Грамадства

У Старым замку ў Гродне знайшлі сцяну часоў Вітаўта

Таксама ідуць праектныя работы па рэканструкцыі Палаца Стэфана Баторыя.

У сценах замка XVI стагоддзя, у Палацы Баторыя, была знойдзена сцяна XIV стагоддзя часоў Вітаўта, паведаміла начальнік упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Алена Клімовіч, піша Newgrodno.by.

Па яе словах, сёння цяжка ўявіць Гродна без абноўленага Старога замка на ўзгорку, які ўжо стаў візітнай карткай горада.

Начальнік упраўлення культуры таксама прызнала, што праект аднаўлення замка выклікаў дыскусіі, але чыноўнікам удалося атрымаць ухвалу ў Мінкульце

«І сёння мы маем першую чаргу рэканструкцыі Старога замка ў дзеянні.

Яна дадала, што ідуць праектныя работы па рэканструкцыі Палаца Стэфана Баторыя. У гэтым працэсе, як і з першай чаргой рэканструкцыі, удзельнічае інстытут «Гроднаграмадзянпраект». Праектаванне другой чаргі работ знаходзіцца на завяршальным этапе.

Падчас падрыхтоўчых работ праводзіўся зандаж сцен, а таксама праводзіліся натурныя работы. Пры гэтым удалося знайсці аб'екты XIV-XV стагоддзяў, якія будуць музеефікаваны.

«Напрыклад, унутры замкавых сцен XVI стагоддзя (у гэты час ён перабудоўваўся) знаходзіцца сцяна часоў Вітаўта XIV стагоддзя. Яе выявілі падчас натурных даследаванняў, і яна будзе экспанавацца як важны гістарычны і архітэктурны элемент», — адзначыла Алена Клімовіч.

Раней NewGrodno.by паведамляла, што на рэканструкцыю Палаца Баторыя, праект якой падвергся крытыцы гісторыкаў, плануецца выдаткаваць 80 мільёнаў рублёў.

Спрэчная рэканструкцыя першай чаргі ў Старым замку ў свой час каштавала 28 мільёнаў рублёў. Пры гэтым была пабудавана Камяніца, якой не было ў замку, затое дэмантавалі для яе будаўніцтва каменную маставую часоў Вялікага князя Вітаўта.

Цяпер да Палаца Стэфана Баторыя можа быць прыбудаваны масіўны рызаліт, прадугледжаны праектам, распрацаваным архітэктарам Бачковым. Праўда, археалагічныя даследаванні абверглі яго існаванне.

Каментары

Цяпер чытаюць

Латушка перамог усіх на выбарах у Кардынацыйную раду

Латушка перамог усіх на выбарах у Кардынацыйную раду

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускі ВУП упершыню сёлета перавысіў узровень мінулага года

Завочна будуць судзіць Сяргея Міхалка22

Абяцаная кавярня ў мінскай воданапорнай вежы пакуль так і не адкрылася1

Вядомы брытанскі відэаблогер склаў рэйтынг краін былога СССР. Беларусь паставіў на першае месца. Чаму?22

Ціханоўская: Лукашэнка вядзе Беларусь да вялікай бяды13

Лаўроў выключыў удзел Расіі ў «Еўрабачанні» з-за сатанізму5

У Венгрыі заяц скокнуў самакатчыку ў твар і збіў яго на зямлю9

У Гомелі адбыўся яшчэ адзін выпадак нападу бяздомнага сабакі на дзіця 1

Ці не здарацца летам масавыя адмены авіярэйсаў праз дэфіцыт паліва?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Латушка перамог усіх на выбарах у Кардынацыйную раду

Латушка перамог усіх на выбарах у Кардынацыйную раду

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць