Свет

Стала вядома, чым зараз займаецца былы міністр замежных спраў Украіны Кулеба

Былы кіраўнік МЗС Украіны Дзмітрый Кулеба працаўладкаваўся ў ЗША пасля адстаўкі, стаўшы старшым навуковым супрацоўнікам у Гарвардскім універсітэце. 

«Спадар Кулеба быў адным з найбольш прыкметных і эфектыўных членаў каманды прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага з пачатку расійскага ўварвання ва Украіну. Самы малады міністр замежных спраў у гісторыі Украіны, ён вёў украінскую дыпламатыю ў самыя цяжкія часы расійскай агрэсіі. Ён адыграў ключавую ролю ў стварэнні альянсаў, забеспячэнні зброяй, увядзенні санкцый, прасоўванні заяўкі Украіны на ўступленне ў ЕС і НАТА і пашырэнні сувязяў з Афрыкай, Азіяй і Лацінскай Амерыкай», — гаворыцца на сайце Цэнтра па навуцы і міжнародных адносінах імя Белфара пры Школе кіравання імя Джона Кенэдзі Гарвардскага ўніверсітэта.

Кулеба быў міністрам замежных спраў Украіны з сакавіка 2020 па верасень 2024 года, зараз МЗС Украіны кіруе Андрэй Сібіга.

Каментары

Цяпер чытаюць

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе14

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Усе навіны →
Усе навіны

Палітзняволенаму мастаку Алегу Ларычаву прысудзілі 7 гадоў калоніі7

«Абсалютна абуральна». Фінляндыя адкінула патрабаванні Расіі11

У Мінску развялося шмат варон. Чаму так і што з гэтым рабіць?7

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі93

У Жыткавіцкім раёне сутыкнуліся грузавік і маршрутка з пасажырамі. Десяць чалавек трапілі ў бальніцу

«Экстрэмісцкай» прызналі групоўку «Чорныя русы», якая заявіла пра сябе пасля інцыдэнту на беларуска-латвійскай мяжы1

Нацбанк анансаваў змякчэнне крэдытавання беларусаў3

Юрыст Сапелка: Замарожванне спісаў «экстрэмістаў» — гэта спроба прадаць імітацыю за рэальныя саступкі10

«Рэанімавалі дома 40 хвілін». Што вядома пра памерлую пасля выпіскі з радзільні 32‑гадовую блогерку з Чэрыкава10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе14

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць