Грамадства

Пасля хапуну ў Навагрудку прынамсі 6 чалавек застаюцца ў няволі

Крыніцы «Белсата» паведамляюць, што прынамсі шасцёра чалавек сярод тых, каго сілавікі затрымалі 15 дзён таму, не выйшлі пасля адбыцця адміністратыўнага арышту.

У дачыненні затрыманых ужывалі розныя метады, якія, на думку юрыстаў, ёсць перавышэннем службовых паўнамоцтваў з боку супрацоўнікаў праваахоўных органаў. Прыкладам можа быць справа супраць Міхаіла Зезюка.

Падчас затрымання сілавікі ўчынілі сапраўдны пагром у доме. Нічога, што можна было б тлумачыць як правапарушэнне, у яго не знайшлі. Відавочцы расказваюць, сілавікі ў тэлефоне Міхаіла самі падпісалі яго на адзін з тэлеграм-каналаў, прызнаны «экстрэмісцкім», і пасля гэтага павезлі на допыт.

За кратамі застаюцца муж і жонка Аляксандр і Ірына Лебедзі, Таццяна Палубок і яшчэ трое, прозвішчы якіх пакуль не называюцца.

Вядома, што супрацоўнікі ГУБАЗіКа расследуюць справу ў дачыненні асобаў, якія нібыта былі датычныя да тэлеграм-чату «Партызаны Наваградку». Супраць іх заведзеныя крымінальныя справы паводле артыкулу экстрэмізм. З усіх, каго дапытвалі ў справе, бяруць падпіску аб неразгалошванні.

Каментары

Цяпер чытаюць

На Аляксандру Герасіменю напалі ў цэнтры Варшавы25

На Аляксандру Герасіменю напалі ў цэнтры Варшавы

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну18

Ці прыцягвае смартфон маланку? Ратавальнікі расказалі, ці трэба выключаць тэлефон у навальніцу3

У Пружанскім касцёле новы арган, які прывезлі з Нідэрландаў. Папярэдні касцельны арган пусцілі на дровы для Дома культуры2

У Лошыцкім парку з’явілася алея незвычайных лавак ФОТЫ9

У цэнтры Мінска закрылася яшчэ адно бістро1

Салаўёў абвінаваціў Ксенію Сабчак і яе маці Нарусаву ў дзяржздрадзе4

Пэрыс Хілтан дамаглася закрыцця элітнай школы, у якой яна вучылася і ў якой здзекаваліся з дзяцей2

Беларуска абурылася коштам арэнды кватэры ў Баранавічах і паскардзілася ў Палату прадстаўнікоў5

Спроба стварыць суперзенітку на каленцы з авіяцыйнага кулямёта скончылася для расіян эпічным фэйлам ВІДЭА13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На Аляксандру Герасіменю напалі ў цэнтры Варшавы25

На Аляксандру Герасіменю напалі ў цэнтры Варшавы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць