Меркаванні99

«Каркас улады агаліўся, і добра відаць, што складаецца яна пераважна з гаўна і палак»

Калі параўнаць сустрэчы сучасных лідараў з рымскім імператарскім дваром, то мала што змянілася: тыя ж сутнасць улады, яе рытуалы і ліслівасць перад «цэзарам». Затое апошнія некалькі стагоддзяў моцна расчаравалі ў магіі палітычнай улады: спачатку знік міф пра свяшчэнную манархію, потым — абаянне вялікіх ідэалагічных правадыроў, а цяпер — і ўяўленне пра дэмакратычных лідараў як увасабленне народнай волі, піша ў фэйсбуку Яраслаў Шымаў.

Калі б нехта з антычных гісторыкаў, што апісвалі норавы рымскага імператарскага двара, — Светоній, абодва Плініі або невядомы аўтар Historia Augusta — мог убачыць учорашнюю сустрэчу палітыкаў у Вашынгтоне, ён, напэўна, не здзівіўся б.

Ну а чаму дзівіцца? Група саюзнікаў-федэратаў, вайскова прыкметна слабейшых за ганарлівы Рым (пры гэтым адзін з гасцей кіруе краінай недзе на ўскраіне рымскай айкумены, якая доўга і ўпарта ваюе са скіфамі ці там Парфянскім царствам), прыехала да імператара.

Цяперашні цэзар, вядома, не Аўгуст і не Траян, але, на шчасце, нібыта і не Калігула ці Нерон. Сутнасць больш набліжаная да Клаўдзія, толькі без яго інтэлектуальных інтарэсаў.

Але ліслівасць імператары любяць без сораму, дык федэраты і ліслівілі як толькі маглі. Аднак і пра справу пагаварылі, схіляючы цэзара да больш актыўнай падтрымкі супраць расперазаўшыся скіфаў — ну, або парфян.

Карацей, nihil novi, сказалі б нашы Плініі і Светоніі. Не надта многа змянілася ў свеце палітыкі за дзве тысячы гадоў, хіба што вопратка ў вас вельмі смешная. Ну і жанчыны цяпер сярод кіраўнікоў ёсць — зрэшты, яны і ў даўнія часы часам бывалі, Клеапатра там ці Зэнобія…

Як ні дзіўна, куды больш змянілася, калі паглядзець на сённяшніх уладароў з пункту гледжання двух-трох папярэдніх стагоддзяў.

Каго мы цяпер бачым на ўсіх гэтых самітах? Ды, па сутнасці, звычайных людзей — часам смешных, часам дурных, часам агідных, як мінімум адзін з удзельнікаў нядаўняй сустрэчы на Алясцы. Але агідныя людзі — гэта ж з’ява звыклая, іх як бруду. Карацей, людзі, чалавечыя істоты. Несумненна, гэта вынік тэхналагічнай рэвалюцыі: сядзіш дома на канапе, а перад табой у прамым эфіры Дональд сварыцца з адным Уладзімірам ці мілуюцца з другім, быццам суседзі па двары. Якое ўжо тут «цуд і таямніца» ўлады.

Узнікае адчуванне, што за гэтыя апошнія стагоддзі феномен улады ачышчалі, як качан капусты, пласт за пластом. Спачатку зляцела магія традыцыйнай манархічнай улады, містычнае «другое цела караля» паводле Эрнста Кантаровіча — часта разам з самімі манархіямі. Засталіся — там, дзе засталіся — адны дэкаратыўныя каранаваныя галовы ў ролі персанажаў серыялаў і герояў бульварнай прэсы.

Потым сцерлася грозная прыцягальнасць вялікіх дыктатараў, увасабленняў наймацнейшых і вар’яцкіх калектывісцкіх ідэй — разам з самімі ідэямі.

Ну а цяпер прыйшла чарга і дэмакратычных лідараў, якія яшчэ ў другой палове мінулага стагоддзя хаця б час ад часу здаваліся выразнікамі тых ці іншых «уяўленняў пра прыгожае», сімваламі грамадскай волі і народнага прадстаўніцтва. «Каркас улады агаліўся, і добра відаць, што складаецца яна пераважна «з гаўна і палак».

Але людзі так уладкаваныя, што без казак не могуць. Напэўна, пройдзе і гэта, і зноў нейкую выдумаюць, адраджаючы «цуд і таямніцу» ўлады. Застаецца спадзявацца, што новая казка будзе не надта страшнай.

Каментары9

  • Х
    20.08.2025
    Паступовая эвалюцыя грамадства нарэшце прывядзе да скасавання такога паняцця як "улада", бо гэта будзе выглядаць недарэчна і смешна. Кожны сам сабе ўлада.
  • Ягеллончик
    20.08.2025
    Трэба зноў да манархіі!
  • бабруйчанін
    20.08.2025
    Шымов ( беларуска чэшскі гысторык)) )))
    Чым гэтыя высновы адрозніваюцца ад ВВПу ..ўсе аднолькавые але я ні ліцымер
    Так ды ні так На " імператара" тіснулі людзкасць прыстойнасць чалавечая годнасць і ён вымушан гэтаму " падігрываць"
    У гэтыя часы Людзкссць Прыстойнасць Выхаванасць ..безкаштоўны .
    І таму адзіны Варты Заўважаны Учынак з " абодвух сустрэч" імператараў вассалаў кампаньенаў...
    Гэта Ліст Мелані і адказ на яго
    Гэта нават імпіратарат суперстар заўважыл ..калі трымал адказ на ліст
    Это Карта это Сільная Карта

Цяпер чытаюць

«Ён казаў, што золата з сабой не забярэш, лепей зрабіць нешта для іншых». Дачка бізнэсмена Каліна расказала, як разам з братам чакае яго з калоніі

«Ён казаў, што золата з сабой не забярэш, лепей зрабіць нешта для іншых». Дачка бізнэсмена Каліна расказала, як разам з братам чакае яго з калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуская спявачка Рыта Дакота атрымала расійскае грамадзянства пасля ўварвання Расіі ва Украіну7

Прадукты з цвіллю і чарвякамі. Санстанцыя праверыла крамы, на якія скардзіліся пакупнікі2

У Мінску прадаюць легендарны заамагазін8

Тры фактары, чаму Трампу цікавы Лукашэнка. Меркаванне Шрайбмана20

Расіяне атакавалі дронамі Ізмаільскі раён Адэскай вобласці — узнік моцны пажар

«Паражэнне польскай дыпламатыі». Адсутнасць палякаў у Вашынгтоне прывяла да палітычнага скандалу ў Варшаве30

Z-ваенкар Сцешын ледзь не страціў зрок — у яго ў рагавіцы выявілі амёб, што з’ядаюць вочы5

Трамп згадаў 1300 беларускіх палітвязняў. Адкуль такая лічба і колькі іх насамрэч?7

«Па сутнасці, гэта гандаль людзьмі». Колькі каштуюць паслугі інвалідаў на беларуска-польскай мяжы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ён казаў, што золата з сабой не забярэш, лепей зрабіць нешта для іншых». Дачка бізнэсмена Каліна расказала, як разам з братам чакае яго з калоніі

«Ён казаў, што золата з сабой не забярэш, лепей зрабіць нешта для іншых». Дачка бізнэсмена Каліна расказала, як разам з братам чакае яго з калоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць