Вайна2424

Байдэн дазволіў Украіне наносіць удары па Расіі амерыканскімі ракетамі далёкага радыусу дзеяння

За два месяцы да адыходу з пасады прэзідэнт ЗША Джо Байдэн упершыню дазволіў украінскім вайскоўцам выкарыстоўваць сістэму ATACMS, каб дапамагчы абараніць свае сілы ў Курскай вобласці Расіі, піша New York Times. Рашэнне было прынята ў адказ на рашэнне Расіі ўвесці ў вайну паўночнакарэйскія войскі.

Фота: John Hamilton / White Sands Missile Range / Associated Press

Прэзідэнт Байдэн санкцыянаваў першае выкарыстанне Украінай пастаўленых ЗША ракет вялікай далёкасці для нанясення ўдараў па тэрыторыі Расіі, паведамілі афіцыйныя асобы ЗША.

Са слоў крыніц, гэтая зброя, імаверна, першапачаткова будзе выкарыстана супраць расійскіх і паўночнакарэйскіх войскаў для абароны ўкраінскіх войскаў у Курскай вобласці на захадзе Расіі.

Рашэнне Байдэна з'яўляецца сур'ёзным змяненнем у палітыцы ЗША.

Гэта адбылося за два месяцы да ўступлення на пасаду абранага прэзідэнта Дональда Трампа, які паабяцаў абмежаваць далейшую падтрымку Украіны.

Па словах афіцыйных асоб, дазвол украінцам выкарыстоўваць ракеты далёкага радыусу дзеяння, вядомыя як вайсковыя тактычныя ракетныя комплексы (Army Tactical Missile Systems, або ATACMS), было атрымана ў адказ на нечаканае рашэнне Расіі ўвесці ў бой паўночнакарэйскія войскі.

Украінцы спадзяюцца, што яны змогуць абмяняць расійскую тэрыторыю, якую яны ўтрымліваюць, на ўкраінскую тэрыторыю, якую ўтрымлівае Расія, падчас будучых перамоваў.

Калі расійскі штурм украінскіх войскаў у Курску будзе паспяховым, Кіеў можа апынуцца без тэрыторыі Расіі, якую можна прапанаваць Маскве ў абмен.

Каментары24

  • Беларус з-пад Маладэчна
    17.11.2024
    [Рэд. выдалена]
  • .
    17.11.2024
    Выдатна.

    Парадоксы палітыкі ў дэмакратыях: часам смелыя рашэнні можа зрабіць адміністрацыя, якая прайграла і сыходзіць. (Ужо няма рызыкі зараз згубіць падтрымку выбаршчыкаў, але сам факт рашэння можа сыграць ў будучыні.)
  • Беня
    17.11.2024
    Ждём появления на карте пролива им. Сталина.

Цяпер чытаюць

Стваральніца Belaruskicry упершыню пасля доўгай паўзы расказала, што цяпер з брэндам пасля прызнання яго экстрэмісцкім

Стваральніца Belaruskicry упершыню пасля доўгай паўзы расказала, што цяпер з брэндам пасля прызнання яго экстрэмісцкім

Усе навіны →
Усе навіны

Жэрар Дэпард'ё прызнаў сваю віну ў сэксуалізаваным гвалце4

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?17

Украінцы нанеслі моцны ўдар па расійскіх радарах і станцыях РЭБ4

Інстытуты сацыялогіі і філасофіі Акадэміі навук аб'яднаюць у адзін8

У Кемераўскай вобласці Расіі разбіўся вайскова-транспартны самалёт Ан-12 «Чорны цюльпан» ВІДЭА11

Зяленскі расказаў, чым украінцы падбілі Крымскі мост10

Да людзей, якія шукаюць праўды і дапамогі ў тыктоку, сталі прыходзіць сілавікі4

Перастаў працаваць паблік «Беларуская турма» ў сацыяльнай сетцы «УКантакце»1

Пальчыс адказаў на прэтэнзію — «чаму народ вадзілі па праспектах» у 2020‑м63

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стваральніца Belaruskicry упершыню пасля доўгай паўзы расказала, што цяпер з брэндам пасля прызнання яго экстрэмісцкім

Стваральніца Belaruskicry упершыню пасля доўгай паўзы расказала, што цяпер з брэндам пасля прызнання яго экстрэмісцкім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць