Грамадства11

Еўрасаюз запусціць новую сістэму ўезду і выезду з 10 лістапада. Яна закране і беларусаў

Еўракамісія афіцыйна пацвердзіла дату запуску новай сістэмы ўезду і выезду ЕС (EES), гэта адбудзецца 10 лістапада. Сістэма зменіць правілы перасячэння мяжы для грамадзян трэціх краін, закрануўшы прыкладна 700 млн турыстаў, у тым ліку беларускіх, піша Smartpress.by.

Пра дату запуску EES заявіла камісар ЕС па ўнутраных справах Ільва Ёхансан. Яна таксама паведаміла, што зараз ЕС знаходзіцца на завяршальнай стадыі выпрабаванняў.

«Па законе, перш чым камісія прыме афіцыйнае рашэнне, павінны прайсці розныя этапы, але сёння я з гонарам паведамляю, што 10 лістапада — гэта той самы дзень», — сказала камісар, згадаўшы пра інтэнсіўны дыялог з рознымі зацікаўленымі бакамі.

Ёхансан паведаміла, што ўступлення ў сілу EES закране 700 млн чалавек (столькі падарожнічае ў Еўропу кожны год). У той жа час яна падкрэсліла, што сістэма забяспечыць 450 млн еўрапейцаў «пачуццё большай бяспекі».

Што такое EES

EES — аўтаматызаваная ІТ-сістэма, якая будзе рэгістраваць звесткі грамадзян краін, якія не ўваходзяць у ЕС, у лічбавым выглядзе пры кожным уездзе і выездзе са знешніх шэнгенскіх межаў.

Сістэма заменіць сённяшнюю ручную прастаноўку штампа ў пашпарце і будзе рэгістраваць імя вандроўніка, тып праязнога дакумента, біяметрычныя даныя (адбіткі пальцаў і сканаванне асобы), а таксама дату і месца ўезду і выезду з ЕС. Персанальныя даныя ў сістэме будуць захоўвацца тры гады.

Акрамя рэгістрацыі ўезду і выезду падарожнікаў, сістэма таксама будзе фіксаваць адмовы ва ўездзе.

Мяркуецца, што пасля ўступлення ў сілу EES усе грамадзяне краін, якія не ўваходзяць у ЕС, якія ўязджаюць у Шэнгенскую зону з кароткатэрміновым знаходжаннем, павінны будуць зарэгістравацца ў гэтай інфармацыйнай сістэме. Вандроўнікі таксама будуць сканаваць свае пашпарты або іншыя праязныя дакументы ў «кіёску самаабслугоўвання» кожны раз, калі перасякаюць знешнюю мяжу ЕС.

Галоўнай мэтай укаранення EES заяўляюцца ўзмацненне бяспекі на мяжы і прадухіленне нелегальнай міграцыі. EES таксама павінна дапамагчы выяўляць асоб, якія парушылі правілы, а таксама тых, хто спрабуе ўехаць у ЕС з выкарыстаннем падробленых дакументаў.

Раней паведамлялася, што EES будзе дзейнічаць ва ўсіх краінах ЕС, акрамя Кіпра і Ірландыі, а таксама ў чатырох краінах Шэнгенскай зоны, якія не з'яўляюцца членамі супольнасці: Ісландыі, Ліхтэнштэйне, Нарвегіі і Швейцарыі.

Укараненне EES пастаянна адкладалася з-за розных праблем, уключаючы пандэмію. Першапачаткова гаворка ішла пра старт праекта ў канцы 2022 года, потым у 2023 годзе, затым гэты тэрмін перанеслі на 2024 год.

Каментары1

  • чики-чирики
    20.08.2024
    может 3214 с жёнами перестанут ездить в ЕС с венгерскими визами. И это радует.
    PS/ и с одной изменённой буквой в фамилии во втором паспорте.( втором белорусском)

Цяпер чытаюць

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу8

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу

Усе навіны →
Усе навіны

Польшча можа адкрыць мяжу з Беларуссю пасля 20 лістапада9

Трамп абяцае выплаціць грамадзянам ЗША па $2000 у якасці дывідэндаў ад мытных пошлін8

СК заклікае дарослых дзяцей пажылых бацькоў зрабіць ім памяткі на выпадак тэлефанаванняў незнаёмых1

Кіраўнік МУС Літвы: Ціск на Беларусь змяншае паток кантрабандных шароў2

У Бельгіі над АЭС лёталі тры беспілотнікі

Берта, што шукала хлопчыка ў Бярэзінскім раёне, знайшлася

Мытны камітэт прыгразіў Літве захадамі ў дачыненні да грузавікоў, што знаходзяцца ў Беларусі3

Спявачку Манетачку забралі ў бальніцу проста падчас канцэрта ў Рызе3

«Крылы» на Свіслачы і 28 елак. Як упрыгожаць Мінск да Новага года і калі ўключаць святочную ілюмінацыю

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу8

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць