Грамадства2727

Афіцыянт, танцор у Тайландзе, ролі ў «Мухтары» і «Сватах». Пяць фактаў пра новага міністра культуры Чарнецкага

43-гадовага акцёра Руслана Чарнецкага прызначылі новым міністрам культуры. У яго біяграфіі ёсць усё — ад жыцця ў Тайландзе да выступу на Марафоне адзінства.

Руслан Чарнецкі. Фота: інстаграм

Вучыўся на аўтаслесара і быў танцорам у Тайландзе

Акцёру 43 гады. Ён нарадзіўся ў Мінску і з дзяцінства займаўся спортам і творчасцю — плаванне, бокс, тэатральны гурток, КВЗ, гітара, бальныя танцы. Сям'я жыла на вуліцы Цнянскай. У Руслана ёсць сястра, старэйшая за яго на 12 гадоў.

«Ціхонем я ніколі не быў, на мне заўсёды скура гарэла, у пачатковай школе біўся ледзь не штодня», — расказваў будучы міністр у інтэрв'ю.

Аднак размовы пра кар'еру артыста спачатку не было. Чарнецкі адвучыўся ў ПТВ на аўтаслесара. Але па прафесіі не працаваў — прызвалі ў армію. Пасля вырашыў быць афіцыянтам — нават скончыў адпаведныя курсы. А ўрэшце знайшоў сябе як танцор-бальнік, выступаў па кантракце ў Тайландзе. Ён пражыў у азіяцкай краіне два з паловай гады.

Кадр з кіно

Пасля вырашыў зарабляць на другасных ролях у расійскіх серыялах. Прыехаў на кастынг у Маскву, але пазнаёміўся там з беларускімі артыстамі. Яны паклікалі Руслана на свой спектакль у Мінск. Завязалася знаёмства, якое і вярнула Чарнецкага на радзіму.

Тады ж ён паступіў у Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў — на завочнае аддзяленне. Вучыўся на курсе ў вядомай актрысы Зоі Белахвосцік. Былая прыма Купалаўскага тэатра пакінула тэатр на знак пратэсту ў 2020-м, Чарнецкі ж застаўся верны сістэме.

Зняўся ў кучы расійскіх серыялаў

З 2005 года Чарнецкі выступае ў Нацыянальным драматычным тэатры імя Максіма Горкага. Ён адзін з вядучых артыстаў там. Летась за ролю Эдмона Дантэса ў спектаклі «Граф Монтэ-Крыста» ён атрымаў Нацыянальную тэатральную прэмію ў намінацыі «Найлепшая мужчынская роля».

У ролі Эдмона Дантэса ў спектаклі «Граф Монтэ-Крыста». Фота: Нацыянальны драматычны тэатр імя Максіма Горкага.

Зняўся больш як у 110 беларускіх і расійскіх фільмах і серыялах. Ён быў амаль паўсюль — «Код Каіна», «Сваты 7», «Мухтар. Новы след», «Каменская — 5». Адзначыўся і ў нядаўняй прапагандысцкай стужцы Беларусьфільма «На іншым беразе», створанай на заказ дзяржавы, каб выкрыць жахі польскага прыгнёту ў Заходняй Беларусі.

Чарнецкі здымаўся нават у стужцы «Купала», якая так і не выйшла ў пракат. Там ён сыграў аднаго з айцоў БНР Антона Луцкевіча.

Руслан Чарнецкі ў цэнтры. Кадр з фільма «Купала»

Мае медаль Францыска Скарыны і званне заслужанага артыста Беларусі. І плануе застацца на сцэне і на пасадзе міністра.

Акцёр вядзе таксама праграму «Наше утро» на АНТ.

З жонкай пазнаёміўся на здымках

У другім шлюбе новы міністр культуры сышоўся з мастачкай па грыме Настассяй Чарнецкай. Яны пазнаёміліся на здымках кіно. Розніца ва ўзросце — сем гадоў.

Руслан Чарнецкі з жонкай. Фота: інстаграм

Гадуюць 9-гадовую дачку. Дзяўчынка з трох гадоў здымаецца ў эпізадычных сцэнах у кіно, наведвае дзіцячую студыю пры Оперным тэатры.

Часты ўдзельнік праўладных канцэртаў 

Чарнецкага — ростам 195 см — лёгка запомніць вонкава. Дый з праўладных мерапрыемстваў ён не вылазіць. Працуе як канферансье на ўсялякіх форумах у падтрымку Лукашэнкі, а цяпер актыўна ўдзельнічае ў канцэртах у рамках так званага Марафона адзінства.

Калег, якія выказалі пратэст рэжыму ў 2020-м, ён не разумее.

«Трэба быць удзячным, што дзяржава падтрымлівае тэатр. Такога няма за мяжой, там акцёрам цяжка. Дзякуючы савецкай сістэме рэпертуарнага тэатра ў артыстаў ёсць магчымасць творча развівацца і не думаць пра грошы, бо дзяржава падтрымае мастацтва ў любым выпадку», — казаў Чарнецкі на «СБ».

«Мы ж дастаткова добра жылі. Навошта табе забіваць галаву іншымі рэчамі?» — разважаў ён пра апанентаў у інтэрв'ю Марату Маркаву.

На інтэрв'ю ў Марата Маркава. Скрын відэа АНТ

Паспеў пабыць дэпутатам

Акцёр паспеў амаль год нават пабыць дэпутатам Палаты прадстаўнікоў (яго прызначылі ў 2024-м), але цяпер перасядзе ў міністэрскае крэсла. Па беларускім заканадаўстве сумяшчаць гэтыя дзве пасады нельга.

На сцэне. Фота: Нацыянальны драматычны тэатр імя Максіма Горкага.

Да яго міністрам культуры быў Анатоль Маркевіч. Ён доўгі час узначальваў Навагрудскі райвыканкам і не меў ніякага дачынення да культуры. Запомніўся фота з сёстрамі Груздзевымі і зачысткай дзеячаў культуры. Даносчыца Вольга Бондарава і іншыя прарасійскія актывісты пры гэтым лічылі яго недастаткова радыкальным. Пэўны час, каб абараняцца ад іх нападак, Міністэрства культуры нават вяло ананімны тэлеграм-канал, дзе выгароджвала Маркевіча і адказвала Бондаравай.

Руслан Чарнецкі на афішы ў цэнтры, 2019 год

Бондаравай будзе складана: з аднаго боку, трэба наладжваць адносіны з новым міністрам. З другога — трэба адначасова змагацца з «амаральнымі» спектаклямі 18+ кшталту «Ночы для жанчын», у якіх граў сам міністр.

Каментары27

  • :/
    02.12.2024
    Завязалася знаёмства, якое і вярнула Чарнецкага на радзіму.
    ...
    ну навошта?
  • Кристиан Колифлауэр
    02.12.2024
    >трэба адначасова змагацца з «амаральнымі» спектаклямі 18+ ...
    Ну, с аморальщиной, положим, следует усердно и сосредоточенно бороться, не покладая рук и не щадя живота своего. Всем миром! А то ведь разврат везде...
  • Gorliwy Litwin
    02.12.2024
    Будучыня менавіта за такімі беларусАмі, сучаснага тыпу. Бачыце, ў ім і трохі ад Купалы ёсьцека. Вельмі гнуткі, да ўсяго прыстасоўны - ўсё акурат так, як патрабуе Бела-Рускае Адраджэньне

Цяпер чытаюць

«Прачытайце яе гісторыю». Лукашэнку давялося апраўдвацца перад Пуціным за георгіеўскія стужкі11

«Прачытайце яе гісторыю». Лукашэнку давялося апраўдвацца перад Пуціным за георгіеўскія стужкі

Усе навіны →
Усе навіны

Паглядзіце, якімі моднымі лакацыямі абзавёўся Парк Горкага16

На Паліну Шарэнду-Панасюк завялі дзве крымінальныя справы2

33-гадовы беларускі кікбаксёр-чэмпіён памёр ад рэдкай анкалогіі7

Аўтобус з беларусамі перакуліўся пад Варшавай1

Які прыгожы трэнд: людзі ператвараюць свае газоны ў някошаныя лугі10

Уначы па усёй тэрыторыі Беларусі былі замаразкі, апроч аднаго горада4

Сёння Радаўніца — дзень, калі наведваюць магілы продкаў2

У беларускага А1 рэкорд па чыстым прыбытку — 369 мільёнаў рублёў. Але дзяржава зарабіла на гэтым бізнэсе яшчэ больш1

У Іспаніі і Партугаліі аднаўляюць падачу электраэнергіі і шукаюць прычыну маштабнага блэкаўту

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Прачытайце яе гісторыю». Лукашэнку давялося апраўдвацца перад Пуціным за георгіеўскія стужкі11

«Прачытайце яе гісторыю». Лукашэнку давялося апраўдвацца перад Пуціным за георгіеўскія стужкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць