Эканоміка77

Чаму ў Беларусі растуць зарплаты і ці надоўга захаваецца тэндэнцыя?

Сярэдні заробак за ліпень на рукі па краіне склаў 2025 рублёў, што амаль 640 даляраў. У Мінску сярэдні заробак чыстымі — каля 840 даляраў. Як доўга захаваецца тэндэнцыя на рост заробкаў?

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Чаму заробкі растуць?

У Беларусі растуць рэальныя даходы насельніцтва. Сярод асноўных прычын, чаму так адбываецца, эксперт BEROC Анастасія Лузгіна называе некалькі фактараў:

«Назіраецца рост макраэканамічных паказчыкаў, расце ВУП, у тым ліку за кошт станоўчай дынамікі ў прамысловасці, сельскай гаспадарцы і іншых галінах. Калі эканоміка расце, ёй неабходныя рэсурсы, у тым ліку чалавечы капітал», — тлумачыць эканаміст.

Ва ўмовах складанай дэмаграфічнай сітуацыі і масавай міграцыі працаздольнага насельніцтва пастаянна павялічваецца колькасць вакансій. Кампаніі і прадпрыемствы адчуваюць дэфіцыт кадраў.

«Адпаведна, каб прыцягнуць спецыялістаў, яны вымушаны падвышаць заробак. Адэкватная рэакцыя на дэфіцыт чаго-небудзь — павышэнне цаны. У гэтым выпадку ў якасці цаны выступае зарплата», — кажа Лузгіна.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Уплывае не толькі дэфіцыт кадраў

Яшчэ адным фактарам, чаму так адбываецца, эканаміст называе досыць мяккую эканамічную палітыку дзяржавы.

«Адна з яе праяў — даступнасць крэдытавання. Прадпрыемствы актыўна гэтым карыстаюцца. Дзякуючы крэдытам пашыраецца вытворчасць, для чаго неабходныя рэсурсы, у тым ліку чалавечы капітал. Таксама рэалізуюцца розныя праекты за кошт бюджэтных сродкаў, таму ў бюджэтнікаў заробкі таксама растуць».

Пры гэтым эксперт звяртае ўвагу на тое, што рост рэальнай заработнай платы апярэджвае рост прадукцыйнасці працы.

Калі рост рэальных заробкаў па выніках паўгоддзя склаў 13,3%, то рост прадукцыйнасці працы — 6%.

У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года разрыў павялічыўся.

У 2023 годзе рост заробкаў складаў 7,4%, а прадукцыйнасці працы — 3,8%.

«Аптымальна ж, калі рост рэальных заробкаў і прадукцыйнасці працы ідуць сінхронна. У Беларусі, на жаль, звычайна адбываецца інакш.

Эфектыўнасць вытворчасці расце не так актыўна, як зарплата. Гэта азначае, што рост заробку кладзецца дадатковай нагрузкай на прадпрыемствы, нярэдка са шкодай іх фінансавай устойлівасці», — тлумачыць эканаміст.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Чаго чакаць у наступным годзе?

Рэсурс кампаній і прадпрыемстваў абмежаваны, таму ў доўгатэрміновай перспектыве заробкі не могуць доўга расці з такім значным апярэджаннем росту прадукцыйнасці.

На думку Анастасіі Лузгіной, рост рэальных заробкаў у наступным годзе запаволіцца.

«Аднак прынамсі да выбараў дзяржава будзе старацца захаваць гэтую тэндэнцыю, як гэта звычайна робіцца.

Нават з улікам афіцыйных прагнозаў, рэальныя заробкі ў наступным годзе павінны прадоўжыць расці, але ўжо больш сціплымі тэмпамі. Да канца наступнага года прагназаваны рост складае 4,7%».

Рост рэальных заробкаў у 2025 годзе можа запаволіцца і таму, што чакаецца значнае запавольванне росту ВУП у Расіі.

«Шмат што залежыць ад РФ, а там будзе назірацца запаволенне росту эканомікі. Па выніках першага паўгоддзя 2024 года, прырост ВУП Беларусі і Расіі былі супастаўнымі — 5% і 4,6% адпаведна.

На наступны год урад Беларусі запланаваў рост ВУП больш, чым 4%, у Расіі ж, паводле прагнозаў Цэнтрабанка, прагназаваны рост ВУП складзе 1-2%.

Запаволенне да 1-2% адаб'ецца на попыце ў беларускіх вытворцаў з боку расіян. Адпаведна, калі знешні попыт знізіцца, то гэта прывядзе да зніжэння тэмпаў росту ВУП у Беларусі», — тлумачыць эксперт.

Каментары7

  • Янка
    29.08.2024
    То бок крыніцай фінансавання падвышаных заробкаў з'яўляюцца спалучэнне расейскага бюджэтнага стымула на ваенныя выдаткі, шалёнага крэдытавання беларускай прамысловасці ваеннага и падвойнага прызначэння, і зніжэння да мінімума прыбытковасці любога цывільнага бізнэса. Вось толькі расейскія кубышкі ўжо амаль што пустыя, былыя галоўныя донары расейскага бюджэту трывала знаходзяцца ва ўмовах выжывання, інфляцыя зашкальвае, а бізнэс усё больш і больш бачыць сэнсу не працаваць ў нуль ва ўмовах агіднага беларускага бізнэс клімату і санкцый, а выцягваць кэш і хаваць яго ўсюды, дзе толькі магчыма.
  • Ганьба
    29.08.2024
    "Луканоміка вось-вось абрынецца" - казалі тыя, хто зараз лідары і прадстаўнікі...
  • Дапоўніце артыкул рэальнымі заробкамі
    29.08.2024
    У канцы артыкула дадайце сумы заробкаў, якія прапануюцца на сайтах вакансій: настаўнікам, прадаўцам, выхавацелям дзіцячых садоў, інжынерам і гэтак далей. І параўнайце з фікцыяй пад назвай "сярэдні заробак".

Цяпер чытаюць

Колькі афіцыйна зарабляюць сыны Аляксандра Лукашэнкі?13

Колькі афіцыйна зарабляюць сыны Аляксандра Лукашэнкі?

Усе навіны →
Усе навіны

Прэм'ер Літвы: Санкцыі супраць Расіі і Беларусі павінны быць хаця б рэгіянальнымі, нацыянальныя без толку5

У 44 гады памерла сястра беларускага загінулага добраахвотніка Васіля Парфянкова

Расследаванне знікнення Анжалікі Мельнікавай перавялі на больш высокі ўзровень8

У Вярхоўным судзе не змаглі патлумачыць, калі зноў стануць даступныя расклады судовых пасяджэнняў1

Праўладнага гомельскага актывіста пасля затрымання за «экстрэмізм» не ўзялі на канцэрт у Мінск. Ён пакрыўдзіўся4

Украінцы ўдарылі «Хаймарсам» па расійскім пункце кіравання ў Суджанскім раёне3

Маці засекла сякерай траіх сваіх дзяцей у Краснаярскім краі4

Беларускія медыкі выратавалі дзяўчынку, якая нарадзілася масай 600 грамаў1

Пры ўдары па Сумах загінуў камандзір артылерыйскай брыгады2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі афіцыйна зарабляюць сыны Аляксандра Лукашэнкі?13

Колькі афіцыйна зарабляюць сыны Аляксандра Лукашэнкі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць