Грамадства88

Сёлета праваслаўнае духавенства ўпершыню не ўдзельнічала ў малітве за адзінства хрысціян

Сёлета ўпершыню ні ў адной каталіцкай парафіі Беларусі святары Праваслаўнай царквы не ўдзельнічалі ў экуменічным набажэнстве з нагоды Тыдня малітвы аб адзінстве хрысціян. Такой жа была сітуацыя ў Расіі, дзе малітвы з прадстаўнікамі іншых канфесій прайшлі ў Маскве і іншых гарадах без праваслаўнага духавенства (акрамя Калінінграда), піша Katolik.life.

Ні ў Маскве, ні ў Мінску, ні ў Заслаўі праваслаўнае духавенства не ўдзельнічала ў малітве аб адзінстве хрысціян
Экуменічнае набажэнства з удзелам праваслаўнага архіепіскапа ў касцёле святога Мікалая ў Кіеве

Толькі ва Украіне да ініцыятывы далучыліся праваслаўныя — але не УПЦ Маскоўскага патрыярхату, а ПЦУ, архіепіскап якой удзельнічаў у набажэнстве ў касцёле святога Мікалая ў Кіеве.

Экуменічнае спатканне ў Заслаўі з удзелам арцыбіскупа-эмерыта Тадэвуша Кандрусевіча ўвогуле сёлета не адбылося, як даведаліся вернікі. Яно было анансаванае на 25 студзеня. У гэты дзень іерарх цэлебраваў у касцёле святую Імшу, пасля чаго была запланаваная малітва аб адзінстве хрысціян, на якую запрашалі прадстаўнікоў іншых канфесій.

Летась менавіта ў Заслаўі, а не ў Мінску ладзілі экуменічнае набажэнства, у якім удзельнічалі святар мясцовага праваслаўнага прыхода і арцыбіскуп Кандрусевіч. Тады паведамлялася, што з 2025 года арганізатары вырашылі ладзіць экуменічнае набажэнства не ў сталіцы, а ў розных парафіях архідыяцэзіі, каб уключыць іх у гэту ініцыятыву.

Аднак у 2026 годзе малітву аб адзінстве хрысціян зноў правялі ў мінскай архікатэдры — пры ўдзеле свецкага верніка БПЦ, а не святара. Планавалася экуменічная сустрэча і ў Заслаўі, як і летась, з запрашэннем праваслаўнага святара. Але набажэнства было адменена — вернікі могуць здагадвацца аб прычыне.

Тое, што ва ўсіх трох краінах прадстаўнікі Маскоўскага патрыярхату не ўдзельнічалі разам з каталікамі ў малітве аб адзінстве хрысціян, можа сведчыць пра тое, што гэта было цэнтралізаванае рашэнне, прынятае ў Маскве.

Праўда, экуменічнае мерапрыемства было таксама ў Гродне, дзе праваслаўны святар прысутнічаў, але не ўдзельнічаў у набажэнстве, а толькі зачытаў прывітанне ад архіепіскапа мясцовай праваслаўнай епархіі.

Каментары8

  • па Беларуску - Грэцкі, з часоў ВКЛ
    26.01.2026
    не праваслаўнае а грэцкага. Гэты збор па Беларуску - Грэцкі, з часоў ВКЛ, і Полацкага Княства . А тое што кгб-"рпц" не хрысціяне так гэта усе даўно ведаюць
  • ?
    27.01.2026
    па Беларуску - Грэцкі, з часоў ВКЛ, а то, что католики ЛГБТ ?
  • якім бокам ЛГБТ да Літвінскіх (Беларускіх) збораў ВКЛ ?
    27.01.2026
    ?, "что католики ЛГБТ ?"

    усе думкі маскавіта вакол ЛГБТ, якім бокам ЛГБТ да Літвінскіх (Беларускіх) збораў ВКЛ ?

Цяпер чытаюць

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль7

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль

Усе навіны →
Усе навіны

Сапраўдны палац за 90 рублёў. У Беларусі шукаюць гаспадара для пабудовы 1751 года6

Гэтай ноччу тэмпература не апускалася ніжэй за 10 градусаў

Францыя і Канада адкрылі консульствы ў Грэнландыі

Адстаўны падпалкоўнік міліцыі адсудзіў кватэру ў сваёй дачкі. Гучная сямейная гісторыя з Брэста14

Галоўнага судмедэксперта Мазыра асудзілі па справе Гаюна7

Дзяржаўныя СМІ паведамілі пра аднаўленне чыгуначнага злучэння з Польшчай. Ці праўда?11

«Ён яшчэ сваё слова скажа». Ціханоўская — пра Ціханоўскага11

«Нешта можа здарыцца»: Трамп зрабіў новую заяву наконт мірных перамоў аб Украіне1

На Алімпіядзе ізалявалі жаночую зборную па хакеі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль7

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць