Кіно55

«Дэдпул і Расамаха» стаў самым касавым у гісторыі фільмам з рэйтынгам R

Фільм абышоў «Джокера», але ў патыліцу яму дыхае ягоны сіквел.

Дэдпул і Расамаха. Кадр з фільма

Сусветная прэм'ера фільма «Дэдпул і Расамаха» (Deadpool & Wolverine), знятага рэжысёрам Шон Леві, адбылася 26 ліпеня. У кінатэатрах Беларусі пракат фільма пачаўся з 3 жніўня. 

Грымучая сумесь самага адмарожанага ў сусвеце Marvel антыгероя Дэдпула, ролю якога выканаў Раян Рэйнальдс, і ўлюбёнца ўсіх часоў Расамахі ў выкананні Х'ю Джэкмана, якога літаральна выкапалі з магілы, не магла не выбухнуць — і яна выбухнула. Фільм за дэбютны ўікэнд сабраў рэкордную касу, цалкам акупіўшыся літаральна за пару дзён. Гэта быў найлепшы вынік у гісторыі для фільмаў з рэйтынгам R і найлепшы сярод фільмаў пра Людзей Ікс. 

Новы фільм Marvel таксама заняў другі радок у спісе самых касавых стужак 2024 года, пакуль саступаючы першынства мультфільму «Галаваломка-2», зборы якога ўжо перавысілі 1,5 мільярда даляраў.

У чацвер быў пабіты самы важны рэкорд — «Дэдпул і Расамаха» абышоў у сусветным пракаце «Джокера» Тода Філіпса, які ўтрымліваў першынство з 2019 года. 

Фільм сабраў рэкордныя 1,086 мільярда даляраў, у той час як «Джокер» з Хаакінам Феніксам у ролі галоўнага ворага Бэтмена сабраў 1,079 мільярда. Гэтыя два фільмы — адзіныя ў гісторыя стужкі з рэйтынгам R, якія змаглі пераадолець планку ў 1 мільярд даляраў.

Расамаха і Дэдпул прыйшлі забраць усе грошы гледачоў. Кадр з фільма

Наступным у рэйтынгу ідзе фільм Крыстафера Нолана «Опенгеймер», які здолеў сабраць у 2023 годзе 974,5 мільёна даляраў. За ім — дзве першыя часткі серыі фільмаў пра Дэдпула, «Матрыца: Перазагрузка» і «Страсці Хрыстовы».

«Страсці Хрыстовы» Мэла Гібсана, які выйшаў 20 гадоў таму, да выхаду «Дэдпул і Расамаха» быў самым касавым фільмам з рэйтынгам R у ЗША. Але і гэты рэкорд быў пабіты. 

«Дэдпул і Расамаха» таксама стаў трэцім фільмам у кінасусвеце Marvel, які перасягнуў 1 мільярд даляраў касавых збораў, пасля «Чалавек-павук: Няма дарогі дадому» (2021), знятага Sony, і «Мсціўцы: Фінал» (2019) ад Disney.

Пра тое, чаму «Дэдпул і Расамаха» асуджаны на поспех і спадабаецца гледачам, мы пісалі ў сваім вялікім аглядзе на фільм. 

Кінуць выклік «Дэдпулу і Расамаху» можа хіба што «Джокер: Вар'яцтва на дваіх», які выйдзе ў пракат восенню з тым жа ўзроставым рэйтынгам R. Але барацьба будзе цяжкай. 

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары5

  • Апянгеймяр
    18.08.2024
    Дэдпук і Расанахер, высокі ўзровень інтэлекту гэта калі ты днём разважаў пра італьянскі протарэнесанс, а праз гадзіну жартаваў пра гаўно. Усё астатняе танныя панты ад снобаў.
  • Вася
    18.08.2024
    Дэдпук і Расанахер, Всё верно. Население Земли растет, а суммарное количество интеллекта остается прежнем.
  • Bret
    18.08.2024
    Внезависимости от развития человечество становится тупее судя по кассововым сборам на примитивные фильмики с компьютерной графикой.

Цяпер чытаюць

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах

Усе навіны →
Усе навіны

Былы ўдзельнік пратэстаў з Бабруйска, які пазней высмейваў «збеглых» і хваліў Расію, загінуў на вайне ва Украіне14

У Польшчы прадаюць фотаздымак Ціханоўскай з яе аўтографам5

Тэлевышкі ў Беларусі: украінскі эксперт растлумачыў, чаму маякі на іх складаней заглушыць, чым GPS5

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам22

Фірмовую краму магілёўскага мясакамбіната ў Мінску ўрачыста адкрывалі з удзелам ганаровай варты, святара і Карпянкова ФОТАФАКТ13

Беларусаў шакаваў рост цэнаў на скумбрыю, яйкі і сала. Вось што людзі кажуць11

Зяленскі зноў заявіў пра сістэмныя абмежаванні хуткасці Starshield над Украінай — да 161 км/г8

У Рыме ідзе «дождж» з памёту: людзі ходзяць з парасонамі ВІДЭА7

У выніку выбуху ў Санкт-Пецярбургу мог загінуць галоўны штурман 6‑й арміі ВПС і СПА5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць