Вайна

Зяленскі заявіў, што Украіна хоча прымусіць Пуціна спыніць вайну дыпламатычна, але і гатовая зрабіць гэта сілай

Пра гэта прэзідэнт Украіны заявіў падчас урачыстага мерапрыемства з нагоды 33-х угодкаў незалежнасці.

Фота: president.gov.ua

«Мы будзем рабіць усё, каб прымусіць Пуціна скончыць гэтую вайну дыпламатычна, каб было менш страт. Але, калі ў нас гэта не атрымаецца, калі партнёры «пасыпяцца» і не будуць стаяць моцна супраць агрэсіі Пуціна, то мы зробім усё, каб наша армія была гатовая справядліва выцесніць Пуціна з тэрыторыі нашай краіны», — сказаў Уладзімір Зяленскі.

Таксама прэзідэнт Украіны абвергнуў, што аперацыя УСУ ў Курскай вобласці праводзіцца дзеля ўзмацнення перамоўнай пазіцыі і як карта для будучага дыялогу з Расіяй.

«Хтосьці кажа, што мы разыгрываем карту для дыялогу. Які дыялог? Гэты «хтосьці» Пуцін (прэзідэнт Расіі заявіў, што Украіна пачала наступ у Курскай вобласці для «ўзмацнення перамоўнай пазіцыі». — НН). Мы не разыгрываем ніякія карты. Мы вельмі адкрытыя з нашымі партнёрамі. Мы сказалі, як дыпламатычна мы ідзем да справядлівага міру і да заканчэння вайны», — заявіў Зяленскі.

Раней Зяленскі назваў іншыя мэты наступу ў Курскай вобласці.

1. Папаўненне абменнага фонду. 

2. Нанесці прэвентыўны ўдар, каб прадухіліць наступ РФ на Сумскую вобласць.

3. Паказаць расійскаму грамадству, што для Пуціна даражэйшая акупацыя тэрыторыі Украіны, чым абарона свайго насельніцтва (Расія не перакідвае буйныя сілы з украінскага фронту ў Курскую вобласць).

Каментары

Цяпер чытаюць

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?9

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы адмовіліся ад тура за 15700 BYN і выправіліся ў Кітай самастойна. Ашчадзілі ўдвая1

У раёне мінскіх вуліц Гая і Арлоўскай пачалі зносіць прыватны сектар2

На аўкцыёне ў Ганконгу карціну Шагала прадалі за 6,3 мільёна даляраў1

Андрэй Аляксандраў. Наша свабода. Верш1

Махляр прыкідваўся сілавіком і дурыў адзінокіх багатых жанчын3

У Еўропе ўжо думаюць, як будуць жыць без Мерца на чале Германіі12

Найлепшаму настаўніку Беларусі падарылі Geely5

«Дапамажыце, ніхто не хоча нас засяляць». Мінчанка пашкадавала сям'ю і трапіла на «акупантаў»10

Беларуска-літоўскую мяжу праз балота перайшла група з 35 мігрантаў. Іх лавілі з верталётам і сабакамі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?9

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць