Свет88

Рубіа: Гэта не наша вайна

Дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа заявіў, што для завяршэння канфлікту неабходна размаўляць з Расіяй.

Марка Рубіа. Фота: Saul Loeb, Pool Photo via AP

«Урэшце, ведаеце, гэта не наша справа. Гэта не наша вайна. Мы ў ёй не ваюем. Гэта не амерыканскія салдаты. Гэта на іншым кантыненце. Мы ўцягнутыя, бо мы — адзіныя, хто можа гэта зрабіць. Еўрапейскія краіны, больш ніхто ў свеце не можа гэтага зрабіць. Кітайцы не могуць. Адзіны лідар у свеце, які можа размаўляць з абодвума бакамі і заключыць максімальна магчымую дамову, — гэта прэзідэнт Трамп. І ён быў вельмі цярплівы», — пракаментаваў Марка Рубіа.

Ён заявіў, што адміністрацыя ЗША спрабуе зразумець, ці магчыма пераадолець рознагалоссі паміж двума бакамі.

«Для гэтага нам трэба гаварыць з абодвума. У нас ёсць некалькі не зусім рацыянальных людзей, замешаных у гэтым пытанні. Людзі, якія лічаць, што нам варта размаўляць толькі з украінскім бокам і ўвогуле не гаварыць з рускімі. Немагчыма спыніць вайну паміж Расіяй і Украінай, не пагаварыўшы з Расіяй. Таксама неабходна ўлічваць пазіцыю Украіны. Урэшце, усё будзе залежаць ад іх. Калі яны вырашаць не спыняць вайну, яна будзе працягвацца», — дадаў Марка Рубіа.

Ён таксама адкінуў сцверджанні, што ЗША павінны перастаць фінансаваць Украіну

«Гэта нерэалістычна. Гэта не адпавядае рэчаіснасці. І гэтага не адбудзецца. Пару тыдняў таму Пуцін сказаў: «Гэта можа заняць шмат часу, але мы дасягнём сваіх мэтаў. Магчыма, гэта абыдзецца даражэй і зойме больш часу, чым мы хацелі, але мы справімся». І я думаю, менавіта такі ў іх менталітэт. Мы ж спрабуем знайсці магчымасць скончыць вайну, каб абараніць будучыню Украіны», — заключыў дзяржсакратар ЗША.

Каментары8

  • Žvir
    03.12.2025
    A kankretniej ?
  • Fabio
    03.12.2025
    рубік мае рацыю
  • 777
    03.12.2025
    Дык и не лезьце з сваими прарасийскими планами....а,наогул, рубио свае адпрцавау...трамп яго здыме

Цяпер чытаюць

Бяляцкі: Не трэба спяшацца адмяняць санкцыі. Бо гэта будзе ўспрынята рэжымам як яго перамога і слабасць Еўропы15

Бяляцкі: Не трэба спяшацца адмяняць санкцыі. Бо гэта будзе ўспрынята рэжымам як яго перамога і слабасць Еўропы

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскі Дняпро ў выніку расійскай атакі застаўся без электрычнасці

Беларусы правялі памятныя акцыі ў Ноч расстраляных паэтаў ФОТЫ

У Мінску адкрылі новую Гарадскую інфекцыйную бальніцу8

Плітачнік з Гродна лазіў у чужыя кватэры, а потым палез ва Украіну — запісаўся ў «Чорныя ваўкі» Пуціна3

«Нас забілі». «Новая газета» абвясціла пра спыненне працы ў Расіі5

На Алясцы сярод кандыдатаў у сенатары два Дэны Саліваны. Губернатар загадаў праверыць, ці датычныя да гэтага дэмакраты

«Дагэтуль задаюся пытаннем, чым Пратасевіч мяне зачараваў». Вялікае інтэрв'ю Соф'і Сапегі — частка другая35

«Куфар» абнавіў правілы: цяпер перапіскі будуць кантраляваць — каб перамагчы махляроў7

Узламаная найбуйнейшая ў свеце крыптабіржа Binance. Шкода можа скласці 6 мільярдаў даляраў12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бяляцкі: Не трэба спяшацца адмяняць санкцыі. Бо гэта будзе ўспрынята рэжымам як яго перамога і слабасць Еўропы15

Бяляцкі: Не трэба спяшацца адмяняць санкцыі. Бо гэта будзе ўспрынята рэжымам як яго перамога і слабасць Еўропы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць