Грамадства99

Лукашэнку падчас «раптоўнай» праверкі паказалі тое, што перад гэтым рэпеціравалі цягам месяцаў

Маніторынгавая група «Беларускі Гаюн» звярнула ўвагу на тое, што падчас «раптоўнай» праверкі дзяжурных сіл ВПС і войскаў СПА, якую сёння здзейсніў Лукашэнка, яму паказалі тое, што перад гэтым з пачатку года ўжо паўтаралі некалькі разоў.

Лукашэнка з генераламі падчас праверкі 

Лукашэнка застаўся пабачаным цалкам задаволены, выказаўшы толькі адну засцярогу: «Каб гэта было сумленна. Раптоўная праверка — значыць, ведаюць тыя, каму трэба. А астатнія працуюць, як у ваенны час».

Па словах камандуючага ВПС і войскамі СПА РБ Андрэя Лук'яновіча, праверка была няпростай: «Быў значна павялічаны склад дзяжурных сіл, створана складаная паветраная абстаноўка — дадаткова прызначаныя паветраныя цэлі».

Але, як заўважыў «Беларускі Гаюн», кіруючыся матэрыяламі свайго маніторынгу, яшчэ 8 лютага і 14 сакавіка з'яўлялася інфармацыя аб правядзенні падобных паводле характару «праверак», на якіх адпрацоўвалася як умоўнае паражэнне паветраных цэляў, так і прымус да пасадкі лятальных апаратаў. У красавіку ж такія трэніроўкі фіксаваліся тройчы — 11, 26 і 30-га чысла.

З гэтага робіцца выснова, што «беларускія вайскоўцы амаль тры месяцы рэпеціравалі «праверку дзяжурных сіл», каб сёння прадэманстраваць свае ўменні Лукашэнку». А пра раптоўнасць гаворкі тут не ідзе.

@nashanivanews У Беларусі пачалася праверка ядзернай зброі #ядерноеоружие #беларусь #лукашенко #александрлукашенко #беларусьновости #новостибеларуси #беларускаямова ♬ الصوت الأصلي - كشتانينا

Каментары9

  • USS Marine
    03.05.2024
    Шызу, калi той сабраўся нападаць на Лiтву i яго таўстапузым ваякам трэба ведаць, што тамагаўкi пайдуць эшалонам, i на падлёце амаль па над самай зямлёй, нiякая пво гэты п...здц не спыняць.
  • ром
    03.05.2024
    Тольки Сахашчык не бачыть спектакляу
  • Вояки полигоные
    03.05.2024
    Ну принудить к посадке посажирский самалет может быть и смогут, но после известного случае, уж наврядли.
    А вот с самалетами НАТО, это уж полная лажа.
    Кто был знаком с времен СССР с ПВО и нынешние спецы, просто смеются над этим шапито.
    Через 30 минут ни ПВО ни Дроздов не будет, а доблестному воину лукашенко прислуга не успеет штаны натянуть.

Цяпер чытаюць

Адцісканні з татам, урокі з мамай. Як жыве і вучыцца сям’я Севярынцаў у Вільні4

Адцісканні з татам, урокі з мамай. Як жыве і вучыцца сям’я Севярынцаў у Вільні

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі вычарпалі гадавую квоту на электрамабілі

Ігар Карней: Што немагчыма дараваць крыважэрнай сістэме26

Беларускі футбаліст выратаваў чалавека, што тануў1

Пасажыра самалёта ў ЗША прыматалі скотчам да крэсла пасля бойкі на борце1

Пуцін даў указанне трое сутак не біць па Кіеве12

У Гомелі за палітыку асудзілі кіраўніка аб'яднання, якое шукае парэшткі ахвяраў вайны і сталінскіх рэпрэсій, і яго жонку-медсястру9

Кухараў: Будаўніцтва трэцяй лініі метро не пераносіцца1

Новая мадэль Claude за 44 хвіліны ўзламала шыфр, які не маглі разгадаць 373 гады4

«У сезон можна зарабляць на рыбе больш за 10 000 на месяц». Беларуска пра жыццё на Камчатцы11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адцісканні з татам, урокі з мамай. Як жыве і вучыцца сям’я Севярынцаў у Вільні4

Адцісканні з татам, урокі з мамай. Як жыве і вучыцца сям’я Севярынцаў у Вільні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць