Былы галоўны рэдактар Tut.by Марына Золатава ўзнагароджана прэміяй у Германіі
У нямецкім горадзе Шорндорф 1 снежня прайшла цырымонія ўзнагароджання міжнароднай прэміяй імя Іагана Філіпа Пальма за свабоду слова і свабоду друку.

Лаўрэатамі 2024 года сталі галоўны рэдактар беларускага партала Tut.by Марына Золатава і медыя ZanTimes, якое піша пра Правы чалавека ў Афганістане, піша Deutsche Welle.
Марына Золатава была затрыманая 18 мая 2021 года і ўжо 3,5 года знаходзіцца ў зняволенні.
Суд прысудзіў яе да 12 гадоў пазбаўлення волі.
Цяпер чытаюць
«Калі б я быў следчым КДБ, я б падкрэсліў тое самае». Фядута — пра схаваныя сэнсы «Каласоў пад сярпом тваім», увагу сілавікоў да свайго рукапісу і загадку з трэцяй часткай рамана Караткевіча
Каментары