Свет33

Пра што думаў Макрон, абвяшчаючы датэрміновыя выбары

Абвяшчэнне датэрміновых выбараў — вялікі сюрпрыз для краіны і вялізная рызыка для прэзідэнта Эмануэля Макрона, піша Хʼю Скофілд, карэспандэнт Бі-бі-сі ў Парыжы.

 Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон распусціў Нацыянальную асамблею і прызначыў новыя выбары пасля паразы на выбарах у Еўрапарламент. Фота: AP Photo / Lewis Joly

Макрон мог адрэагаваць інакш, мог проста працягваць свой ранейшы курс, тлумачачы велізарную перамогу ўльтраправых як еўрапейскую аберацыю, якую на больш важных выбарах выправяць. Ён мог разлічваць, што будучыя чэмпіянат Еўропы па футболе і Парыжская алімпіяда на пару месяцаў адцягнуць людзей ад палітыкі. 

Парыжскія каментатары менавіта такой рэакцыі ад яго і чакалі. 

Можна здагадацца, што прэзідэнт разумеў, да чаго ўсё ідзе, і загадзя спланаваў сваю рэакцыю. Ва ўсякім выпадку, экзіт-полы амаль цалкам супадаюць з вынікамі апытанняў да выбараў, так што ў Макрона было дастаткова часу, каб узважыць усе варыянты. 

Важна разумець, што ён і так зайшоў у тупік. Большасці ў Нацыянальным сходзе ў яго не было, таму любы закон праходзіў са скрыпам. А цяпер, калі ясна, што большасць выбаршчыкаў відавочна супраць прэзідэнта, любы законапраект, выходны ад яго, нават наступны бюджэт, мог апынуцца выбуханебяспечным. 

Таму Макрон вырашыў унесці «яснасць». Калі за вельмі правых галасуе дастаткова людзей, то тады, як ён кажа, ім трэба даць шанец кіраваць краінай. 

Відавочна, прэзідэнт будзе спадзявацца, што ягоная партыя «Адраджэнне» зможа ўзяць рэванш на выбарах 30 чэрвеня і 7 ліпеня. Або што іншыя партыі выступяць лепш. Але ён не можа не разумець, што пакуль у «Нацыянальнага абʼяднання» ёсць шанцы перамагчы зноў — можа не з такім разгромным лікам, але дастаткова ўпэўнена, каб стаць найбуйнейшай партыяй у Нацыянальным Сходзе. 

І тады ў Францыі можа зʼявіцца прэмʼер-міністр Лё Пэн. Альбо Бардэла.

Каментары3

  • Acab
    10.06.2024
    Як фінансаваць дзяржаўнае тэлебачаньне, напрыклад, БіБіСі, ДойчэВэльле, БелСат і падобныя?
    1 Фармулюем канцэпцыю грамадзкіх дабротаў (нат ў школе ёй фучым). Паводле гэтае хібнае канцэпцыі, гэта такія даброты, спажываньне якіх адной асобай немагчыма кантраляваць і адзьдзяліць ад спажываньня іншый асобай
    2 Абвяшчаем тэлевізыю і радыё такой грамадзкай дабротай (вітанкі, падпіскі на ютубы, амазоны праймы і нэтфліксы)
    3 Пабіраем тарыфную аплату з ўсіх, хто мае прыладу, здатную прымаць тэле-радыёсыгнал (напр, тэлефон)
  • Фарт
    10.06.2024
    Acab, ня тужся ты так, твае каменты, акрамя мадэратара НН, ніхто не чытае.
  • Acab
    10.06.2024
    Любы чытачэ, я распавёў, як фінансуецца дзярж тб ў вольным сьвеце, бо тут жа пераклад артыкулу адмысловага карэспандэнта брытанскага тэлерадыёбачаньня ў францыі. Настаў плюсоў мне, любы чытачэ

Цяпер чытаюць

Уіткаф і Кушнер ацанілі сустрэчу ў Кіеве. Зяленскі падарыў ім футболкі з надпісам «Київський режим»5

Уіткаф і Кушнер ацанілі сустрэчу ў Кіеве. Зяленскі падарыў ім футболкі з надпісам «Київський режим»

Усе навіны →
Усе навіны

У Мядзеле мужчына паставіў на паркоўку замест машыны табурэтку4

Прэзідэнт Сербіі Вучыч замест поўнай адстаўкі збіраецца перасесці ў крэсла прэм'ера2

Канцэрн Volkswagen скароціць 50 тысяч працоўных месцаў6

У Гродне сёлета набралі два беларускамоўныя класы для 16‑ці дзяцей17

У Касцюковічах адкрылі скульптуру «Алесь і Алеся» ФОТАФАКТ9

З'езд Саюза палякаў у Беларусі адклалі. Але Пачобут усё адно паедзе ў Гродна19

У Грэцыі падчас авіяшоу разбіўся і загарэўся самалёт-знішчальнік

У беларускіх школах змянілі праграму па фізкультуры13

Сталі вядомыя пераможцы сёлетняй Нацыянальнай літаратурнай прэміі. Не абышлі і Ігара Марзалюка12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Уіткаф і Кушнер ацанілі сустрэчу ў Кіеве. Зяленскі падарыў ім футболкі з надпісам «Київський режим»5

Уіткаф і Кушнер ацанілі сустрэчу ў Кіеве. Зяленскі падарыў ім футболкі з надпісам «Київський режим»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць