Свет66

З'явілася відэа, як польскія жаўнеры страляюць у бок нелегальных мігрантаў з Беларусі

Дакладныя дата і час падзей, што адбываюцца на відэа з мяжы, невядомыя.

Скрыншот відэа з польска-беларускай мяжы, якое здымаў адзін з нелегальных арабамоўных мігрантаў, які прыйшоў з Беларусі

На відэа, якое 11 жніўня апублікаваў у сябе польскі партал Visegrád 24, бачная група нелегальных арабамоўных мігрантаў, якая трапляе ў Польшчу з Беларусі. У адказ на гэта польскія жаўнеры адкрываюць у бок мігрантаў агонь, спрабуючы адагнаць іх ад мяжы.

Відэа праглядзелі больш за мільён разоў.

Польская памежная служба пакуль ніяк не пракаментавала здарэнне, а апошняе паведамленне ведамства ў твітары (X) абвяшчае, што за перыяд 9-11 жніўня на мяжы з Беларуссю былі зафіксаваны амаль 190 спробаў нелегальнага пранікнення ў Польшчу. У бок польскіх патрулёў кідалі камяні і галінкі дрэў. 5 чалавек былі затрыманыя.

Варта адзначыць, што на польска-беларускай мяжы з сярэдзіны чэрвеня дзейнічае буферная зона, уведзеная Польшчай у адказ на забіццё нелегальнымі мігрантамі польскага жаўнера.

На фоне гэтага людзям, якія перасякаюць мяжу, сталі прыходзіць СМС-паведамленні ад Урадавага цэнтра бяспекі Польшчы на англійскай мове наступнага зместу: «Папярэджанне! ЗАБАРОНА на знаходжанне на тэрыторыі Польшчы паблізу мяжы з Беларуссю. Несанкцыянаванае перасячэнне забаронена. Салдаты могуць выкарыстоўваць зброю. Неадкладна вяртайцеся!»

Выкарыстанне баявой зброі для вырашэння праблемы нелегальнай міграцыі, паводле апошніх апытанняў, падтрымліваюць больш за 85% палякаў.

Цяпер польска-беларускую мяжу ахоўваюць 6 тыс. жаўнераў, а таксама 1,5 тыс. памежнікаў і супрацоўнікаў паліцыі. 

Каментары6

  • Ну что, сынку, помогли тебе твои ляхи?
    12.08.2024
    Двуличие европейских псевдодемократий во всей красе.
  • даведка
    12.08.2024
    У нелегальных мигрантов физическая подготовка на уровне военнослужащих ОСАМ.
  • Тэкля
    12.08.2024
    На видео не видно, куда стреляют польские пограничники. Возможно, в воздух. От мигрантов спасения нет. Есть порядок обращения за получением убежища, который мигрантами не соблюдается.

Цяпер чытаюць

Генпракурор ААЭ: Другі пілот рэйса FlyDubai напаў на капітана, выкарыстоўваючы аварыйную сякеру

Генпракурор ААЭ: Другі пілот рэйса FlyDubai напаў на капітана, выкарыстоўваючы аварыйную сякеру

Усе навіны →
Усе навіны

Дацкі брэнд абутку ECCO у Беларусі фактычна спыніў працу. Але пэўнасці няма3

Штучны інтэлект расшыфраваў ліст Напалеона, які заставаўся загадкай 217 гадоў4

Гераічны індыйскі пілот Flydubai упершыню расказаў, што адбывалася ў кабіне самалёта на рэйсе з Дубая ў Тэль-Авіў2

Расія плануе серыю ўдараў па Украіне, каб адрэзаць імпарт, вывесці з ладу ГЭС і АЭС1

Няўдалая спроба пакарання смерцю Крысты Пайк. Што адбылося і што будзе далей?2

Мама забітай у Ізраілі беларускі: Прыгажосць ёй не прынесла шчасця5

Памятаеце вар’яцкую гонку ў Брэсце, падчас якой загінула трое? На ВІДЭА з экшн-камеры матацыкліста відаць, што ён разагнаўся да 186 км/г8

Лукашэнка — Пашыняну: Ты дакладна вызнач, куды твой каньяк забяруць17

Лукашэнка ўдзячны Трампу за тое, што ён агаліў палітыку Захаду7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Генпракурор ААЭ: Другі пілот рэйса FlyDubai напаў на капітана, выкарыстоўваючы аварыйную сякеру

Генпракурор ААЭ: Другі пілот рэйса FlyDubai напаў на капітана, выкарыстоўваючы аварыйную сякеру

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць