Свет55

Мадура баіцца высокадакладнага ўдару

Паводле даных газеты New York Times, якая пагутарыла з сямю асобамі, набліжанымі да венесуэльскага дыктатара Нікаласа Мадура, у яго асяроддзі пануе «атмасфера напружання і занепакоенасці».

AP Photo/Matias Delacroix

Каб абараніцца ад магчымай кропкавай атакі або нападу спецназа, Мадура не затрымліваецца ў адным месцы і мяняе мабільныя тэлефоны. Ён узмацніў асабістую ахову і праз страх здрады больш спадзяецца на целаахоўнікаў з саюзнай Кубы.

Белы дом абвінавачвае Мадура ў тым, што ён стаіць на чале «наркатэрарыстычнага» картэля і залівае ЗША наркотыкамі. Ужо некалькі месяцаў Вашынгтон нарошчвае ціск на Венесуэлу, каб прымусіць Мадура пакінуць краіну.

Дыктатар, паводле даных Miami Herald, не згодны адправіцца ў выгнанне і патрабуе для сябе не толькі «поўнай амністыі», але і хоча захаваць кантроль над арміяй. Як паведамляюць крыніцы NYT, Мадура лічыць, што вытрымае ціск ЗША і захавае ўладу.

2 снежня прэзідэнт ЗША Дональд Трамп абвясціў, што гатовы да эскалацыі: «Мы будзем наносіць удары і на сушы. Мы ведаем, дзе яны жывуць. Мы ведаем, дзе жывуць зладзеі, і мы вельмі хутка пачнём».

Каментары5

  • :D
    03.12.2025
    Какой же глупый этот картонный генерал.
  • бабруйчанін
    03.12.2025
    Зразумела Мадура ці яшчэ нейкі Кадафі мне...ні сімпатычны )))
    Але ні лепш чудакаваты Трамп які каб падтрымаць свой рэйцінг рэномэ абірае выпадкова краіну дзля дэманстрацыі мошчы
    Ірак Лівія знішчаны хаос і безладзе
    і каб у Венесуэле падобнае ні адбылося..
    Прадэманстравалі і умулі рукі
    Пад бокам Куба Нікарагуа )) Але там нафты німа)))
  • Ф-117
    04.12.2025
    Трампа видать грибы Маска не берут,злой апельсин хочет чего позабористее.
    Кто ж ему запретит - пускает дерзает.

Цяпер чытаюць

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі18

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска ўдзельнічае ў польскім шоу на выжыванне — і рыхтуецца да шлюбу з сынам вядомай польскай спявачкі13

Кватэра ў Depo стала самай дарагой у кастрычніку. Метр ацанілі ў 8300 даляраў

Чарняўская пра «Быхаўскую мадонну»: Большасць талентаў — у падполлі або эміграцыі. Значыць, выбірай з таго, што даюць4

Украінскія дроны другі раз з пачатку восені атакавалі найбуйнейшы порт Расіі на Балтыйскім моры3

Бацька Меган Маркл пераведзены ў турму пасля таго, як зрэзаў электронны бранзалет

Удзельнічалі ў паўстаннях, былі экзатычнымі слугамі і нават ратавалі магнатаў ад даўгоў. Кім былі афрыканцы ў ВКЛ і Рэчы Паспалітай?23

Больш за 200 мільёнаў чалавек у свеце жывуць на тэрыторыях, за якія змагаюцца банды і паўстанцы3

Клізма з кока-колы дапамагла там, дзе не спрацавалі слабільныя. Як гэта магчыма?7

Каб адслужыць нядзельную каталіцкую імшу ў Баранавічах, давялося ехаць самому біскупу. Больш не было каму9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі18

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць