Свет11

Стала вядома, як цяпер жыве былы аўтагоншчык Міхаэль Шумахер

Вядомы нямецкі аўтагоншчык Міхаэль Шумахер, які ўжо больш за 12 гадоў не з’яўляецца на публіцы, не прыкаваны да ложка. Як піша Daily Mail, яго перамяшчаюць у інвалідным крэсле, але былы спартсмен не размаўляе і, верагодна, разумее тое, што адбываецца вакол, толькі часткова. Пра гэта расказаў аглядальнік Daily Mail Sport, які бываў каля маёнтка сям’і Шумахераў на Маёрцы.

Міхаэль Шумахер у 2010 годзе. Фота: AP Photo/Daniel Ochoa de Olza, File

Паводле слоў журналіста, які спасылаецца на некалькі добра інфармаваных крыніц, 57‑гадовага экс-спартсмена кругласутачна даглядае каманда тэрапеўтаў і медсясцёр. Кошт такога догляду складае дзясяткі тысяч еўра на тыдзень.

Частку часу Шумахер жыве ў закрытым раскошным асабняку на Маёрцы коштам каля 30 мільёнаў еўра, але асноўнае месца яго пражывання — яшчэ больш дарагі дом на беразе Жэнеўскага возера ў Швейцарыі. Акрамя членаў сям’і, туды маюць доступ толькі тры-чатыры чалавекі, не звязаныя з ім сваяцтвам. Сярод іх — былы кіраўнік каманды Ferrari Жан Тод, які ставіцца да Шумахера як да сына і амаль нічога не раскрывае пра яго стан, акрамя таго, што той «працягвае змагацца».

Раней у прэсе хадзілі чуткі, што Шумахер можа пакутаваць ад сіндрому «замкнёнага чалавека» — цяжкага неўралагічнага стану, калі чалавек захоўвае свядомасць, але не можа рухацца і размаўляць. Аднак, як адзначае аўтар артыкула, і гэта можа быць не цалкам дакладна.

Адзін з людзей, блізкіх да сітуацыі, на ўмовах ананімнасці сказаў, што нельга быць упэўненым, наколькі Шумахер усё разумее: магчыма, ён улоўлівае частку таго, што адбываецца вакол, але не цалкам.

Шумахер не з’яўляецца на публіцы з 29 снежня 2013 года, калі атрымаў цяжкую чэрапна-мазгавую траўму падчас катання на лыжах у французскіх Альпах. Па жаданні яго жонкі Карыны доступ да яго маюць толькі вузкае кола давераных асоб і сяброў. За ўсе гэтыя гады не з’явілася ніводнай фатаграфіі Шумахера ў яго цяперашнім стане, хаця былі спробы шантажу і незаконнага распаўсюджвання здымкаў і медыцынскіх даных — за гэта некаторых вінаватых пакаралі.

Час ад часу ў СМІ з’яўляецца новая інфармацыя пра яго здароўе, але праверыць яе дакладнасць амаль немагчыма. Напрыклад, у 2025 годзе журналіст нямецкага канала RTL паведаміў, што Шумахер ужо не можа выказваць свае думкі вусна. У дакументальным фільме Netflix 2021 года яго жонка і сын таксама казалі, што ён не здольны самастойна рухацца і мець зносіны з навакольнымі.

Міхаэль Шумахер — сяміразовы чэмпіён «Формулы-1», які заваяваў тытулы ў 1994—2004 гадах, пяць з іх — запар. Ён дагэтуль застаецца рэкардсменам па колькасці самых хуткіх кругоў, а па агульнай колькасці перамог саступае толькі Льюісу Хэмілтану.

Каментары1

  • Кошмааар
    26.01.2026
    Што нам да таго Шумахера? Як там Сярожка мікашэвіцкі жыве бяз нас у Маямі зусім адзін з дзецьмі, вось дзе праблема!

Цяпер чытаюць

Закінутую сядзібу Багдановічаў пераробяць у буціковы гатэль ФОТЫ

Закінутую сядзібу Багдановічаў пераробяць у буціковы гатэль ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска паскардзілася, што заразілася грыбком праз пракатныя канькі. Гэта рэальна?10

Чалы: Візіт Ціханоўскай у Кіеў плануюць прымеркаваць да гадавіны пачатку расійскага ўварвання ва Украіну12

Расійскі танкер, эфектна затрыманы Францыяй у Міжземным моры, адпусцяць плаваць далей5

На мытні пад Мінскам заўважылі сапраўдны Бэтмабіль3

У Гомелі дзяўчатам за 4 з паловай рублі прадалі толькі два арэшкі2

«Белорусскій сіловік» мачуліць улады Расіі за спыненне ўдараў па ўкраінскай энергетыцы17

«На якім рэйсе ён часцей за ўсё?» У сеціве завірусіўся прыгожы сцюард «Белавіі»2

У Крамлі паведамілі, на які тэрмін Пуцін паабяцаў Трампу не біць па Украіне2

Дзмітрый Баскаў з партнёрамі актыўна забудоўваюць Мінск і ваколіцы3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Закінутую сядзібу Багдановічаў пераробяць у буціковы гатэль ФОТЫ

Закінутую сядзібу Багдановічаў пераробяць у буціковы гатэль ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць