Свет22

Германія ўвяла кантроль на мяжы на час чэмпіянату Еўропы па футболе

Захады накіраваныя супраць хуліганаў і джыхадзістаў.

Фотв: Matthias Schrader / AP

З пятніцы памежная служба Германіі пачала правяраць дакументы ў тых, хто заязджае на тэрыторыю краіны з іншых дзяржаў Шэнгенскай зоны. Праз тыдзень у Германіі пачнецца чэмпіянат Еўропы ў футболе, і ўлады краіны тлумачаць увядзенне праверак імкненнем не дапусціць пранікнення агрэсіўных футбольных хуліганаў або ісламісцкіх экстрэмістаў, піша Бі-бі-сі.

Гульні чэмпіянату Еўропы будуць ісці ў 10 нямецкіх гарадах з 14 чэрвеня да 14 ліпеня. Памежныя праверкі працягнуцца да 19 ліпеня.

Па словах кіраўніка МУС Германіі Нэнсі Фезер, сэнс праверак у тым, каб не даць патэнцыйным зламыснікам прабрацца ў краіну.

«Наша ўвага будзе засяроджана на спектры ад пагрозы ісламісцкага тэрарызму да хуліганства і камп'ютарных нападаў», — сказала яна. — Федэральная паліцыя будзе бараніць межы, аэрапорты і чыгунку».

Германія ўваходзіць у склад Шэнгенскай зоны, як і амаль усе краіны-суседзі (за выключэннем Швейцарыі). А таму кантроль на межах краіны большую частку часу адсутнічае.

Аднак Шэнгенскае пагадненне дае краінам-удзельніцам права ўводзіць часовыя памежныя праверкі на нацыянальным узроўні, калі ў такіх узнікне неабходнасць.

Увядзенне памежнага кантролю — спрэчная мера: многія мяркуюць, што нават выбарчыя праверкі падрываюць саму ідэю свабоднага гандлю і бязвізавага перамяшчэння ў ЕС. Аднак на час чэмпіянату нямецкія ўлады вырашыліне рызыкаваць і скарысталіся прадастаўленым ім правам.

Раней Германія ўжо ўводзіла часовыя праверкі ў якасці меры па супрацьдзеянні кантрабандзе і нелегальным мігрантам.

На гэты раз паліцыянты атрымаюць права праводзіць праверкі на ўсіх межах краіны і ва ўсіх відах транспарту.

Паколькі праз гэты час падарожжа можа зацягнуцца, улады заклікаюць усіх, хто найбліжэйшым часам мае намер перасякаць нямецкую мяжу, улічваць праверкі пры планаванні паездкі.

Для правядзення патрулёў на вакзалах і ў цягніках на дапамогу нямецкім паліцыянтам прыйдуць каля 580 калегаў з-за мяжы.

У Міністэрстве ўнутраных спраў журналістаў запэўнілі, што праверкі дакументаў будуць «гнуткімі і часовымі».

Каментары2

  • Acab
    08.06.2024
    Ізноў зьвярну ўвагу - спорт гэта палітыка, мэтад адцягненьня чалавечае ўвагі, каб заціснуць мацней на яконых руках кайданкі
  • Вадзім
    08.06.2024
    Acab, зацягнуць кайданы - гэта не палітыка. Дзе і колькі школ пабудаваць - гэта палітыка. А тое пра што вы - бандытызм

Цяпер чытаюць

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»51

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўскі пра Ціханоўскую: Яна кажа: «Балюча чуць». Зараз табе будзе яшчэ больш балюча84

Пазняк: Нават пры мінімальным беларускім раскладзе Пуціла і Пратасевіч пойдуць пад следства103

«Пакінулі на некалькі гадзін аднаго на вакзале». Мужчына памёр пасля падзення з вышыні на працы4

«Першая думка — найлепшая». Экзаменатар — пра нюансы дзяржаўнага экзамену па польскай мове2

Джорджа Мелоні раскрытыкавала ЕС за хаос у перамовах па Украіне3

У Бабруйску запрашаюць на працу тыкток-стрымераў для вечаровых эфіраў. Колькі абяцаюць плаціць?4

Віталь Пінчук закінуў дэбютную шайбу ў НХЛ2

Кушнер раскрыў, пра што ЗША хочуць дамовіцца з Украінай і Расіяй у Абу-Дабі

Перамога дэмакратаў у ЗША напалохала інвестараў у ШІ. Фірмы на біржы Nasdaq страцілі 2,5 трыльёна, кампаніі Маска — 300 мільярдаў9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»51

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць