Нерухомасць

Як з хаты зрабіць барнхаўс? Вось які варыянт ёсць каля Мінска

Думаеце, як перарабіць стары дом у вёсцы? Лавіце ідэю — знайшлі цікавую пераробку хаты ў стыльны барнхаўс. Гэта годны экзэмпляр са свежым інтэр’ерам, сучаснымі інжынернымі сістэмамі жыццезабеспячэння і максімальным камфортам. Як ён выглядае, паказвае Realt.

Знаходзіцца гэты дом за 10 хвілін ад Мінска — у вёсцы Аронава Слабада. Лакацыя падыходзіць як для адпачынку ў рэжыме дачы, так і для пастаяннага жыцця за горадам. Побач лясы, вадасховішча.

Дакладна невядома, якім быў дом да рэканструкцыі, але цяпер ён сапраўды выглядае па-іншаму. Звонку гэта модны барнхаўс з чорным фальцавым дахам і металічным фасадам такога ж колеру. Па баках да яго прымыкаюць дзве тэрасы.

Унутры дом не сталі хаваць пад новым аздабленнем: у інтэр’еры старое дрэва. Зрэшты, падлога, вокны, праводка — новыя.

Агульная плошча — 70 м². Планіроўка такая: у цэнтральнай частцы знаходзіцца кухня-гасцёўня з выхадам на тэрасы. Па баках — 3 спальні і санвузел. Рамонт унутры ўжо дароблены, мэбля і бытавая тэхніка расстаўлены.

Ацяпленне электрычнае, ёсць кандыцыянер, водаправод і каналізацыя падведзены. Участак 25 сотак, агароджаны, упарадкаваны.

І гэты гатовы варыянт для жыцця прадаецца. Уласнікі ацанілі свой барнхаўс на 314 677 рублёў або 110 тысяч даляраў па курсе.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Докшыцкім РАУСе загінуў чалавек4

У Докшыцкім РАУСе загінуў чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Гарналыжным комплексам «Лагойск» цяпер валодае кампанія, звязаная з Дзмітрыем Баскавым

Дзе дзве, там і тры. У Джэнсэна Хуанга працягваюць знаходзіць новых каханак3

У беларускай краме знайшлі мясны прадукт усяго па 4 капейкі за кілаграм

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі32

Суд ЕС прызнаў неправамерным бясконцае зацягванне Польшчай разгляду заяў на ДНЖ12

У Мінску адныя замежнікі выкралі і катавалі іншых, патрабуючы за вызваленне індыйскія рупіі

Чорнае мора стала самым смертаносным суднаходным маршрутам у свеце

Еўрапейскія лідары Расіі: Еўропа сама вызначыць архітэктуру бяспекі кантынента5

У Мінску выпаў першы снег ВІДЭА2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Докшыцкім РАУСе загінуў чалавек4

У Докшыцкім РАУСе загінуў чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць