Свет

Падазрэнне на вірус Марбург у Гамбургу не пацвердзілася

Аналізы не пацвердзілі смяротна небяспечную ліхаманку Марбург, праз што напярэдадні была перакрытая частка вакзала Гамбурга. 

Адзін з супрацоўнікаў хуткай дапамогі ў поўным камплекце касцюма хімічнай аховы каля цэнтральнага вакзала Гамбурга. Фота: Bild

2 кастрычніка паліцыя Гамбурга на некалькі гадзін перакрывала два пуці і прылеглыя платформы на цэнтральным вакзале горада. Усяму віной — падазрэнне на смяротную і невылечную ліхаманку Марбург у двух пасажыраў, у якіх раптоўна пачаліся адпаведныя хваробе сімптомы.

Меркавалася, што 26-гадовы студэнт-медык і яго сяброўка, якія прыехалі з Руанды, маглі заразіцца небяспечным вірусам Марбург. Яны прыехалі ў Гамбург на цягніку з Франкфурта-на-Майне, у іх выявілі сімптомы, падобныя да грыпу.

Да гэтага студэнт прыляцеў у Германію прамым рэйсам з Руанды, дзе ён лячыў пацыента, інфікаванага вірусам Марбург.

Аднак абследаванне, праведзенае ў медыцынскім цэнтры, паказала адмоўны вынік на наяўнасць смяротнага віруса, паведамляе выданне Bild. 

Медыкі паведамілі, што ў студэнта і яго сяброўкі ніколі не было ніякіх скаргаў або сімптомаў, характэрных для віруса Марбург. Сам студэнт распавёў, што калі ён кантактаваў з інфікаваным пацыентам у Руандзе, на ім былі ўсе неабходныя сродкі абароны.

Ліхаманка Марбург (Marburg Marburgvirus, або MVD) упершыню ўзнікла ў 1967 годзе сярод работнікаў нямецкай лабараторыі ў Марбургу, федэральная зямля Гесэн. Хвароба належыць да таго ж сямейства вірусаў, што і ліхаманка Эбола, але нашмат больш смяротная за яе.

Па інфармацыі СААЗ, смяротнасць Марбурга складае ад 25 да 90%.

Паміж людзьмі перадача віруса адбываецца праз прамы фізічны кантакт: праз пашкоджаную скуру ці слізістыя абалонкі. Акрамя таго, падхапіць вірус можна пры ўзаемадзеянні з заражанымі паверхнямі і матэрыяламі, такімі як пасцельная бялізна або адзенне хворага чалавека.

Інкубацыйны перыяд ліхаманкі Марбург вар'іруецца ад 2 да 21 дня.

На першых стадыях заражэння MVD цяжка адрозніць ад многіх іншых трапічных ліхаманкавых захворванняў з-за падабенства іх клінічных сімптомаў. Звычайна яны такія: ліхаманка, цяглічныя болі, дыярэя і ваніты, а пры цяжкім цячэнні захворвання — унутраныя крывацёкі.

Акрамя таго, праз некалькі дзён пасля з'яўлення першых сімптомаў скура хворага можа пакрыцца высыпкай. На позніх стадыях выяўляюцца жаўтуха і панкрэатыт, пацыент імкліва губляе вагу, у яго развіваюцца дэлірый і іншыя нейрапсіхічныя парушэнні.

Ліхаманка Марбург доўжыцца ад аднаго да трох тыдняў, пасля чаго альбо праходзіць, альбо заканчваецца смерцю хворага. Без належнага догляду і падтрымлівальнай тэрапіі смерць можа надыходзіць праз восем-дзевяць дзён пасля з'яўлення першых сімптомаў.

На сённяшні дзень не існуе эфектыўных метадаў лячэння або вакцыны ад ліхаманкі Марбург.

Каментары

Цяпер чытаюць

Стылістка пракаментавала школьную форму «Беллегпрама» — а вам як? ШМАТ ФОТА7

Стылістка пракаментавала школьную форму «Беллегпрама» — а вам як? ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Альпіністка з Расіі ўжо тыдзень знаходзіцца на вышыні 7000 метраў: выратаваць яе не могуць, ежа ў яе скончылася3

«Магчыма, я з забабонамі». Туск супраць правядзення перамоў Зяленскага і Пуціна ў Венгрыі4

Пасля зацішша ў Гомельскай вобласці зноў пачулі дроны: што вядома1

Ці можна вярнуць разбуранае 100 год таму? Дубавец — пра «Дом» Горвата9

Мінчук чатыры гады трымаў у рабстве пенсіянераў і прымушаў іх прасіць міласціну. Яны ўжо памерлі12

Зноў арыштавалі злодзея ў законе Паштэта. Пра яго затрыманне паведамлялі і вясной, але тады адпусцілі5

Памёр Віктар Вабішчэвіч1

«Каркас улады агаліўся, і добра відаць, што складаецца яна пераважна з гаўна і палак»9

Былога афганца з Віцебска асудзілі да калоніі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стылістка пракаментавала школьную форму «Беллегпрама» — а вам як? ШМАТ ФОТА7

Стылістка пракаментавала школьную форму «Беллегпрама» — а вам як? ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць