Здарэнні77

У Мінску бацька прыйшоў да сына, а той з сябрукамі ўжывае наркотыкі. Мужчына ўсіх здаў

У Мінску затрымалі 26-гадовага хлопца і яго знаёмую. Яны сталі падазраванымі ў справе аб незаконным абароце наркотыкаў, паведаміла прэс-служба МУС.

«У Кастрычніцкае РУУС сталіцы звярнуўся мужчына, які прыехаў у госці да сына і заспеў яго з кампаніяй пры ўжыванні наркотыкаў. Мянчук замкнуў іх у кватэры і патэлефанаваў на лінію «102», — гаворыцца ў паведамленні МУС.

На месца выехалі аператыўнікі наркакантролю і патрульныя міліцыянты. У жыллё знайшлі шалі, зіп-пакеты, ізастужку, шпрыц і скрутак з парашкападобным рэчывам. Усіх маладых людзей даставілі ў РУУС.

«26-гадовы сын разам са сваёй знаёмай каля месяца працавалі кур'ерамі інтэрнэт-крамы па продажы наркотыкаў. Яны забіралі буйныя партыі «тавару» ў лясным масіве сталіцы, фасавалі на дробныя дозы і раскладвалі па схованках», — дадалі ў МУС.

У дачыненні да пары распачалі крымінальную справу. Такcама міліцыя правярае на дачыненне да незаконнага абароту наркотыкаў іншых удзельнікаў кампаніі.

Каментары7

  • мясцовы2
    28.10.2024
    Калі б не адбылося ў таталітарнай дзяржаве, то гэта быў бы 100% шляхетны ўчынак адказнага чалавека, а ў дадзенай сітуацыі вызначыцца цяжка, ці слушна ён зрабіў, што здаў мусарам.
  • I
    28.10.2024
    1.Шляхетнага ў стукантве няма.
    2.Учынак бацькі агідны.
    3.Этап выхавання сына быў цалкам прапушчаны ім самім, бо інакш такая сітуацыя была б немагчымая.
    4. Любой сістэме выгаднае стукацтва і аўтанамізацыя людзей. Тое, каб яны не давяралі адзін адному.
    5. Найхучэй, гэтая навіна выдуманая самімі карнікамі, каб паказаць, што беларусы нават дзяцей здаюць ворганам.
  • Імя
    28.10.2024
    Усё правільна зрабіў. страшна робіцца за каментатараў, якія апраўдваюць наркату па аналогіі з грамадскім актывізмам. Ці вас дозы пазбавілі, таму злыя?

Цяпер чытаюць

У Італіі адкрылі зімовыя Алімпійскія гульні ФОТЫ2

У Італіі адкрылі зімовыя Алімпійскія гульні ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Джэй Дзі Вэнс прыляцеў на Алімпіяду ў Мілан з флотам з 14 самалётаў і картэжам з 100 аўтамабіляў11

Коміку Нурлану Сабураву забаранілі ўезд у Расію на 50 гадоў8

У Маскве расстралялі намесніка кіраўніка ГРУ10

Самая халодная ноч сёння была ў Мсціславе, але ўсяго мінус 11,8°С

«Звяжыцеся з намі»: Пракоп'еў напісаў калонку для «НН», у якой абгрунтоўвае знаходжанне Ціханоўскага ў Штатах і просіць грошай101

Выйшаў трэйлер серыяла Гая Рычы пра маладога Шэрлака Холмса2

Цэгла на плітах, «маржы» і танцы нязломнасці. Як людзі ў Кіеве выжываюць, калі ў кватэры 0 градусаў3

Кіроўцу аўтобуса з Магілёва адправілі за краты за лайкі ў «Аднакласніках»1

Ягор Шаранговіч страціў некалькі зубоў у матчы з «Эдмантанам»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Італіі адкрылі зімовыя Алімпійскія гульні ФОТЫ2

У Італіі адкрылі зімовыя Алімпійскія гульні ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць