Грамадства3131

Сястра кіраўніка МЗС Рыжанкова жыве ў Францыі, але пасля пачатку вайны атрымала расійскае грамадзянства

Сястра кіраўніка МЗС Беларусі Максіма Рыжанкова Дар'я Рыжанкова шмат гадоў жыве ў Ніцы, што не перашкаджае ёй падтрымліваць «русский мир». «Белсат» расказвае, што вядома пра Дар'ю.

Дар’я Рыжанкова на спартовых спаборніцтвах у гонар ейнага бацькі Уладзіміра Рыжанкова ў Менску. Фота: belarus.basketball

Дар'я Рыжанкова пераехала ў Францыю яшчэ ў 2009 годзе. З ейнага ўласнага аповеду вынікае, што ў Беларусі яна пакінула паспяховую кар'еру маркетолага і пераехала ў Францыю за будучым мужам.

У 2015 годзе яна паступіла ва ўніверсітэт (Université Côte d'Azur) у Ніццы. Там яна атрымала дыплом бакалаўра ў спецыяльнасці «Навукі пра жыццё і здароўе», а потым дыплом магістра па спецыяльнасці «Біябанкі і кіраванне базамі звестак».

@nashaniva Сястра беларускага міністра падтрымала Расію і атрымала расійскае грамадзянства #беларусь #правительство #урад #улада #чиновники #депутат #переезд #отдых #франция #париж #школа #учеба ♬ Souvenir De Paris - Martin Taylor

Падчас вучобы Дар'я магла сабе дазволіць не працаваць — яе ўтрымліваў муж.

А ў магістратуры ёй паступіла прапанова працаваць у біябанку лабараторыі паталогіяў у Ніццы. Цяпер яна працягвае супрацоўнічаць з лабараторыяй у якасці незалежнай кансультанткі, дзеліцца Дар'я.

Аднак з Беларуссю і братам сувязі Дар'я не губляла. У снежні 2022 года яна была ў Мінску разам з Максімам Рыжанковым на спаборніцтвах па баскетболе памяці іх бацькі — некалі міністра спорту і турызму, першага кіраўніка НАК Беларусі Уладзіміра Мікалаевіча Рыжанкова.

Дар’я Рыжанкова з Максімам Рыжанковым на спартовых спаборніцтвах у гонар іхнага бацькі Уладзіміра Рыжанкова ў Мінску. Фота: belarus.basketball

Пачала заўважаць некарэктнае стаўленне да «русского мира»

Прыкладна ў гэты ж час у кар'еры Дар'і адбыўся новы пераломны момант. Выглядае, што ейнаю новаю мэтаю зрабілася дзяржкіраванне. У 2022—2023 гадах яна сталася ўдзельніцаю і пераможцаю конкурсу «Лідары Расеі» ад платформы Уладзіміра Пуціна «Расія — краіна магчымасцяў».

«Абсалютна відавочна, што будучае прафесійнае жыццё я звязваю менавіта з Расіяй», — распавяла Дар'я.

Дзякуючы конкурсу яна прайшла навучанне ў Расійскай акадэміі народнай гаспадаркі і дзяржаўнай службы пры прэзідэнту Расіі паводле праграмы «Майстар дзяржаўнага ўпраўлення для кіраўнікоў» для краінаў СНД і цяпер, падобна, сканцэнтраваная на Расіі.

«Калі ты доўга перабываеш за мяжою, то розніцу паміж нашымі краінамі — Расіяй і Беларуссю — ужо не адчуваеш, гэта для цябе нашая супольная прастора, «русский мир».

Яшчэ задоўга да падзей 2014 года я пачала заўважаць, скажам так, некарэктнае да яго стаўленне. Гэта маглі быць абразлівыя карыкатуры, звязаныя з нацыянальнымі сімваламі, або нечаканыя трактаванні гісторыі Другой сусветнай вайны ў прыватных гутарках», — кажа Дар'я.

Дар'я настолькі захопленая Расіяй, што пастанавіла атрымаць расейскае грамадзянства.

Адпаведны ўказ 18 лістапада 2022 года падпісаў Уладзімір Пуцін для чатырох пераможцаў конкурсу «Лідары Расіі», у тым ліку для Дар'і Рыжанковай.

Дар’я Рыжанкова (злева) з удзельніцамі праектаў платформы «Расія — краіна магчымасцяў». Крыніца: rsv.ru

Таксама ейны праект «Экспат-навігатар» у межах навучання на платформе «Расія — краіна магчымасцяў» накіраваны на інтэграцыю замежнікаў у расейскае грамадства.

«Гэта інструмент, што дазволіць дапамагчы адаптацыі замежных грамадзян, якія працуюць на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі, а галоўнае, іхных родных. <…> Місія праекту — не толькі стварыць камфортныя ўмовы, але і зрабіць так, каб чалавек вярнуўся на радзіму з станоўчымі пачуццямі і ўражаннямі пра краіну», — расказала Дар'я.

Каментары31

  • Імя
    25.09.2024
    Русскій мір надзейна яднае Лукашэнку з невероятнымі. Сахранім ево!
  • Грамадзянін Ліхтэншпіззы
    25.09.2024
    Трохі дзіўна за гэтым усім назіраць. Сямейцы Рыжанковых (як і дынастыі Вячоркаў) салодка пры любой уладзе. Паўсюль прасунуцца, паўсюль знойдуць магчымасці для сябе. Будзе трэба - прыслужаць савецкай уладзе, а як зменіцца вецер - то іншай. Во так і жывем.
  • Брэст
    25.09.2024
    І як жа "соладка" цяпер Вячоркам пры лукашысцкай уладзе, так? (Мярзота вы, хто такое піша)

Цяпер чытаюць

Лукашэнка апраўдваецца за ідэю з прыездам 150 тысяч пакістанцаў — гэта, каб «захаваць наш народ»17

Лукашэнка апраўдваецца за ідэю з прыездам 150 тысяч пакістанцаў — гэта, каб «захаваць наш народ»

Усе навіны →
Усе навіны

«Калі грамадствы рыхтуюць да вялікай вайны, то эксплуатуюць і боязь яе»5

Ватыкан запрасіў Святлану Ціханоўскую на пахаванне Папы Францішка5

Ці можа Ігар Сергеенка, які знаходзіцца ў санкцыйным спісе Еўрасаюза, трапіць у Ватыкан? Аказваецца, лёгка!6

Беларусы ўсё часцей прападаюць, едучы на працу ў Расію4

Маскоўскі суд арыштаваў актывы выдаўца гульні «Свет танкаў»2

Анжаліку Мельнікаву польскія следчыя разглядаюць як пацярпелую

Кітаянка зрабіла больш за 100 пластычных аперацый і цяпер выглядае так9

Беларуская кампанія, супрацоўнічаючы з заходнімі брэндамі, адначасова працуе і на расійскі ВПК1

Гродзенскага студэнта будуць судзіць за паведамленні ў «Беларускі Гаюн»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка апраўдваецца за ідэю з прыездам 150 тысяч пакістанцаў — гэта, каб «захаваць наш народ»17

Лукашэнка апраўдваецца за ідэю з прыездам 150 тысяч пакістанцаў — гэта, каб «захаваць наш народ»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць