Усяго патроху11

Чым жарты беларусаў адрозніваюцца ад іншых?

Пра гэта паразважалі комікі і сцэнарысты Аляксандр Калінкін і Максім Канавал.

Kalinkin Chekhov Kanaval Калінкін Чахоўскі Канавал Калинкин Чеховский Коновал
Аляксандр Калінкін, Алесь Чахоўскі, Максім Канавал. Скрын відэа: AlesChakhouski / YouTube

У новым выпуску ютуб-канала Алеся Чахоўскага «Беларускі вайб» Максім Канавал заўважыў, што пра беларусаў заўсёды казалі як пра добрых аўтараў:

«Мы можам недзе акцёрскі не дацягваць, але заўсёды беларусы адрозніваліся сваімі вельмі добрымі тэкстамі. Бо нават калі мы бяром КВЗ-каманду БДУ, каманду «ЧП», у іх заўсёды была шчыльнасць тэксту. І калі нават там нейкія каманды бралі скокамі-танцамі, беларусы выходзілі — жарт, жарт, жарт, «Да пабачэння, сустрэнемся ў фінале».

Alexander Kalinkin Аляксандр Калінкін Александр Калинкин
Аляксандр Калінкін. Скрын відэа: AlesChakhouski / YouTube

Аляксандр Калінкін пагаджаецца: «Я заўважыў гэта ў Кіеве. Я быў на «Рассмяшы коміка» і хадзіў па мікрафонах у Кіеве. Мне падавалася, што Кіеў больш вялікі горад, што там будзе вышэйшы ўзровень камедыі. (…) Адзіную розніцу, што я заўважыў — што мы больш тэкставікі, і тое, што ў нас не так шмат альтэрнатыўнай камедыі.

Мы па класіцы выходзім — проста мікрафон, стойка і жартуем. А ў Кіеве шмат людзей, якія танцуюць, выходзяць з рэпрызамі, мініяцюрамі. Калі ты прыходзіш на мінскі мікрафон, ты разумееш, што розніца ў гэтым заключаецца».

«Там шукалі метакамедыю, як яшчэ можна рабіць на сцэне. А ў Беларусі, калі я прыязджаў, напрыклад, выступаць у Мінск, то там так класічна смешныя ўсе», — дадаў Максім Канавал пра розніцу фарматаў гумару ў Кіеве і Мінску.

На яго погляд, гэтая розніца можа быць звязана з тым, «што мы не такія па характару адкрытыя, не такія эмацыйныя, як украінцы, можа, недзе не хапае смеласці».

Maxim Kanaval Максім Канавал Максим Кановал
Максім Канавал. Скрын відэа: AlesChakhouski / YouTube

Комік дапускае, што на традыцыю беларускага гумару паўплывалі і гістарычныя абставіны:

«Магчыма, гэта была наша зброя супраць усіх гэтых абставін, з якімі сутыкалася наша краіна. Мы выпрацавалі нейкі такі панцыр у выглядзе гэтага нашага беларускага гумару».

Каментары1

  • Купала
    11.11.2024
    Сьмейся, ха-ха-ха-ха! Будзь весел, кінь хныкаць,
    Ўпіцца кроўю сваёй не спадзейся!
    Можаш сэрца рваць, выці і клікаць,—
    Можаш з сэрца свайго молат выкуць,
    Толькі ўдарыць не смей ім, а смейся!

    Смейся смехам-сычэннем праз скрогат
    Перадсмертны зубоў і рассейся
    Ў гразь жыцця, ў пекла Дантава рогат!
    Каб аж косці ўстрасаў дзікі дрогат,—
    На пацеху сляпой дзічы, смейся!
    *
    Вырывай з сябе жылу па жыле,
    Ві ў вяроўку, ў пятлю і павесся,
    І, пакуль у зямлю не зарылі,
    Хоць дух будзе шыпець у бяссіллі,—
    На сваіх вісі жылах і смейся!

    Смейся смехам-скавытам вядзьмачым,
    У віхровым пасвісце развейся,
    І над светам раз’юшаным, спячым,
    Над жывымі трупамі і плачам
    Ты лунай, вочы рві сабе... й смейся!
    *
    Ха-ха-ха-ха! Душу сваю выні,
    Палажы на далонь і надзейся,
    Што павераць табе, што не згіне
    Ўся прысяга твая ў чорнай ціне
    Перасудаў людскіх... Ха-ха! Смейся!

    Смейся смехам — хрыпеннем быдляці
    З перарэзаным горлам, і грэйся
    Ў гэтым храпе скрозь стогн і пракляцце,
    І не важся да сэрца ўздыхаці,
    Ласкі ждаць... Хоць крывёю, а смейся!

Цяпер чытаюць

Топ самых модных беларускіх мужчын — выбар стылісткі10

Топ самых модных беларускіх мужчын — выбар стылісткі

Усе навіны →
Усе навіны

Выклалі ў агульны доступ «Нацыянальны атлас Беларусі»3

Пад Віцебскам пачалі вырабляць бялковыя батончыкі. Праўда, пакуль што не для беларусаў1

У нараўлянскім палацы Горватаў цалкам гатовы новы дах. Цяпер будынак уратаваны3

Расійскі генерал: Ва Украіне мы атрымалі жорсткі ўрок, народ там супраць нас35

У Расіі «юрыстам года» прызналі Дзмітрыя Мядзведзева9

У Карме пажарнік заахвочвае падпісвацца на раённую газету праз публічнае яе спаленне ВІДЭА4

Віленскі аэрапорт зноў закрылі4

Сямейныя інтарэсы перасталі аддзяляцца ад дзяржаўных нават фармальна. Што хаваецца за паўднёвым ваяжам Лукашэнкі8

Zubr-мабіля ў Беларусі не будзе? Міністэрства прамысловасці выступіла з абвяржэннем9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Топ самых модных беларускіх мужчын — выбар стылісткі10

Топ самых модных беларускіх мужчын — выбар стылісткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць