Меркаванні1313

Беларускамоўная ябацька паскардзілася, што прапаганда штурхае беларускамоўных прыхільнікаў Лукашэнкі да экстрэмістаў

Беларускамоўная блогерка Зоя Серада, прыхільніца рэжыму Лукашэнкі, пажалілася ў тэлеграм-канале, што беларускамоўным ябацькам няма куды падзецца, акрамя як ісці да экстрэмістаў — дзяржаўная прапаганда не дае ім ані падтрымкі, ані альтэрнатывы.

«На мой погляд, калі ў нас дзве дзяржаўныя мовы, то прапагандзе лагічна было б будаваць сваю рыторыку менавіта на тэме двухмоўя. Па факце, абсалютная большасць грамадзян у нас не рускамоўныя або беларускамоўныя, а менавіта білінгвы.

Вось і трымацца трэба гэтай зʼявы, і падтрымліваць упэўненасць, што нас нельга падзяліць па моўнай прыкмеце, бо гэта як раздзяліць дзіця паміж маткай і бацькам напалам.

Можна ж перадачы здымаць, дзе вядуцца размовы на дзвюх мовах, можна рэсурсы весці на дзвюх мовах, тлумачыць людзям, што беларусы павінны ў аднолькавай меры не толькі разумець, але і гаварыць на абедзвюх дзяржаўных мовах, гэта правільна і нармальна будзе», — лічыць Зоя Серада.

Але што бачаць беларускамоўныя прыхільнікі Лукашэнкі? 

«Галоўны прапагандыст з тэлевізара называе беларускую мову змагарскай, журналіст піша пост пра тое, што яму патрэбна толькі рускамоўная аўдыторыя, у раённых газетах усё менш і менш беларускай мовы, яна знікае і з беларускамоўных каналаў паціху…

Ну і чаго вы тады абураецеся, што людзі экстрэмістаў і іншагентаў слухаюць? А альтэрнатыва ёсць? Я вось канал вяду і паверце, пошук беларускамоўнага кантэнту амаль заўсёды туды і вядзе, да экстрэмістаў.

І хто вінаваты?» — задаецца пытаннем Серада.

Каментары13

  • Так
    30.07.2024
    Той момант, калі нават нават некаторыя ябацькі за беларускую мову, а нямала палітычных неафітаў і пераабувальнікаў (у тым ліку бабарыканцы ці мартынаўцы) бароняць расейскую мову. Апошні прыклад з запісам пана Случака адзін са шматлікіх.

    Дажыліся.
  • Янка
    30.07.2024
    Прабяжаўся па яе тэлеграм каналу. Уражання, што гэта нейкая упартая лукашыстка - не стварылася. Можа раней нешта і сутстракаецца, але зараз няма галоўнай рысы лукашыстаў - рабалепства перад "прэзідэнтанароджанным". Шмат краяведчай ды кулінарнай інфармацыі. Ўзгадала пра дзень народзінаў Юркі Лявоннага, хоць ўсё ж такі сарамліва прамаўчала, што ён быў растраляны саветамі ў ноч растраляных паэтаў. І нават крытыкуе Азаронка за гераізацыю казакаў, якія ў датычэнні беларусаў былі былі звычайнымі рабавальнікамі, якія баранілі расейскае самадзяржаўе.
  • даведка
    30.07.2024
    Наша мова пропала даже с некогда белорусскоязычных каналов СТВ и Беларусь-3.
    У районных и областных белорусскоязычных газет (особенно на западе), которые перешли на русский, продолжают падать тиражи, из-за чего они стали убыточны.

Цяпер чытаюць

Полк Каліноўскага паведаміў пра гібель трох байцоў3

Полк Каліноўскага паведаміў пра гібель трох байцоў

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы масава нясуць грошы ў банкі. Чаму так і наколькі выгадна класці рублі на дэпазіты?7

У Венесуэле вызвалены яшчэ каля 80 палітычных зняволеных. Гэтага патрабавалі ЗША1

«Гэта не «надзень швэдар». Гэта холад, ад якога нікуды не схавацца». Як украінцы выжываюць без святла і цяпла ў халодных кватэрах7

Цана на золата ўпершыню перавысіла адзнаку $5 тысяч, працягваючы гістарычны рост

«Жыве!» ці «Жыве вечна!»? Як правільна? Вакол гэтага пытання разгарнулася палкая дыскусія29

Сабакі таксама пакутуюць на дэменцыю. Як запаволіць працэс?

Пашынян стварае музычны гурт5

Каранік пра ідэю айчыннага электракара: Трошкі пераацанілі свае магчымасці9

Чыноўніца прапануе па пятніцах прыходзіць на працу ў беларускім адзенні. І сама падала прыклад27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Полк Каліноўскага паведаміў пра гібель трох байцоў3

Полк Каліноўскага паведаміў пра гібель трох байцоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць