Спорт88

«Я не Месі — я лепшы за яго». Мадрыдскі «Рэал» падпісаў 12-гадовага беларускага футбаліста

Аляксей Маёраў будзе развівацца ў акадэміі аднаго з самых вядомых футбольных клубаў свету.

Скрыншот 

Беларускі вундэркінд Аляксей Маёраў падпісаў кантракт з акадэміяй мадрыдскага «Рэала». 

Відэа падпісання кантракту Маёраў апублікаваў у інстаграме з подпісам «Мой новы клуб».

12-гадовы футбаліст стаў першым беларусам, якому ўдалося трапіць у сістэму аднаго з самых вядомых клубаў свету. Крыніцы кажуць, што кантракт Маёрава — ці ледзь не рэкордны для яго ўзросту.

Аляксей — унук вядомага ў мінулым футбаліста мінскага «Дынама» Аляксандра Кісценя.

У свае 12 гадоў ён ужо паспеў павандраваць: спачатку пайшоў у школу мінскага «Дынама», потым займаўся ў «Мінску», затым быў кароткі, але яркі расійскі перыяд у сістэме маскоўскага «Спартака» з сямю забітымі галамі ў двух матчах.

А ўпершыню вундэркінд заявіў пра сябе яшчэ пяць гадоў таму, калі на адкрыцці фан-зоны чэмпіянату свету ў Мінску змог набіць мяч 12 тысяч разоў .

Неўзабаве сям'я вырашыла выбраць для юнага футбаліста еўрапейскі вектар – і пераехала ў Іспанію. Там Аляксей пагуляў у сістэмах «Эспаньёла» і «Серданьёлы», дзе гульца заўважылі скаўты «Барселоны» і «Рэала». У выніку юны беларус апынуўся ў «Каралеўскім клубе». Паведамлялася, што «Рэал» гатовы выкласці за 12-гадовага футбаліста 120 тысяч еўра.

Сам Аляксей — хлопец вельмі амбіцыйны. Пасля аднаго з паспяховых матчаў у Іспаніі да беларуса падышоў журналіст статуснай газеты «Эль Мунда Дэпартыва» і зрабіў яму камплімент: «Слухай, ты проста як Месі!» На што Маёраў адказаў: «Я не Месі, я лепшы за яго».

Каментары8

  • Месі
    22.08.2024
    Ну ну, малы, а ўжо трапло
  • Вадзім
    22.08.2024
    Лол, парады пра пісьменнасьць раздае непісьменны хлопец, які паленаваўся нават пагугліць перад парадай і не ставіць пад сумніў свой суб'ектыўны досьвед.
    Хаця звычайна такія і раздаюць налева і направа свае парады пра пісьменнасьць, незалежна ад мовы выказванння.
  • Прохожий
    22.08.2024
    Такие самоуверенные, которые в своей жизни еще ничего не достигли, но уже ставят себя выше других, очень часто ничего и не достигают, вспыхнут на момент и тут же погаснут. Месси уже вписал свое имя в историю мирового футбола. А этот пацан еще ничего не достиг, зато у него столько спеси, что он уже считает себя лучше Месси. Футбол такая штука, что в момент может все перевернуть и поставить вот таких выскочек на место. Тем более у подростков. Уже столько было примеров, что после переходного периода, его сверстники догонят его и перегонят по различным по различным физическим параметрам. И будет он обычным среди остальных. И запомнят его не за профессионализм, качество и уровень игры, а за его дурацкие слова, сказываемые в юном возрасте в адрес Месси.

Цяпер чытаюць

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму7

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскія хакеры ўзламваюць смартфоны нават праз надзейныя сайты. Адзіная страхоўка: абнаўляць праграмнае забеспячэнне1

Памерла народная артыстка Беларусі Святлана Вуячыч

Бізнэсмен Аляксандр Кныровіч атрымаў польскае грамадзянства64

Украінскія ратавальнікі паказалі фота наступстваў дзённай атакі дронаў на Кіеў

Брат дарадцы Зяленскага Міхаіла Падаляка загінуў у Запарожскай вобласці, ваюючы за Расію20

Украінскія войскі адкінулі расіян з-пад Арэхава7

Мінчук паехаў на самакаце ў краму, а «вярнуўся» з Чабаксараў на Волзе — спісалі 150 рублёў6

У памежжы з Украінай тры стратэгічныя вышкі сотавай сувязі выведзеныя са строю3

Саліст «Трох дзён дажджу» пра скандальны канцэрт у Мінску: Праз стан майго здароўя мы не змаглі выканаць усю праграму так, як хацелі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму7

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць