Грамадства22

«Папрасілі памяняць ложак, бо меў звычку спаць у вялікай жаночай кампаніі». Як Кім Ір Сэн прыязджаў у БССР

Заснавальнік КНДР прыязджаў у Беларусь 40 гадоў таму, у 1984 годзе. Пра візіт і тое, што гэтаму папярэднічала, расказаў у сваім тэлеграм-канале «Пульс Леніна-19» былы дыпламат Павел Мацукевіч.

Кім Ір Сэн у Брэсце. Фота: «Брэст-сіці»

Кім Ір Сэн кіраваў Паўночнай Карэяй амаль 50 гадоў (1945—1994), памёр за два дні да абрання Лукашэнкі прэзідэнтам, 8 ліпеня 1994 года. Яму было 82 гады. У краіне была абвешчана трохгадовая жалоба.

У БССР ён прыязджаў у маі 1984 года яшчэ поўны сіл.

«Сякія-такія з дарожных звычак Кім Ір Сэна відавочна перайшлі ў спадчыну ягонаму ўнуку Кім Чэн Ыну. Напрыклад, любоў да бронецягніка», — піша Павел Мацукевіч.

«У нас было сваё МЗС і дыпламаты, але не было ўласнай замежнай палітыкі і стасункаў з замежнымі краінамі. Усё гэта з'яўлялася прэрагатывай СССР.

І вось у пачатку мая 1984-га з пратакольнага аддзела саюзнага МЗС у Мінск прыйшла інфармацыя, што ў СССР з афіцыйным візітам прыбудзе дэлегацыя КНДР на чале з яе лідарам. Меркавалася, што пасля мерапрыемстваў у Маскве яна наведае Мінск і Брэст, адкуль потым адправіцца далей у Польшчу.

Праз тыдзень пасля гэтага паведамлення ў Мінск прыбыла перадавая група паўночнакарэйцаў па падрыхтоўцы знаходжання ў БССР прэзідэнта КНДР. Яе ўзначальваў пасол Паўночнай Карэі ў СССР Квон Хі Генам. Тады ж стала вядома, што Кім Ір Сэна будуць суправаджаць каля 150 асоб.

Перадавая група аб'ехала ўсе аб'екты, якія павінен быў наведаць лідар КНДР, і па выніках суперпільнага агляду выказала некалькі арыгінальных заўваг.

Госці, у прыватнасці, папрасілі «прыбраць прыступку на Прывакзальнай плошчы», каб пазбавіць заснавальніка КНДР ад лішніх рухаў цела пасля выхаду з бронецягніка на перон.

Наступная просьба тычылася ліфта ў рэзідэнцыі «Заслаўе» — трэба было зрабіць так, каб ён менш шумеў і больш плаўна спыняўся.

Нарэшце, карэйцы пажадалі іншы ложак для свайго правадыра — вялікага памеру з пракладкай пласта фанеры пад мяккім матрацам.

Першыя дзве просьбы былі лёгка задаволены, а вось наконт ложка прыйшлося карэйцам панервавацца, а Мінску добра напружыцца, а ўсё з-за яго нестандартнага памеру і сціслых тэрмінаў на выраб.

Ложак патрэбен быў гасцям менавіта такі нестандартны і ніякі іншы: як высветлілася пазней, Кім Ір Сэн меў звычку спаць у вялікай жаночай кампаніі, але не дзеля ўцех, а дзеля цеплыні, а таксама ў мэтах аховы, мабыць».

Фота: «Брэст-сіці»

Каментары2

  • SHOS
    26.07.2024
    Чучело
  • Ой
    26.07.2024
    Я памятаю гэты візіт . Да нас у студэнцкі інтэрнат нейкім чынам трапіла меню вячэры ў гонар гэтага кіма ў Берасці. Якасны друк, выдатная парера. І стравы. У Савецкім Галодным Саюзе, ў студэнцкія гады проста было балюча чытаць і ўяўляць такое.

Цяпер чытаюць

Кіндар-сюрпрыз для дарослых: на «Куфры» прадаюць палеты са згубленымі пасылкамі. Просяць 2000 рублёў2

Кіндар-сюрпрыз для дарослых: на «Куфры» прадаюць палеты са згубленымі пасылкамі. Просяць 2000 рублёў

Усе навіны →
Усе навіны

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся12

«Усё залежыць ад машын». Трамп усё ж засумняваўся ў сумленнасці выбараў у Кангрэс7

У сеціве вірусіцца рагачоўскі гімн, які спяваюць у касцюме згушчонкі — хто яго аўтар?12

«Абяцанне, што заказ ужо ў дарозе, я чуў разоў з дваццаць». Беларусы месяцамі чакаюць ад прадпрымальніка свае вырабы, за якія загадзя заплацілі

Наведванне прыгараднымі аўтобусамі маланаселеных вёсак хочуць зрабіць па заяўках. Ужо праводзіцца эксперымент5

Лукашэнка пацвердзіў, што мае намер будаваць яшчэ адзін азотны камбінат4

Мерц паставіў краінам Еўрасаюза ультыматум: Ці гарантыі фінансавай падтрымкі Украіны, ці блакаванне Германіяй супольнага бюджэту21

Пракоп'еў пра Ціханоўскага: Шкада, што ён абраў іншы шлях, бо я бачыў рэакцыю амерыканцаў41

У Светлагорскім раёне бацька збіваў аднагадовага сына. Сінякі заўважылі ў дзіцячым садку2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіндар-сюрпрыз для дарослых: на «Куфры» прадаюць палеты са згубленымі пасылкамі. Просяць 2000 рублёў2

Кіндар-сюрпрыз для дарослых: на «Куфры» прадаюць палеты са згубленымі пасылкамі. Просяць 2000 рублёў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць