Свет

Байдэн звярнуўся да нацыі ў сувязі з замахам на Трампа

Джо Байдэн выступіў са зваротам да амерыканскага народа ў сувязі са спробай замаху на былога кіраўніка Белага дома і кандыдата ў прэзідэнты ЗША ад рэспубліканцаў Дональда Трампа. У заяве, якую прэзідэнт запісаў у Авальным кабінеце, ён заклікаў амерыканцаў адмовіцца ад гвалту ў палітыцы.

Джо Байдэн выступіў са зваротам да амерыканскага народа ў сувязі са спробай замаху на Дональда Трампа. Фота: Pool / Getty Images

«Нам трэба знізіць тэмпературу ў нашай палітыцы, — заявіў Байдэн. — Нельга дазволіць, каб такі гвалт стаў нормай. Палітычная рыторыка ў нашай краіне стала вельмі гарачай. Пара яе астудзіць. Зрабіць гэта — адказнасць усіх нас». 

Байдэн сказаў, што палітыка павінна быць «арэнай мірных дэбатаў» і гвалт ніколі не можа быць адказам. 

Прэзідэнт пажадаў Трампу хутчэйшага выздараўлення і назваў героем 50-гадовага Коры Камператары, які быў забіты ў часе мітынгу Трампа, калі прыкрываў ад куль членаў сваёй сямʼі. 

«Стральба ў Трамп стала сігналам для ўсіх нас зрабіць крок назад» — сказаў Байдэн. 

«У Амерыцы мы вырашаем нашыя рознагалоссі на выбарчых участках. Вось як мы гэта робім. З дапамогай урнаў для галасавання. Не з дапамогай куль», — дадаў Байдэн падчас прамовы, якая доўжылася каля сямі хвілін і транслявалася найбуйнейшымі агульнанацыянальнымі тэлеканаламі.

Гэты выступ з Авальнай кабінета са зваротам па пытаннях, якія маюць вялікае значэнне для амерыканцаў, стаў трэцім для Байдэна з таго часу, як ён прыйшоў да ўлады ў 2021 годзе, піша «Голас Амерыкі». 

Раней у нядзелю Байдэн загадаў правесці праверку федэральнай бяспекі пасля таго, як Дональд Трамп быў паранены, а яго прыхільнік загінуў на палітычным мітынгу ў Пенсільваніі. 

Стралок здолеў абысці агентаў Сакрэтнай службы, якія адказваюць за ахову Трампа, падняўся на дах будынка побач з месцам выступу кандыдата і зрабіў некалькі стрэлаў, перш чым быў забіты супрацоўнікамі праваахоўных органаў. 

Выступаючы ў Белым доме, Байдэн сказаў, што даручыў Сакрэтнай службе перагледзець усе меры бяспекі, прынятыя для Рэспубліканскага нацыянальнага канвента, які пройдзе ў Мілуокі на гэтым тыдні, і дзе Трамп будзе афіцыйна вылучаны кандыдатам у прэзідэнты ад Рэспубліканскай партыі. 

Перадвыбарчы штаб Байдэна прыбраў усю палітычную рэкламу, якая крытыкуе Трампа.

Байдэн распавёў, што ў яго была кароткая, але добрая размова з Трампам у суботу ўвечары, і што ён «шчыра ўдзячны, што [Трамп] адчувае сябе добра і аднаўляецца».

«У Амерыцы няма месца для такога кшталту гвалту ці любога гвалту ўвогуле. Спроба забойства супярэчыць усяму, за што мы стаім… як нацыя — усяму», — дадаў ён.

Каментары

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка зняла канфлікт паміж падлеткамі, пасля чаго іх выклікалі ў міліцыю8

Таццяну з Рэчыцы асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»6

У «ДНР» збаёдалі мошчы Аляксандра Неўскага. Іх везлі на малебен аб пераадоленні паліўнага крызісу34

Японія развітваецца з гальштукамі2

Беларусы без пашпартоў ва Украіне ў жніўні рызыкуюць стаць нелегаламі — яны не змогуць абнавіць ДНЖ16

Больш за 100 тысяч нарвежцаў зладзілі фірмовае веславанне проста ў цэнтры Осла

ЗША зноў некалькі гадзін білі па Іране1

Спад нараджальнасці можа стымуляваць эканамічны рост3

Іспанія стала першым фіналістам чэмпіянату свету. Францыя зрынутая28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць