Грамадства22

Улады расказалі, чаму дагэтуль не пачалі рэканструкцыю Чырвонага касцёла

Рэканструкцыя касцёла Святога Сымона і святой Алены ў Мінску пачнецца пасля таго, як будзе дапрацаваная праектна-каштарысная дакументацыя, паведаміў на прэс-канферэнцыі упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Аляксандр Румак.

Чырвоны касцёл у Мінску

«У дзяржаўнай экспертызы былі заўвагі да праекта, таму цяпер дакументацыя дапрацоўваецца. Калі будзе атрымана станоўчае заключэнне, тады і пачнуцца работы», — заявіў Аляксандр Румак.

Раней паведамлялася, што работы ў касцёле павінны пачацца ў першым квартале 2024 года, але заканчваецца ўжо другі квартал, а ніякага руху там заўважана не было.

У канцы верасня гэтага года споўніцца два гады, як касцёл святых Сымона і Алены закрыты ўладамі. Храм адключаны ад камунікацый, парафію прымусілі забраць сваю маёмасць.

Каментары2

  • сделайте все по-русски и тогда открывайте
    13.06.2024
    Ўсё нашмат прасцей, касцёл распужвае маскалей беларускай ды польскай моваю. Яны вельмі абураюцца калі іх чуюць .
  • Ксёндз
    13.06.2024
    2 гады на праектаванне аднаўленчых работ пасля невялікага пажару?! Насамрэч адбыўся невялікі пажар пасля падпалу касцёла карнікамі. Рэжым не пашкадаваў гістарычную каштоўнасць, каб стварыць фармальныя падставы і адабраць ў вернікаў касцёл, у якім ад карнікаў ў 2020 хаваліся пратэстоўцы. А Румак - звычайная лукашысцкая хлуслівая марыянетка.

Цяпер чытаюць

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ

Усе навіны →
Усе навіны

У Польшчы назвалі ўмовы для змястоўнага дыялогу з Беларуссю9

Зяленскі паведаміў пра дамоўленасць адносна ракет-перахопнікаў для Patriot1

У мінскіх дварах з'явяцца кантэйнеры для збору тэкстыльных адкідаў1

Сілавікі палохаюць беларусаў, што іх могуць вербаваць для тэрактаў5

Памерла Марына Уладзі3

Беларусам прапанавалі падаваць заяўкі на часовы ДНЖ у Літве праз Грузію і Арменію6

У Італіі знік 33‑гадовы беларус, які прыехаў туды з Вільні

У польскім кляштары ўкраінец нажом забіў чалавека і параніў яшчэ чатырох22

У мінскай Грушаўцы кіроўца пратараніў сцяну паркінгу1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць