Да людзей, якія шукаюць праўды і дапамогі ў тыктоку, сталі прыходзіць сілавікі
За апошнія два месяцы ў Віцебскай вобласці зафіксавалі як мінімум чатыры выпадкі, калі ўчастковыя прыходзілі да людзей, якія альбо самі запісвалі відэазвароты з нагоды праблем з камунальнымі паслугамі і іншых мясцовых бедаў, альбо дасылалі адпаведныя матэрыялы ў рэгіянальныя тыкток-паблікі, піша тэлеграм-канал «Витебск, я гуляю!»

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Lookby.media
У двух выпадках міліцыянеры забралі ў людзей тэхніку для правядзення экспертызы.
Акрамя таго, з тыктока хутка знікаюць многія відэазвароты ў стылі «звароту да Лукашэнкі». Сярод іх, напрыклад, відэа маці з Дуброўна, якая прасіла вярнуць дадому свайго 18‑гадовага сына, што падпісаў кантракт з расійскай арміяй.
«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі
Праз новы ўказ Лукашэнкі зборы грошай для цяжкахворых сталі на паўзу
Памятаеце хлопца, які зрабіў заўвагу турысту за недакурак у цэнтры Мінска? Цяпер ён сам правёў ноч у аддзяленні міліцыі
Прапагандыст Мукавозчык заклікаў «не ныць» тых, хто не можа купіць кватэру ў Мінску. А што з жыллём у яго самога?
Сваякі махляроў запісалі зварот да Лукашэнкі. Кажуць, што тыя — звычайныя бізнэсмены, проста скуплялі тэхніку за капейкі
Каментары