Грамадства1414

Ці пагадзіліся б беларусы ў 2020-м на больш сучаснага Лукашэнку? Разважае Міхалевіч

Былы кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2010 года і адвакат Алесь Міхалевіч паразважаў аб тым, ці патрэбны быў беларусам Лукашэнка 2.0.

Алесь Міхалевіч Алесь Міхалевич Ales Michalevic
Алесь Міхалевіч. Скрын відэа: EuroradioLive / YouTube

У эфіры «Еўрарадыё» Алеся Міхалевіча спыталі, наколькі беларускаму грамадству ў 2020 годзе патрэбны былі значныя змены. Можа, быў патрэбны проста Лукашэнка 2.0, больш сучасны — які б даў больш свабоды, больш актыўна праводзіў мяккую беларусізацыю?

Рэвалюцыя 2020 года, лічыць Міхалевіч, была за права людзей вызначаць, хто ёсць нашы эліты, выбіраць тых, хто намі кіруе, за магчымасць уплываць на ўлады.

Міхалевіч заўважае, што доўгі час Лукашэнка меў нефармальную сацыяльную дамову з прадстаўнікамі розных сацыяльных груп пра тое, што яны будуць жыць з кожным годам лепш узамен на тое, што ўся палітычная ўлада сканцэнтравана ў яго асобе.

Аднак у 2010-2011 гадах людзі зразумелі, што іх падманулі:

«Уладу ў нас забралі, а паляпшэння эканамічнага ўзроўню не адбываецца. І ў нейкім сэнсе 2020 год — гэта вынік таго, што ўлада не толькі не гарантуе паляпшэння эканамічнага ўзроўню, але плюс да ўсяго яна шчыра і адкрыта, нахабна плюе на звычайных людзей».

У выніку людзі захацелі адмены сацыяльнай дамовы і вяртання сабе ўлады.

Міхалевіч звяртае ўвагу на псіхалогію мас: «Калі да 1994-га быў парламент, які народ называў «гаварыльняй», то людзі хацелі «цвёрдай рукі». Калі людзі з 1994-га па 2020-ты (нават па 2010-ты) наеліся гэтай «цвёрдай рукі», яны больш захацелі канкурэнцыі, трохі больш «гаварыльні».

Па словах эксперта, гэта звычайная з'ява, калі людзі хістаюцца: «Пасля таго, чаго яны «наеліся» ў папярэдняй палітычнай сістэме, яны хочуць чагосьці новага».

Таму Міхалевіч упэўнены, што людзі ні ў якім разе не хацелі новай «цвёрдай рукі». Па гэтай прычыне галоўным кандыдатам на выбарах не стаў Сяргей Ціханоўскі.

«Ціханоўскі як кандыдат у нейкім сэнсе Лукашэнка новага часу. Ціханоўскі — такі самы выхадзец з народа з вельмі моцным інстынктам улады, якому патрэбна гэта ўлада. Толькі Беларусь за гэты час змянілася. Беларусь 1994 года была аграрная, таму, адпаведна, Лукашэнка быў з вёскі з аграрным бэкграўндам. Беларусь 2020-га ўжо была Беларусь гарадская. Але Беларусь не Мінска. Таму ён [Ціханоўскі] быў з Гомеля, звязаным з Мазыром. Але не ён стаў галоўным кандыдатам».

«Альтэрнатывай стаў Бабарыка, які не хацеў ніякай моцнай улады, — разважае Міхалевіч. — Ён яе хацеў абсалютна па-нармальнаму. Для таго, каб штосьці карыснае зрабіць. А не так, як Лукашэнка, для якога ўтрыманне ўлады з'яўляецца адзіным стымулам у жыцці».

Каментары14

  • &
    26.09.2024
    Ну так так і было ў 2020. Абіралі новага, але больш мяккага Лукашенку - Бабарыку, ну ці Ціханоўскую (адно дрогога не ляпей - прынамсі ў той момант) , які пераўтварыў бы эканоміку, але пакінуў бы Беларусь роўна ў той самай прамаскоўскай парадыгме
  • FF
    26.09.2024
    Дык і пагадзіліся
    Клюнулі на танныя лозунгі банкіра, якія паабяцаў хуткую дэмакратыю. Ідэальны кандыдат для электарату айцішнікаў! Эканоміку, кажа, трэба падняць, а не пра незалежнасць думаць.

    У 94-м Ганчар і Булахаў прасунулі Лукашэнку, бо за іх, пінжачкоў, не прагаласавалі б. А прагаласавалі за Сашку-калгасніка. Ды яшчэ і антыкарупцыянера. Цяпер таксама пад электарат знайшлі адпаведны вобраз.

    Не, не змяніліся беларусы, а проста пажадалі змяніць адно ярмо на іншае
  • Нет. 15,000 долларов
    26.09.2024
    Проститутке.

    Без образования

    Этого монстру уж точно никто не простит.

Цяпер чытаюць

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму3

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Усе навіны →
Усе навіны

У памежжы з Украінай тры стратэгічныя вышкі сотавай сувязі выведзеныя са строю3

Саліст «Трох дзён дажджу» пра скандальны канцэрт у Мінску: Праз стан майго здароўя мы не змаглі выканаць усю праграму так, як хацелі2

Арыштавалі мінчука, які 27 гадоў таму зарэзаў маладую валютчыцу. Яго здаў падзельнік, які цяпер сядзіць на пажыццёвым8

Скандальна вядомай беларускай блогерцы адмовіліся прадаваць пярсцёнак Cartier у Парыжы49

У Харватыі перакуліўся пасажырскі аўтобус. Беларуска атрымала траўмы, дзве пасажыркі загінулі

У «Вялікім камені» пабудуюць стылёвы жылы комплекс. Вось якія цэны8

У Мінску адкрыюць новую вуліцу да канца года

Адной з мэтаў званка Стуба і Сцёрэ Пуціну была ацэнка псіхалагічнага стану расійскага прэзідэнта5

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму3

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць