Кіно22

«ЧынЧынЧэнэл» выпускае новы сатырычны міні-серыял. Сцэнар да яго напісаў Сумны Коленька

Што будзе, калі ўлады Беларусі скасуюць псіхолагаў і прызначаць лячыць псіхалагічныя траўмы грамадзян чыноўніка-ідэолага? Прэм'ера серыяла пра гэта адбудзецца «на ўсіх ютубах краіны» 26 жніўня.

Кадр з серыяла

Творчая каманда «ЧынЧынЧэнэл» прадстаўляе новы сатырычны сітком «БелГосПсиХоз», у якім артадаксальны ідэолаг прымярае на сябе ролю псіхааналітыка, да якога на прыём прыходзяць звычайныя беларускія бюджэтнікі. Чым ён зможа дапамагчы міліцыянеру, святару ці прапагандысту? Псіхолаг-ідэолаг пранікае ў душы пацыентаў і наводзіць там узорны парадак дзедаўскімі метадамі: раскладвае па паліцах калектыўнае неўсвядомленае, кансервуе гештальты, выразае вострым слоўцам эмацыйныя траўмы і выпальвае крамольныя біпалярныя думкі гарачым жалезам.

Галоўную ролю ў праекце — чыноўніка, якога прызначылі на ролю псіхіятра, — сыграў купалавец Аляксандр Зелянко.

Каманда ЧынЧынЧэнэл падышла да гэтага праекта ў пашыраным складзе. Сцэнарыстам большасці эпізодаў стаў вядомы ў беларускім інтэрнэце Сумны Коленька, а Алена Зуй-Вайцяхоўская напісала серыю пра эстрадную спявачку Алену ЖалудOк. Чатыры серыі паставіў рэжысёр Аляксандр Гарадко, астатнія — штатны рэжысёр «БелГосЮтубКанала» Андрэй Кашперскі.

Кадр з серыяла

«БелГосПсиХоз» — гэта восем серый-скетчаў працягласцю па 7-9 хвілін, якія будуць выходзіць два разы на тыдзень на YouTube.

«Яшчэ ў 2021 годзе мы задумаліся: што адчуваюць тыя, хто ў 2020 годзе падтрымаў рэжым? Цяпер, праз чатыры гады, назіраючы за беларускай прапагандай, становіцца відавочна, што яны ніяк не могуць «перагарнуць старонку», бо нанесеная рэжыму траўма застаецца незалечанай. Мы вырашылі крыху пафантазіраваць і прапанаваць свае метады лячэння ў нашым фірмовым жанры. Я ўпэўнены, што сатыра мае тэрапеўтычны эфект. А з сатырай у нашай каманды ўсё ў поўным парадку», — адзначае прадзюсар праекта Андрэй Каралевіч.

Каментары2

  • Мх
    21.08.2024
    Ну і вядома, куды ж Купалаўцам без расейскай мовы?
  • ●
    21.08.2024
    На конт жартаў .
    Сяджу у чаце . Прылятае пытанне ад украінца :
    " Ці ёсць у вас , беларусаў слова на кшталт нашай паляныця ? Каб пагагать над ... "
    - Шчучыншына , адказываю , бо трэба хутка .
    Адразу ляціць : " Не ! АШУЩЭНИЕ "

Цяпер чытаюць

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы14

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы

Усе навіны →
Усе навіны

Пісьменнік Джэфры Арчэр памёр за суткі да выхаду сваёй новай кнігі1

«Я — Джэйн Доу». Справа аб групавым згвалтаванні ў элітным універсітэце запусціла новы сусветны флэшмоб36

Беларусаў запрашаюць абдымацца з незнаёмцамі. Цана пытання — 65 рублёў6

Польшча перакідвае на мяжу з Украінай войскі, танкі і сістэмы Patriot5

McDonald’s вінавацяць у тым, што ён з дапамогаю ШІ трымае высокія цэны для тысяч рэстаранаў1

ЗША выключылі з санкцыйнага спісу памерлага беларускага міністра

Залішняе будаўніцтва: ці можа любоў беларусаў інвеставаць грошы ў кватэры прывесці да крызісу на рынку нерухомасці?21

Атака беспілотнікаў на Падмаскоўе: двое загінулі, гарыць нафтабаза1

Трамп дапусціў знішчэнне двух буйных гарадоў ЗША падчас вайны з Іранам8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы14

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць