Грамадства

«Белавія» накрыў маштабны збой у расійскай сістэме браніравання авіяквіткоў

З-за маштабнага тэхнічнага збою ў расійскай сістэме браніравання квіткоў Leonardo («Сірэна-Трэвел») у беларускай авіякампаніі «Белавія» часова немагчыма аформіць, памяняць або вярнуць авіяквіткі, а таксама набыць дадатковыя паслугі.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Lookby.media

Абмежаванні дзейнічаюць ва ўсіх каналах продажу — на сайце belavia.by, у касах продажу і ў агентаў, паведамілі ў прэс-службе перавозчыка.

У кампаніі адзначылі, што спецыялісты застаюцца на сувязі і працягваюць працу ў наяўных умовах. Пра ўсе змены і аднаўленне нармальнай працы сэрвісаў «Белавія» паабяцала паведаміць дадаткова.

Крыху больш як праз гадзіну пасля першага паведамлення авіякампанія «Белавія» паведаміла, што праца сістэмы адноўлена.

Раней адразу некалькі расійскіх авіякампаній паведамілі пра маштабны збой у сістэмах браніравання і рэгістрацыі пасажыраў. Праблемы ўзніклі адразу ў некалькіх ключавых сістэмах — браніравання Leonardo, рэгістрацыі «Астра» і продажаў «Сірэна».

Пра збоі папярэдзілі такія перавозчыкі, як «Аэрафлот», Azur Air, «Ямал», S7, «Уральскія авіялініі», Utair, «Іжавія», Smartavia і «Аўрора». У выніку ў Расіі часова абмежаваныя рэгістрацыя пасажыраў і багажу на рэйсы, а таксама афармленне, пераафармленне і вяртанне авіябілетаў.

Паводле ацэнак Асацыяцыі тураператараў, інцыдэнт закрануў каля 20 тысяч пасажыраў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам16

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму кашаль не адпускае тыднямі пасля прастуды і што з ім рабіць2

Сталі вядомыя падрабязнасці вясновай трагедыі ў Полацкім манастыры, калі жанчына загінула пры пажары. Усяму віной п'янства2

У Еўрасаюзе ўзгаднілі новыя санкцыі супраць Расіі. У спісе — 50 расійскіх банкаў7

Калас: Расія, верагодна, адпраўляе выкрадзеных дзяцей ваяваць супраць Украіны9

Палякі перавезлі ў Балтыйскае мора больш за 9 тысяч вугроў, каб іх не пералавілі расіяне12

У Перу выбралі мэра, падкінуўшы ўверх манетку

Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта10

Малюнак брытанскага прынца Джорджа апублікавалі ў вядомым часопісе. Рэдактарам быў ягоны бацька

У Ціхім акіяне знайшлі месцы, якія амаль не зазналі ўплыву чалавека2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам16

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць