Свет88

Даныя ўсіх карыстальнікаў Pokemon GO цяпер ператворацца ў глабальную мапу мясцовасці

Стваральнікі мегапапулярнага дадатку для пошуку віртуальных пакемонаў зрабілі рэзанансную і адначасова скандальную заяву — даныя мільёнаў карыстальнікаў Pokemon GO лягуць у аснову стварэння новага глабальнага штучнага інтэлекту, які змадэлюе дэталізаваную мапу ўсіх аб'ектаў свету, якія траплялі ў аб'ектывы камер прылад гульцоў на працягу 8 гадоў.

Лагатып сусветна вядомай гульні Pokemon Go на фоне мапы актыўнасці карыстальнікаў гульні з моманту яе рэлізу ў 2016 годзе. Фоты: Niantic

Амерыканская кампанія Niantic анансавала выпуск «Вялікай геапрасторавай мадэлі» (Large Geospatial Model, LGM), што «стане рэвалюцыяй у разуменні фізічнага свету штучным інтэлектам».

LGM будзе ўяўляць глабальную і мегадэталізаваную сусветную мапу, у аснову якой лягуць даныя сканаванняў мясцовасці з прылад мільёнаў карыстальнікаў гульняў Pokemon Go, Ingress і іншых дадаткаў Niantic, афіцыйна паведаміла кампанія.

«Мадэль штучнага інтэлекту LGM заснавана на велізарным аб’ёме даных — больш за 50 мільёнаў маленькіх нейрасетак апрацоўваюць 150 трыльёнаў параметраў на базе мільярдаў выяў, звязаных з геаграфічнымі каардынатамі і сканаваннямі мясцовасці прыладаў карыстальнікаў нашых дадаткаў, што дапаможа ствараць 3D-рэканструкцыі рэальнага свету з дакладнасцю да сантыметра.

Cістэма LGM адрозніваецца ад усіх астатніх канкурэнтаў тым, што нашы даныя цалкам унікальныя, бо сабраныя менавіта з пешаходнай перспектывы і ў месцах, куды аўтамабілі са сканерамі прасторы проста не здольныя патрапіць.

Гэта робіць тэхналогію асабліва карыснай для такіх задач, як гарадская навігацыя, лагістыка, дызайн транспартных маршрутаў і інтэграцыя лічбавых элементаў у рэальны свет, што вельмі спатрэбіцца распрацоўшчыкам акуляраў віртуальнай рэальнасці і іншых высокатэхналагічных гаджэтаў. Мы імкнемся стварыць тэхналогію, якая цалкам злучыць фізічны і лічбавы свет», — заявілі распрацоўшчыкі Pokemon Go з кампаніі Niantic.

Як адзначаюць незалежныя аналітыкі і эксперты па кібербяспецы, падобныя планы і дзеянні кампаніі Niantic могуць стварыць пагрозу прыватнаму жыццю і бяспецы мільёнаў чалавек па ўсім свеце, бо карыстальнікі лавілі пакемонаў і карысталіся іншымі дадаткамі Niantic у самых розных месцах: ад уласных дамоў і кватэр да дзяржаўных і вайсковых аб'ектаў.

«Ніхто з тых, хто загрузіў Pokemon Go у 2016 годзе, не мог прадказаць, што іх даныя аднойчы стануць асновай для глабальнага і не да канца зразумелага прадукту са штучным інтэлектам», — піша партал 404 Media.

Сусветная мапа актыўнасці карыстальнікаў Pokemon Go з моманту рэлізу гульні ў 2016 годзе. Фота: Niantic

Нагадаем, што два месяцы таму начальнік аддзела галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы міністэрства абароны Беларусі Аляксандр Іваноў абвінаваціў стваральнікаў Pokemon Go у шпіянажы.

«Давайце возьмем гульню Pokemon Go. Гадоў дзесяць назад яна была вельмі папулярная. Усе падлеткі-дзеці сядзелі на нейкім дадатку — уключаеш камеру, дапоўненая рэальнасць, і шукаеш нейкіх пакемонаў. Рэдкіх збіраеш сабе ў калекцыю.

Дзе было больш за ўсё пакемонаў у той час? На тэрыторыі 50-й авіяцыйнай базы (Мачулішчы), дзе ўзлётна-пасадачная паласа, дзе куча вайсковай тэхнікі. Ці гэта не разведвальніцкая інфармацыя?» — заявіў Іваноў у эфіры дзяржтэлебачання.

Начальнік аддзела галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Міністэрства абароны Беларусі Аляксандр Іваноў. Фота: скрын відэа праграмы, сайт pokemon.com

Каментары8

  • Хамячкам
    21.11.2024
    А цяпер многія тапаюць хамякоў у дадатку, які стварыла расійская кампанія. Або ўзяць іншы прыклад, тг, дзе столькі хібаў якімі карыстаюца расейскія спецслужбы, а ўся бяспека ў тг трымаецца на заявах грамадзяніна рф Дурава.
  • Астановім прагрэс разам!
    21.11.2024
    Страх павінен быць за ўсё! Нічога без спгласаванія з начальствам быць няможа, бо гэта пагражае ўсяму! Паглязіце, якія краіны не гулялі ў гульню! Самые дружэственныя краіны ў свеце!
  • жэўжык
    21.11.2024
    Дарэчы, колькі людзей карыстаюцца рознымі дадаткамі спраўджвання правапісу, якія дасылаюць ваш тэкст на сервер сваіх распрацоўшчыкаў у інтэрнэце для праверкі? Я маю на ўвазе дадатак LanguageTool і падобныя. Усё, што вы пішаце, могуць чытаць староннія асобы і спецслужбы.

Цяпер чытаюць

«Яна гадамі цярпела, а пасля адзін раз ударыла мужа нажом — гэтага хапіла, каб забіць»2

«Яна гадамі цярпела, а пасля адзін раз ударыла мужа нажом — гэтага хапіла, каб забіць»

Усе навіны →
Усе навіны

Тры краіны Еўропы рыхтуюць уласны фармат мірных перамоў па Украіне2

Расійскага экс-удзельніка «Дома-2» аштрафавалі за рэпост «Белсата»

У Гомелі знайшлі нечаканае прымяненне старому айфону

Выйшаў на свабоду гомельскі актывіст Юрый Уласаў, давераная асоба Ціханоўскай у 2020‑м1

Нейрасетка ўпершыню сама звольніла чалавека3

Вясельны шар пераляцеў 900 км з Берліна да мяжы з Беларуссю1

Колькасць судоў па палітычных крыміналках зменшылася ў разы29

У каршэрынгу з’явіўся «Масквіч». Колькі каштуе пракаціцца?4

Сабака ў намордніку ўсю ноч чакаў гаспадара каля крамы. Яго шукалі ўсім Threads2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яна гадамі цярпела, а пасля адзін раз ударыла мужа нажом — гэтага хапіла, каб забіць»2

«Яна гадамі цярпела, а пасля адзін раз ударыла мужа нажом — гэтага хапіла, каб забіць»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць