Нерухомасць44

Анёлы на столі, залаты ёршык і дызайн з вокладкі часопіса. Як выглядаюць кватэры ў элітных дамах Мінска ШМАТ ФОТА

Што ўнутры дарагіх кватэр у доме Чыжа, «Парусе», «Алімпік Парк» і іншых прэстыжных жыллёвых комплексах? Паглядзелі, як выглядаюць некаторыя кватэры ў элітных дамах сталіцы.

«Залатая» кватэра ў доме Чыжа

Фота: тут і далей з сайта realt.by

На Старажоўскай, 6 прадаецца кватэра за 900 тысяч даляраў. Агульная плошча — 309 квадратаў. 

Рамонт у ёй 2019 года, выкананы ў класічным стылі. На сценах шмат палотнаў у залатых рамках. Залаты колер праглядаецца ледзь не ў кожнай дэталі мэблі і іншых прадметах інтэр'еру.

У адным з пакояў на столі намаляваная карціна з анёламі.

Сантэхніка ў ванных пакоях таксама залатога колеру. Агулам у кватэры чатыры санвузлы, два з якіх замацаваныя за спальнымі пакоямі.

Адзінае месца ў кватэры, якое вылучаецца з агульнай стылістыкі, — лоджыя з крэслам і падвесным коканам.

«Стыль, раскоша і ўсходняя класіка ў кожнай дэталі», — гаворыцца ў апісанні да кватэры.

Таксама пазначана, што шмат дэталяў, мэблі і дэкору выкананы пад заказ і прывезены з-за мяжы.

Адметна, што гэтая кватэра знаходзіцца ў продажы мінімум з мая 2022 года. Тады за яе прасілі $1,5 мільёна. У пачатку 2023-га — $1,15 мільёна. Цяпер за яе просяць «усяго» $900 тысяч.

Амаль два мільёны за чатыры пакоі

Удвая даражэй каштуе чатырохпакаёўка па тым жа адрасе. За кватэру з агульнай плошчай 242,8 м² просяць $1 790 000.

У адрозненне ад папярэдняга варыянта рамонт тут больш сучасны, хоць месцамі ўкрапіны залатога колеру ў інтэр'еры таксама сустракаюцца. Але асноўны акцэнт зроблены на спалучэнні белага, чорнага і цёмна-карычневага колераў.

У кватэры тры санвузлы — чорны, белы і чорна-белы. У чорным месціцца душавая кабіна, а ў белым ванна і хамам.

Прасторная кухня засланая мармуровай падлогай.

Таксама ў кватэры ёсць адразу чатыры гардэробныя пакоі плошчай ад 3,5 да 11 квадратаў. У самай вялікай гардэробнай — асобны санвузел.

Мэбля ад Versace

У дом на Грыбаедава, 4 прадаюць вялізную двухузроўневую 9-пакаёўку. Просяць за яе $1 080 000. У продажы яна мінімум з вясны 2023 года, цана за гэты перыяд не змянілася.

Нейкага агульнага стылю ў інтэр'еры не назіраецца. Напрыклад, кухня выканана ў зялёным колеры.

А вось у спальным пакоі рамонт у класічным стылі. Пакой трошкі нагадвае царскія харомы. Ложак з балдахінам ледзь не ўпіраецца ў столь.

Кватэра прадаецца разам з усёй мэбляй і бытавой тэхнікай. Дызайнерская мэбля Versace рабілася па індывідуальнай замове, гаворыцца ў апісанні.

Стыль, у якім выкананы дзіцячы пакой, цяжка паддаецца апісанню.

У кватэры за мільён даляраў чатыры санвузлы, уласная сауна і джакузі. 

У цану ўваходзяць адразу два машына-месцы на падземным паркінгу і адно месца ў двары.

Калоны і залаты ёршык

У ЖК «Парус» на Кальварыйскай, 16 прадаецца трохпакаёўка на 100 «квадратаў» за $310 тысяч. 

Рамонт у кватэры выкананы ў класічным стылі. 

Дамінуюць белыя колеры. Кухня таксама белага колеру з цёмна-шэрай стальніцай.

Адной з адметнасцей гэтай кватэры можна назваць калоны і ляпніну на столях.

Але цалкам без «залатых» акцэнтаў не абышлося. Праўда, усе яны прыходзяцца на ванны пакой. 

Нават ёршык для ўнітаза нібыта з золата.

Сучасны рамонт і выхад на дах

На Мяснікова, 27 за амаль мільён даляраў прадаецца кватэра на 160 квадратаў. Для яе абралі сучасны стыль без золата ў інтэр'еры.

Кухня аб'яднаная з гасцёўняй, замест стала толькі барная стойка. Ёсць два спальныя пакоі.

У кватэры, як і належыць жытлу такога класу, ёсць гардэробныя і два ванныя пакоі.

У адным месціцца душавая, а ў другім ванная. Але галоўная фішка гэтай кватэры — лоджыя, з якой можна падняцца на ўласны кавалак даху.

У апісанні пазначана, што на даху, апроч зоны для адпачынку, ёсць душавая з санвузлом.

Беларускія карціны ў «Маяку Мінска»

У ЖК «Маяк Мінска» прадаюць трохпакаёўку на 97 квадратаў (на Тураўскага, 2). Гаспадары пазначаюць, што ў кватэры зроблены «аўтарскі рамонт». Просяць за яе $260 тысяч.

У афармленні гасцёўні пераважае белы колер, а зона кухні наадварот выканана ў цёмных адценнях. Канапу рабілі па індывідуальнай замове.

Карціны, якія ўпрыгожваюць сцены, напісаныя беларускай мастачкай.

Кватэра прадаецца разам з мэбляй і тэхнікай. Гаспадар адзначае, што кватэру рабілі для сябе і пражылі ў ёй некалькі гадоў. 

Дызайн з вокладкі часопіса

У ЖК «Алімпік Парк» прадаецца двухпакаёўка з агульнай плошчай 121 квадрат. Кватэру ацанілі ў паўмільёна даляраў. 

Дызайн-праект кватэры сёлета стаў фіналістам прэміі Kukha Design Award. 

Аўтары дызайну ў інтэрв'ю апісвалі задачу так:

«Мэтай было абмежавацца мінімальнай перапланіроўкай і пры гэтым стварыць сучасны статусны інтэр'ер без стандартнай класікі, якая ўжо паднадакучыла нашым заказчыкам».

Галоўная фішка кватэры — сонца на столі, якое імітуе другое святло. З кухні-гасцёўні ёсць выхад на прасторную лоджыю.

Каментары4

  • бабруйчанін
    05.12.2024
    Ёсік, На вошта крыўдзіць ромаў?? Там усё натуральна ад душы Тутака дызайн ад версачэ Гэтаму патрэбна у Марселе шмат год вучыцца
  • Мемосно
    05.12.2024
    Ёсік, Пшонка стайл.
  • Саша Кутляроу
    05.12.2024
    Бедненька але чысченька

Цяпер чытаюць

Ці выйдзе біяграфія Пазняка і ў чым галоўная праблема беларускай літаратуры? Янушкевіч — пра тыражы і канкурэнцыю з рускай кнігай12

Ці выйдзе біяграфія Пазняка і ў чым галоўная праблема беларускай літаратуры? Янушкевіч — пра тыражы і канкурэнцыю з рускай кнігай

Усе навіны →
Усе навіны

Офіс Ціханоўскай прапанаваў ЗША ідэю круглага стала з рэжымам Лукашэнкі. Але ёсць умовы44

Дзяўчыну запісалі ў дармаеды. Яна адказала, што не будзе працаваць, бо жаніх забяспечвае25

Дзяўчына з Брэста вырабляе какошнікі. І шчыра не разумее, чаму на іх зусім няма попыту20

Мінчука абвінавацілі ў жорсткім абыходжанні з сабакам. Ён расказаў сваю версію6

У Расіі забаранілі продаж кітайскіх канкурэнтаў МАЗа і КамАЗа6

Вырасце памер субсідыі на арганізацыю сваёй справы: хто, колькі і на якіх умовах можа атрымаць грошы на бізнэс1

«Упершыню давялося такое бачыць, а раніцай было страшна выходзіць на двор». Як ураган у Калодзішчах перамяшаў цяпліцы і дахі3

За прагляд кватэры ў гэтым доме ў Мінску бяруць 7000 рублёў6

Бацькі спрачаліся каму карміць дачку, што прывяло да яе гібелі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці выйдзе біяграфія Пазняка і ў чым галоўная праблема беларускай літаратуры? Янушкевіч — пра тыражы і канкурэнцыю з рускай кнігай12

Ці выйдзе біяграфія Пазняка і ў чым галоўная праблема беларускай літаратуры? Янушкевіч — пра тыражы і канкурэнцыю з рускай кнігай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць