Свет1717

Башар Асад вярнуўся ў Дамаск і рыхтуецца даць адпор паўстанцам

Кіраўнік Сірыі Башар Асад, які пасля пачатку ў краіне паспяховага наступлення апазіцыйных яму сілаў неадкладна злётаў у Маскву для сустрэчы з Пуціным, вярнуўся ў Дамаск і разгарнуў актыўную дзейнасць па арганізацыі адпору паўстанцам, а таксама мабілізацыі ўплывовых міжнародных саюзнікаў. 

Башар Асад. Фота: Borna News/Matin Ghasemi/Aksonline ATPImages/Getty Images

Як выглядае з апошніх паведамленняў, верныя Асаду вайсковыя часці адышлі ад разгубленасці і рыхтуюцца даць паўстанцам, якім да гэтага часу ўдалося заняць буйны горад Алепа і правінцыю Ідліб на паўночным захадзе краіны, адпор. Камандаванне арміі заявіла пра паспяховае і рашучае адбіццё іх чарговай атакі і анансавала хуткае контрнаступленне.

Горад Хама, які меў стаць для паўстанцаў наступнай мэтай, пакуль не ўзяты, урадавыя войскі выказваюць гатоўнасць яго абараняць. Мясцовы губернатар заявіў, што ў Хаму прыбылі падмацаванні сірыйскай арміі, а ўсе дзяржаўныя ўстановы працуюць у звыклым рэжыме. Паведамленні аб уступленні ў Хаму паўстанцкіх атрадаў ён назваў фэйкам.

Башар Асад тым часам спрабуе сфармаваць у абарону свайго рэжыму кааліцыю з уплывовых у рэгіёне чыннікаў, якія ў ім зацікаўленыя. Так, адразу пасля вяртання з Масквы ён паразмаўляў па тэлефоне з прэзідэнтам Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў шэйхам Мухамедам бін Заідам Аль Нахаянам. Падчас гэтай гутаркі, як паведаміла прэс-служба Асада, сірыйскі дыктатар падкрэсліў, што Сірыя «працягвае адстойваць сваю стабільнасць і тэрытарыяльную цэласнасць перад абліччам тэрарыстаў і іх прыхільнікаў» і патрабуе падтрымкі «саюзнікаў і сяброў». Кіраўнік ААЭ у адказ нібыта заявіў, што ягоная краіна «падтрымлівае намаганні Сірыі ў барацьбе з тэрарызмам, аднаўленні яе суверэнітэту, тэрытарыяльнай цэласнасці і стабільнасці».

Падобная размова адбылася таксама з прэм'ер-міністрам Ірака Мухамедам Шыітай аль-Судані. Той нібыта таксама гатовы аказаць Асаду неабходную дапамогу.

Паведамляецца таксама, што 1 снежня Сірыю наведае міністр замежных спраў Ірана Абас Арагчы. Ён плануе сустрэцца з сірыйскімі ўладамі ў Дамаску, а затым адправіцца ў Анкару для перамоў з турэцкімі афіцыйнымі асобамі. Лічыцца, што за спінай паўстанцаў стаіць Турцыя на чале з яе прэзідэнтам Рэджэпам Таіпам Эрдаганам, хоць афіцыйна гэта і адмаўляецца.

Між тым, паводле паведамлення выдання The Times of Israel, прэм'ер варожага сірыйскаму рэжыму Ізраіля Біньямін Нетаньяху правёў кансультацыі са сваёй разведкай аб сітуацыі ў Сірыі. Ізраіль разглядае крах рэжыму Асада як фактар, які можа прынесці кароткатэрміновыя выгады, але ў той жа час і стварыць новыя пагрозы.

Каментары17

  • хм
    01.12.2024
    Армия Ассада разложилась… вряд ли Россия поможет
  • Litvin
    01.12.2024
    Дай Аллах вам мужнасць пан Асад задавіць гэтых пацукоў якіх падьрымлівае Эрдаганскі рэжым.
  • Gar
    01.12.2024
    Далоў тырана!
    Слава паўстанцам!
    Век жыве свабодная Сірыя!

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё18

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё

Усе навіны →
Усе навіны

Затрыманага ў Грузіі беларуса выслалі ў Арменію, дзе яго таксама затрымалі2

Чаму ў Японіі няма сметніц, але на вуліцах усё роўна чыста13

Па студэнцкіх інтэрнатах у Мінску правялі раптоўны рэйд з аўчаркай7

Хакеры атакавалі інфармацыйную сістэму МУС Літвы, у якой захоўваліся звесткі пра іншаземцаў2

Сабаленка памералася брыльянтавымі пярсцёнкамі з жонкай Крышціяну Раналду12

На рэндарах — адно, у рэальнасці — іншае. Жыхары мінскага «Паўночнага берага» збянтэжаныя выглядам свайго двара15

Васіль Хамутоўскі цяпер працуе трэнерам у клубе «Дынама-БДУФК»

Bloomberg: Трамп прапанаваў Зяленскаму правесці сустрэчу з Пуціным у Маскве21

Пасля поціску рукі Зяленскаму Трамп зрабіў дзіўны знак. Сацсеткі зашумелі ВІДЭА17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё18

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць