Вайна1717

Расія ўпершыню выкарыстала супраць Украіны балістычную ракету новага тыпу. Што гэта можа змяніць

Ракета, якая раней ніколі не выкарыстоўвалася ў баі, была запушчана з-пад Астрахані і нацэлена на крытычную інфраструктуру ў Дняпры. Улічваючы, што РС-26 «Рубеж» прызначана для дастаўкі зброі масавага паражэння, можна казаць, што РФ правяла дэманстрацыю магчымасці ядзернага ўдару.

Па інфармацыі экспертаў, міжкантынентальнай балістычнай ракетай, па ўсёй верагоднасці, з'яўляецца РС-26 «Рубеж». Нягледзячы на тое што першы паспяховы выпрабавальны запуск гэтай ракеты быў здзейснены ў 2012 годзе, пра яе мала што вядома.

Заходні эксперт Джэфры Льюіс раней пісаў, што мэта распрацоўкі РС-26 — утрымаць заходнія краіны ад прыходу на дапамогу новым усходнім членам НАТА, якія знаходзяцца бліжэй да межаў Расіі.

Выданне The Telegraph дзеліцца меркаваннем заходніх экспертаў аб тым, што РС-26 раней у сапраўдным баі не выкарыстоўвалася.

Па інфармацыі Defence Express, сістэма створана на базе двух ступеняў расійскай ракеты «Топаль-М» і з'яўляецца мадыфікацыяй комплексу «Ярс».

«Улічваючы той факт, што РС-26 «Рубеж», а тым больш міжкантынентальныя балістычныя ракеты (напрыклад, «Таполь» або «Ярс»), прызначаныя для дастаўкі зброі масавага паражэння, гэта азначае толькі тое, што РФ прадэманстравала магчымасць ядзернага ўдару», — піша Defence Express.

Але дакладныя характарыстыкі РС-26 «Рубеж» невядомы. Эксперты дапускаюць, што яе стартавая маса 40-50 тон, далёкасць палёту — да 6 тысяч кіламетраў. Ракета можа несці чатыры ядзерныя боегалоўкі, якія могуць быць замененыя на звычайную фугасную боегалоўку з зарадам выбуховага рэчыва да 1200 кілаграмаў. Менавіта ў такім выкананні яна і выкарыстана ў атацы на Украіну.

Імаверна, здымак рухомага макету пускавой устаноўкі РС-26 «Рубеж». Фота: en.defence-ua.com

Па меркаванні экспертаў, сваёй грузапад'ёмнасцю РС-26 не нашмат магутнейшая за Х-22 ці авіябомбы ФАБ-1500, якія Расія ўжо не адзін раз выкарыстоўвала супраць Украіны. Таму нельга гаварыць аб нейкім вырашальным нанясенні шкоды. У той жа час заклапочанасць выклікае хуткасць палёту ракеты, якая ў пяць разоў перавышае хуткасць гуку.

Ваенны эксперт Defense Express Іван Карычэўскі адзначае, што Украіна не мае дзейсных сродкаў перахопу такіх ракет. Комплекс Patriot прызначаны для перахопу балістычных ракет малой дальнасці кшталту Іскандэраў. Для паспяховага супрацьдзеяння ракетам сярэдняй дальнасці, да якіх адносіцца РС-26, неабходны такія сістэмы, як THAAD, якія амерыканцы нядаўна выкарысталі для прыкрыцця Ізраіля.

Па меркаванню экспертаў, выкарыстанне Расіяй РС-26 можна разглядаць як адказ на выкарыстанне Украінай амерыканскіх ракет ATACMS.

Для заходніх саюзнікаў Украіны гэта азначае пераацэнку іх ваенных і дыпламатычны стратэгій. Яны патрабуюць далейшага развіцця сістэмы супрацьпаветнанай абароны краіны, і, магчыма, больш шырокага ўдзелу саюзнікаў ва ўмацаванні абароннай інфраструктуры Украіны.

Каментары17

  • Вось так
    21.11.2024
    Трэба даць ракеты i бiць па маскве, крамлю.
  • Гарамбуш
    21.11.2024
    Думаю пока они будут демонстрировать свои «рубежи», то украинцы создадут демилитаризованную зону в 300 км от Украины
  • Вось так
    21.11.2024
    ?, i па мзкт таксама калi мзкт.

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі2

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі

Усе навіны →
Усе навіны

На МКАД 22‑гадовы кіроўца BMW збіў асвятляльную мачту4

«Не ведаю, дзе ён жыве і што есць». У беларускай мадэлі ў Канадзе муж забраў сына19

«Колькі за рэкламу заплацілі?» Юнак з мадэльнай знешнасцю робіць топавыя тыктокі з працы на заводзе ліфтоў5

«Чакаем у Мінску +1 славутасць!» Блогераў прывезлі ў былую турму на Валадарскага22

Мінюст пазбавіў ліцэнзіі адваката за дыскрэдытуючыя дзеянні

У Краснаярскім краі Расіі сямікласніца з нажом напала на настаўніцу7

Расіянін у Чарнагорыі расстраляў у ціры трох чалавек7

Расіяне атакавалі «шахедамі» памежны пункт Украіны з Румыніяй1

На могілках у Мінску знеслі старыя крыжы і агароджы. Замест іх ставяць безаблічныя бетонныя падгалоўнікі12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі2

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць