з партнёрамі для [атрымання] дадатковых сістэм СПА для Украіны», — напісаў Зяленскі ў сваім тэлеграм-канале.
У выніку расійскага абстрэлу Днепрапятроўскай вобласці ў ноч на пятніцу загінулі 7 чалавек, сярод іх двое дзяцей, паведамляе ДСНС Украіны. Яшчэ 34 чалавекі пацярпелі, у тым ліку 1 дзіця.
Мяркуючы па фатаграфіях, размешчаных у тэлеграм-канале Зяленскага, ён пабываў на месцы аднаго з удараў, нанесеных па Дняпры.
-
«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай
-
Зяленскі: ЗША ўпершыню спыталі, ці гатовая Украіна вывесці войскі з Данбаса ў абмен на ўступленне ў НАТА
-
Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі
Каментары