Грамадства

«Я нібыта праходжу па справе таты». Дзіяна Маісеенка аказалася дачкой былога палітвязня

Беларуска Дзіяна Маісеенка, якую сёння затрымалі на мяжы Грузіі з Арменіяй на запыт лукашэнкаўскіх сілавікоў, але пасля вызвалілі, хоць і без права выязджаць з краіны, расказала «Радыё Свабода» пра сябе і сённяшні інцыдэнт.

Дзіяна Маісеенка. Фота з асабістага архіва

Дзіяна Маісеенка выехала з Беларусі летам 2023 года. Яна дачка былога палітвязня Андрэя Іванюшына, якога асудзілі за інцыдэнт 19 верасня 2020 года каля гандлёвага цэнтра «Еўропа» па так званай «справе байкераў». Іванюшын тады атрымаў два з паловай гады пазбаўлення волі. Ён цалкам адбыў тэрмін у Шклоўскай калоніі.

Дзяўчына не хавае, што ў 2020-м удзельнічала ў пратэстах. У 2022-м, калі чакала вызвалення бацькі, адчувала, што за ёй сочаць.

«Затрымалі майго мужа і далі 15 сутак, хоць ён ні на якія пратэсты не хадзіў. За мной сачылі маладзёны ў цывільным, у кепках. Летам 2022 года я вырашыла з'язджаць з Беларусі, так і не дачакаўшыся таты з калоніі. У чэрвені ён выйшаў, але ў жніўні яго зноў затрымалі і пасадзілі на паўгода ў Жодзіна. Тату яшчэ раз асудзілі па 342-м артыкуле. Цяпер ён на волі пад падпіскай аб нявыездзе», — расказала Дзіяна.

Больш за год яна жыве ў Грузіі. Пра тое, што і на яе заведзеная крымінальная справа, Дзіяна не ведала. Са сваім сябрам раней ездзіла ў Турцыю. Гэтым разам вырашылі з'ездзіць у вандроўку ў Арменію, заадно і зрабіць так званы «візаран».

«Прыехалі на мяжу, памежнікі ўзялі пашпарт, запыталіся, ці мяняла я прозвішча, якое прозвішча ў мяне было раней (Маісеенка я па мужу). Адвялі ў адзін кабінет, потым у другі — сказалі, што не маюць права разгалошваць інфармацыю. Прыйшоў, як я зразумела, опер і сказаў, што я ў вышуку. Павезлі мяне ў мясцовую паліцыю. Там падпісалі пратакол і сказалі, што затрымліваюць да суда на 72 гадзіны. Натуральна, у мяне быў шок», — кажа Дзіяна.

Па словах суразмоўцы, абыходзіліся ў паліцэйскім пастарунку з ёю цудоўна. Дзіяна прызнаецца, што спачатку быў страх, бо чула пра ўмовы на Акрэсціна, наведвала бацьку ў Шклоўскай калоніі. А тут ёй прапаноўвалі каву, цікавіліся, ці не галодная яна, абыходзіліся надзвычай ветліва і далікатна.

«Я выйшла з пастарунку літаральна паўтары гадзіны таму і яшчэ не ў курсе, што адбываецца. У аўторак паеду ў Ерэван да адваката. Майму абаронцу трэба працаваць, каб мне дазволілі выехаць з Арменіі. Бо пакуль выезд мне закрыты.

Па ідэі, экстрадаваць мяне не могуць, але ў мяне ёсць асцярогі, што па мяне сілавікі могуць прыехаць з Беларусі і забраць мяне. Не ведаю, наколькі гэта рэальна. Таму я ўжо падала прашэнне аб палітычным прытулку ў Арменіі», — расказала «Радыё Свабода» Дзіяна Маісеенка.

Цяпер ад свайго адваката яна ведае, што ў дачыненні да яе заведзеная крымінальная справа па 342-м артыкуле. Копію справы ўжо мае армянскі адвакат.

«Я сваю справу яшчэ не адкрывала — там 150 старонак. Адвакат нібыта пачаў чытаць, але пакуль так і не зразумеў, за што мяне забралі. Нібыта я праходжу і па справе таты — там фігуруе, што мы з татам былі ў змове і разам удзельнічалі ў пратэстах», — кажа Дзіяна Маісеенка.

Каментары

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць