Свет33

Пуцін і Аліеў сустрэліся ў Кітаі, але сустрэча была халоднай

Перад парадам у Пекіне, прысвечаным заканчэнню Другой сусветнай вайны, прэзідэнты Расіі і Азербайджана — Уладзімір Пуцін і Ільхам Аліеў — сутыкнуліся ў кулуарах. Твар Аліева пасля поціску іх рук змяніўся.

На відэа відаць, як Пуцін імкліва падышоў да Аліева, яны коратка паціснулі адзін аднаму рукі. Твар Аліева, які перад гэтым смяяўся, змяніўся. Размовы паміж імі, як вынікае з відэа, не адбылося. 

Таксама Пуцін павітаў жонку азербайджанскага лідара Мехрыбан.

Такія паводзіны кантраставалі з тым, як Аліеў перад Пуціным павітаўся з прэзідэнтам Узбекістана Шаўкатам Мірзіёевым — яны абняліся, абмяняліся рэплікамі.

Перад паездкай у Кітай прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў заяўляў, што ў Крамлі «спадзяюцца, што ўсё ж такі яны змогуць заўтра на палях пасяджэння ШАС перасекчыся». Але кадраў іх размовы так і не было.

Такім чынам, кулуарны кантакт перад парадам, верагодна, стаў першай сустрэчай Пуціна і Аліева з кастрычніка мінулага года, піша «Агентство». 

На фоне напружанасці паміж дзвюма краінамі, выкліканай катастрофай азербайджанскага пасажырскага самалёта, збітага расійскай СПА, і забойствам з катаваннямі двух азербайджанцаў у Екацярынбургу, Крэмль працягваў дэманстраваць нібыта захаванне нармальных стасункаў з Азербайджанам. Кадры з Кітая сведчаць трохі пра іншае. 

Каментары3

  • Жвір
    03.09.2025
    А ў што гэта Аліеў абуты, дзіўнае нейкае взуття. :) Нейкія черевікі гарні, абцасы, як хадулі... Зірніце на першы здымак. Можа ў іх убудаваны якіясь антэны адмысловыя, а можа й спружыны, бо ён жа не каратыш, камплексаваць з гэтай нагоды не павінны ...
  • Woodoo Cult
    03.09.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Жвір
    03.09.2025
    Woodoo Cult , ды не, ножка крэсла не ў той плоскасьці зусім, добра бачна, да яе вядзе папярэчынка, а гэта абцас, і на ім штаніна.

Цяпер чытаюць

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу7

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мінскам працуе аптовая крама, дзе крупы каштуюць 1—3 рублі, а алей — ад 3,51

У Расіі паставіліся да амерыканскага папярэджання пра магчымы тэракт у Маскве сур'ёзна3

УСУ ўдарылі па вытворцы ракетнага паліва ў Растоўскай вобласці1

«Да лейтэнанта прыехала маладая жонка, пабачыла, што адбываецца ў зоне, і застрэлілася». Выйшла заключная частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра ГУЛАГ і савецкі Мінск18

Шмат гадоў футбольную «Іслач» на матчах падтрымліваў «люты баяніст». Куды ён дзеўся цяпер?2

«Мы вярнуліся з пекла». Людзі з Алешак прыбылі ва Украіну і дзеляцца эмоцыямі3

У Мінску пара ў прымерачных кабінках мяняла старыя адзенне і абутак на новыя

«Вы васал Масквы». Беларусь перастаюць бачыць асобна ад Расіі58

Пасольства ЗША ў Маскве папярэдзіла пра пагрозу тэракта ў адным з расійскіх музеяў. Так было і перад «Крокусам»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу7

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць