Грамадства22

МЗС Польшчы: Пытанне вызвалення Пачобута мы абмяркоўваем напрамую з Беларуссю

Анджэй Шэйна расказаў, што перамовы аб вызваленні Анджэя Пачобута вядуцца ў двухбаковым парадку паміж Польшчай і Беларуссю.

Анджэй Пачобут. Фота: «СБ»

Намеснік міністра замежных спраў Польшчы Анджэй Шэйна патлумачыў, чаму Анджэй Пачобут не быў уключаны ў вялікі абмен паміж краінамі Захаду і Расіяй, які прайшоў на тыдні ў Анкары.

Польскі бок у межах абмену выдаў агента ГРУ Паўла Рубцова. Пры гэтым апазіцыя крытыкуе кааліцыйны ўрад за тое, што ў абмен на агента Польшча нічога не атрымала.

Па словах Шэйны, у дадзеным выпадку Варшава дзейнічала па запыце адміністрацыі прэзідэнта ЗША, сам абмен дыпламат назваў «акцыяй за свабоду пад кіраўніцтвам ЗША — саюзніка Польшчы па НАТА», піша wpolityce.pl.

«Мы ўлічылі, падтрымалі і дзейнічалі на просьбу адміністрацыі прэзідэнта Джо Байдэна. Расійскія агенты, у тым ліку і забойца, былі вызваленыя, але наўзамен свабоду атрымалі невінаватыя людзі, якія сталі закладнікамі пуцінскага рэжыму.

І гэта дзейнасць, якая ўваходзіць у рамкі супрацоўніцтва ўнутры НАТА, у рамкі трансатлантычнага супрацоўніцтва», — адзначыў Шэйна.

Дыпламат дадаў, што пытанне вызвалення Анджэя Пачобута, як і іншых палітзняволеных, абмяркоўваецца ў іншым фармаце — напрамую з Беларуссю.

Паводле слоў Шэйны, міністр замежных спраў Радаслаў Сікорскі ўзнімае гэта пытанне на кожным пасяджэнні кіраўніцтва ведамства.

Каментары2

  • Вайшнарыт
    04.08.2024
    Ні белорусской, ні польскай, ні расейскай імпэрыям ня трэба моцнае і незалежнае каралеўства Вайшнорыя.
    Вось яны і зьняволілі, трымаюць, не мяняюць караля Андруся І.
    Ня слухайце нікога, кароль Андрусь сам адамкне вязенныя дзьверы, як Банапарт з Эльбы, абвясьціцца ў сталічнай Варуце і падтрыманы акрыленым людам вызваліць Вайшнорыю з-пад імпэрскае папругі Белоруссіі
  • Бобр
    04.08.2024
    Дзіўныя разлікі беларускіх сілавікоў: Пачабут ніколькі не згадзіўся абмяняць сябе на Латушку, або іншага дзеяча апазіцыі. Альбо хлусяць смі або сілавікі наіўныя

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі58

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі58

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць