Грамадства6565

Памерла 39‑гадовая ілюстратарка, якая ў 2020 годзе стварала стыкеры ў падтрымку рэпрэсій і АМАПу

У Мінску развіталіся з дызайнеркай Ганнай Перарослай, якая працавала пад псеўданімамі Ascha і Pink Shark.

Ганна Перарослая. Фота з яе Threads

Пра развітанне паведамілі на яе старонцы ў інстаграме.

У школьныя гады Ганна валанцёрыла і даволі часта ездзіла ў Аўстрыю. Яна пісала, што той досвед вельмі паўплываў на яе.

Жанчына ў 2009 годзе скончыла факультэт нямецкай мовы Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта, а паралельна — курс графічнага дызайну ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце (2007—2009). Пасля гэтага яна скончыла праграму «Web-дызайн і камп'ютарная графіка» ў Інстытуце павышэння кваліфікацыі пры БНТУ. 

Пра сябе Ганна расказвала ў сацсетках, што любіць камп'ютарныя гульні, падарожжы і кіраванне, а таксама акул — менавіта адтуль яе псеўданім.

Ганна Перарослая. Фота з яе Threads

Жанчына прафесійна займалася UX/UI і графічным дызайнам больш за 10 гадоў, і, мяркуючы па ўсім, пачынала ў IT-кампаніі SaM Solutions. Таксама Ганна папрацавала ў ААТ «Новы паварот» — кампаніі, якая распрацоўвае праграмы, што дапамагаюць здаць тэарэтычны экзамен у ДАІ.

У 2020 годзе Ганна стварыла стыкеры ў падтрымку рэпрэсій, АМАПа («silaomon») і Лукашэнкі («zabatku»).

Той самы сцікерпак Ганны
Ганна — удзельніца заездаў у падтрымку Аляксандра Лукашэнкі

Вайну ва Украіне жанчына таксама падтрымала і апублікавала ў інстаграме малюнак з бабуляй, якая нясе савецкі сцяг.

Ганна абуралася, калі Арцемій Лебедзеў зрабіў татуіроўку, на якой можна разгледзець слова на беларускай мове.

Сваю нелюбоў да беларускай мовы жанчына ў сацсетках тлумачыла чацвёркай, якую ёй, выдатніцы, у пятым класе паставіла настаўніца беларускай мовы: «За тое, што не хацела выдаваць рыдальныя эмоцыі, калі расказваю вершы пра беды сялян, якія калісьці жылі».

Вядома, што летась дызайнерка малявала ілюстрацыі для газеты «Знамя юности».

У сацсетках яна крыху дзялілася тым, што змагаецца з анкалогіяй.

У Threads Ганна сёлета цікавілася: «Чаму ў таксі няма такой паслугі, як адвезці цябе да доктара, пачакаць пад кабінетам, падтрымаць, калі ўсё кепска?» У каментарыях ёй раілі браць з сабой сяброў, але Ганна адказвала: «У сяброў, як правіла, па двое дзяцей і праца».

У Ганны засталася васьмігадовая дачка.

Каментары65

  • Бабка Ванга
    03.12.2025
    Народное проклятье - самое мощное
  • бабруйчанін
    03.12.2025
    Хай сваім....сніцца
    Мне нам на..вошта
  • не такі, як ёсць
    03.12.2025
    [Рэд. выдалена]

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі18

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска ўдзельнічае ў польскім шоу на выжыванне — і рыхтуецца да шлюбу з сынам вядомай польскай спявачкі13

Кватэра ў Depo стала самай дарагой у кастрычніку. Метр ацанілі ў 8300 даляраў

Чарняўская пра «Быхаўскую мадонну»: Большасць талентаў — у падполлі або эміграцыі. Значыць, выбірай з таго, што даюць4

Украінскія дроны другі раз з пачатку восені атакавалі найбуйнейшы порт Расіі на Балтыйскім моры3

Бацька Меган Маркл пераведзены ў турму пасля таго, як зрэзаў электронны бранзалет

Удзельнічалі ў паўстаннях, былі экзатычнымі слугамі і нават ратавалі магнатаў ад даўгоў. Кім былі афрыканцы ў ВКЛ і Рэчы Паспалітай?23

Больш за 200 мільёнаў чалавек у свеце жывуць на тэрыторыях, за якія змагаюцца банды і паўстанцы3

Клізма з кока-колы дапамагла там, дзе не спрацавалі слабільныя. Як гэта магчыма?7

Каб адслужыць нядзельную каталіцкую імшу ў Баранавічах, давялося ехаць самому біскупу. Больш не было каму9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі18

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць