Здарэнні

У Беларусі затрымалі ўкраінца: на мяжы перад надглядам ён выкінуў пакецік, але гэта заўважыў сабака

Мытны камітэт сцвярджае, што ў пакеціку быў гашыш.

Скрыншот відео ДМК

Грамадзянін Украіны ехаў у Беларусь з Польшчы на аўтобусе, ён праходзіў мяжу ў пункце пропуску «Брэст».

Пасля праходжання пашпартнага кантролю мужчына пайшоў праз зялёны калідор, аднак перад дадатковым надглядам выкінуў нейкі пакецік пад стол.

На гэта зрэагаваў службовы сабака, які ўнюхаў забароненае рэчыва. У пакеціку мытнікі знайшлі гашыш, паведамляе Мытны камітэт.

Мяркуючы з відэа, мужчыну затрымалі пазней, ужо ў нейкай кватэры ў Беларусі.

Брэсцкія мытнікі завялі на мужчыну крымінальную справу за спробу перамяшчэння праз мяжу псіхатропу. Украінцу пагражае да сямі гадоў турмы.

Каментары

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць