Аўто1616

У Беларусі прадаюць чатыры кабрыялеты, ад якіх можа сарваць дах

Паглядзелі, якія кабрыялеты з вялікім аб'ёмам матора прапануе беларускі рынак.

Арыгінальны AMG 55

Кабрыялет з самым вялікім аб'ёмам рухавіка з тых, што прадаюцца ў Беларусі, — гэта Mercedes-Benz CLK 55 AMG 2005 года выпуску. Пад капотам у яго бензінавы рухавік V8 аб'ёмам 5,5 літра. Заяўлены прабег аўтамабіля — 141 тысяча кіламетраў.

Фота: av.by

Прадавец адзначае, што за ўвесь час было выпушчана ўсяго 2711 аналагічных машын. Гэты CLK — сапраўды арыгінальны AMG, а не самаробная пераробка з шыльдзікамі AMG, набытымі на «Малінаўцы».

За даволі рэдкі аўтамабіль просяць 24 тысячы даляраў. У апісанні пазначана, што Mercedes знаходзіцца ў выдатным стане і не патрабуе ўкладанняў. Зімуе кабрыялет у цёплым паркінгу, гаворыцца ў аб'яве.

Два «Мустангі» з сюрпрызамі

Сярод кабрыялетаў з вялікім аб'ёмам рухавіка таксама прадаюцца два Ford Mustang шостага пакалення. Абедзве машыны — 2019 года выпуску. Пад капотам у іх 5-літровыя рухавікі V8 магутнасцю 460 конскіх сіл. 

Фота: av.by

За чырвоны Mustang просяць 41 300 даляраў, а за белы — 65 тысяч.

Але ёсць нюанс. Па VIN-нумары, пазначаным у аб'яве да чырвонага Ford, прабіваецца Ford Mustang з базавым рухавіком 2,3 літра пад капотам. Напрыканцы 2022 года гэтую машыну прадавалі на амерыканскім аўкцыёне з пашкоджаннямі ад затаплення, а ўжо вясною 2023 года размытнілі ў Беларусі.

Фота: скрыншоты з сайта av.by і bidfax.info

Калі ў нумары кузава памылкі няма, то атрымліваецца, што адзін з двух Mustang з 5.0 V8, якія прадаюцца ў Беларусі, з'яўляецца «тапляком» са Штатаў, у які, па ўсёй бачнасці, ужо ў нас усталявалі матор аб'ёмам 5,0 замест 2,3.

Белы «Мустанг» таксама не без сюрпрызаў, хоць 5-літровы рухавік там стаіць ад завода.

Фота: скрыншот з сайта bid.cars

Кабрыялет Ford белага колеру куплялі ў Штатах з пашкоджаннямі па кузаве. Але замест арыгінальных дэталяў на машыну паставілі капот і пярэдні бампер ад зараджанай версіі Ford Mustanf Shelby GT, пад капотам у якога па заводзе стаіць не 5-літровы рухавік V8 магутнасцю 460 к.с, а 5,2 V8 на 526 конскіх сіл.

Фота: av.by

Больш за 500 коней пад капотам

Яшчэ адзін кабрыялет з 5-літровым маторам — BMW M6 2007 года выпуску з заяўленым прабегам 56 700 км. Магутнасць матора — 507 конскіх сіл. І гэта самы магутны з кабрыялетаў, якія прадаюць у нашай краіне.

Фота: av.by

Просяць за зараджаны кабрыялет ад BMW 39 900 даляраў. У апісанні да аўтамабіля пазначана, што машына мае безаварыйную гісторыю, куплялася новай у ЗША і за ўсю гісторыю мае аднаго ўласніка.

Фота: av.by

На гэтым спіс магутных кабрыялетаў з аб'ёмам рухавіка ад 5 літраў, якія прадаюць у Беларусі, заканчваецца.

Агулам у нашай краіне прадаецца каля 150 машын з адкідным дахам. 

Каментары16

  • Бамбіза
    30.05.2024
    Я думаў тут пакажуць прапановы НОВЫХ машын, а тут :))) 
  • Мэрсердэсник
    30.05.2024
    Прыкольна назіраць, па якіх цэнах прадаюць гэтае смецце ў Штатах, а затым параўноваць з цаной у нас.

    Асабліва з чырвоным Форд. Набылі пасля затаплення за 6000, падшаманілі і насоўваюць за 41к. 

    P.s найбольш прывабным са спісу выглядае Мэрс, ды і цана здаецца адэкватная 
  • дочка Максима Дизайнера
    30.05.2024
    о. пэўна такі мне ўчора бібікнуў і абмацярыў) я ішла спакойна па праездзе... як раптам зздаду бібаюць і абмацяраюць з ног да галавы. за што?)

Цяпер чытаюць

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму7

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Усе навіны →
Усе навіны

Хакейнае «Дынама» закрыла сваё кафэ ў мінскім гандлёвым цэнтры1

У Беларусі выпусцяць навагодняе марожанае са смакам святочных напояў

Расійскія хакеры ўзламваюць смартфоны нават праз надзейныя сайты. Адзіная страхоўка: абнаўляць праграмнае забеспячэнне1

Памерла народная артыстка Беларусі Святлана Вуячыч

Бізнэсмен Аляксандр Кныровіч атрымаў польскае грамадзянства67

Украінскія ратавальнікі паказалі фота наступстваў дзённай атакі дронаў на Кіеў

Брат дарадцы Зяленскага Міхаіла Падаляка загінуў у Запарожскай вобласці, ваюючы за Расію21

Украінскія войскі адкінулі расіян з-пад Арэхава7

Мінчук паехаў на самакаце ў краму, а «вярнуўся» з Чабаксараў на Волзе — спісалі 150 рублёў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму7

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць